Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
November 28th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
СМІ пішуць, што аўтар ідэі аб выбачэнні перад гарадавым, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар, звольнены за “іміджавы правал”.
У справе дэманстрацыі службовага імпэту заўседы ходзіш па лязу брытвы. Недастараўся – звольнілі. Перастараўся – таксама звольнілі. Трэба вылізваць начальству, але так, каб не перагнуць. Гэта няпроста, ой няпроста!
А калі сур’езна, гэты факт – маркер таго, што міліцыя, хто б што не казаў, парыцца аб сваім іміджы. Бо ім вельмі хочацца выглядаць не бандай а законнай уладай.

November 28th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Вельмі падазроная тут рэакцыя літоўскай амбасады. Яна, відаць, увогуле забіла на дапамогу суайчынніку. Таму калі ў кагосьці есць кантакты сярод дыпламатычных колаў Літвы – скіньце ім, калі ласка.
November 26th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Падчас нападу заведама больш моцнага праціўніка ўвесці ў сваёй краіне ваеннае становішча – гэта крок слабага. Можна падумаць, Расіі ад гэтага ваеннага становішча штосьці будзе. Не, пацерпяць толькі ўкраінцы.
Адсутнасць _адэкватных_ (гэта значыцца хуткіх і жорсткіх) мер вайсковага характару з боку Украіны будзе заахвочваць Расію на далейшую агрэсію, правакацыі і напады. Ну сапраўды, чаму б не абстрэльваць судны непрыяцеля, калі табе за гэта нічога не будзе?
Нават санкцыі ад Захаду прылятаюць з аццяжкай у паўгады-год, што ў многім нівелюе іхні эфект (нават за Солсберы рашцы, здаецца, яшчэ не прыляцела ў поўным аб’ёме). У такой абстаноўцы чаму б не беспределіть далей.
(страшна нават уявіць што зараз робіцца па расійскаму тэлебачанню).
November 24th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Калі ва Украіне першым знеслі Дзяржынскага, то ў нас, я так адчуваю, першым будзе гарадавы.
Памятаеце я казаў, што папулярнасць гэтага анты-помніка будзе толькі нарастаць? Так і адбываецца.
November 18th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
То бок калі маладога хлопца на камеру прынізіла быдла ў форме, прымусіўшы выбачацца перад бронзавым істуканам, калі яны паказалі гэта на ўсю краіну з падтэкстам: “ДА, МЫ МОЖАМ І НАМ ЗА ГЭТА НІЧОГА НЕ БУДЗЕ”, вы замест таго каб выходзіць на мітынг ля МУС, прыехаць да гэтага помніку з пад’ёмным кранам і знесці яго нахер, ці на крайняк падысці і даць яму поўху, засняць публічна і выкласці ў сябе, вы запускаеце іранічны флэшмобік #простипамятник дзе тыпу просіце прабачэння ў іншых помнікаў, як быццам гэта вельмі смешна?
То бок калі трэба ірваць, гневацца, пратэставаць і прымусіць дрыжаць вылюдкаў у форме, вы хіхікаеце і посціце ў сябе смешныя фотачкі, пераводзіце ўсе ў жарт?
Скажыце мне людзі, вы дэбілы? ВЫ ДЭБІЛЫ? Без жартаў, тыя хто гэта робіць, вы заслугоўваеце не аднаго, а 10 Шуневічаў у сябе на шыі а звыш таго – барскі бот у сябе на твары.
November 16th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Здрада? Не, заканамернасць
Калі ты ў ліку першых зразумеў, што трэба рабіць, каб насуперак скарачэнню падтрымкі з Захаду, працягваць атрымоўваць гранты.
(фота Мая краіна Беларусь)
А памятаеце як гэтыя людзі, прынамсі той што злева, велі вас на Плошчу? Як казалі пра злачынны рэжым? Як абяцалі перамены?
Выснова адна: толькі самаарганізацыя. Ніякай веры палітыкам. Ніякага даверу тым, хто прагне ўлады. Ваяваць трэба за змены, за знішчэнне старых інстытутаў і выбудову новых, а не за змену асоб ва ўладных крэслах!
Калі не засвоім гэты ўрок, яшчэ доўга будзем хадзіць пад дубінкі дзеля таго каб вось гэтыя вось потым ішлі на “кампрамісы” і “дыялогі”.
November 15th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Меня всегда интересовало, если вы такие герои, какого же черта пропихиваете закон, запрещающий вас фотографировать? Нечем гордиться, а? Если вы считаете свое ремесло достойным, почему же одеваетесь в штатское во время задержаний? А не в свои почетные мундиры? Если вы – защитники общества, чего же прячетесь от этого общества, как крысы? Почему отключаете комментарии к своим видео на Ютубе)?
Ответов у вас нет, и быть не может. Вы просто сборище ничтожеств, наделенных властью.
Малодушные извиняются за символические жесты вроде плюхи вашему бронзовому идолу, на который вы во главе с Шуневичем молитесь. Типа “неуважение к милиции”. Ну когда уже до вас дойдет, что вас, нечистей, не за что уважать?
https://euroradio.fm/milicyyanty-prymusili-minchuka-prasic-prabachennya-u-skulptury-garadavoga-videa
November 14th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Гэтыя мразі не спыняцца пакуль не будзе забаронена ўвогуле ўсе. Вось рэальна такое адчуванне што сядзіць старая камуністычная срака ў пінжаке, у сябе ў МУС ці ў Палаце прадстаўнікоў і думае: “таааакс это мы есчо не запретілі, надо запретіть, Александр Грігорьевіч должен быть доволен да экстремістов надо бы пріжать, ішь поднялі голову”…
І няма чаго спадзявацца на Захад, пакуль самі не падымемся, нічога не будзе.
November 13th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны, Відэа, Палітыка
Пасля апошняга канфлікту влогера Nexta з БТ вельмі натхнўся ягонымі працамі.
Каласальны рост трат на бюджэт тэлебачання ў 2019 годзе, шалёны, пераслед блогераў і “экстрэмістаў”, новы закон аб СМІ, блакіроўкі сайтаў і старонак у сацсетках – гэта ўсе часткі адзінай стратэгіі дзяржавы па вяртанню сабе манаполіі на СМІ. Бо ў сакавіку 2017 улада зразумела – гэтая манаполія страчаная. Магчымыя наступствы – відавочныя.
Але ці магчымае ўжо вяртанне гэтай манаполіі ў Беларусі? Пакуль адказу ў мяне няма, але схіляюся да таго, што немагчымае.
November 13th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
У Сектары Газа ідзе бойня. Прычына – спроба Ізраіля правесці спецаперацыю на тэрыторыі Сектара. Спроба аказалася няўдалай. Зараз ХАМАС помсціць, выпускаючы па Ізраілю самаробныя ракеты. Ізраіль у адказ бамбіць Сектар – самы густанаселены рэгіён на планеце. На сёння 13 палестынцаў забіта. Сярод ізраільцян забітых няма.