Як я ўжо пісаў у сваіх папярэдніх артыкулах, іншаземцаў у нас саджаюць гэтаксама ж ахвотна, як беларускіх грамадзян. Машына, калі запушчаная, не можа спыніцца. Але я ніколі не разумеў і, мусіць, не зразумею таго цынізма і абыякавасці з якой усе ворганы, ад следчых да суддзі ставяцца да людскога лёсу. Яшчэ адзін прыклад: літовец вёз лекі для хворай жонцы, аднак у Беларусі яны аказаліся НЕБЯСПЕЧНЫМІ ПСІХАТРОПАМІ. Тры з паловай гады.
Вельмі падазроная тут рэакцыя літоўскай амбасады. Яна, відаць, увогуле забіла на дапамогу суайчынніку. Таму калі ў кагосьці есць кантакты сярод дыпламатычных колаў Літвы – скіньце ім, калі ласка.