СМІ пішуць, што аўтар ідэі аб выбачэнні перад гарадавым, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар, звольнены за “іміджавы правал”.
У справе дэманстрацыі службовага імпэту заўседы ходзіш па лязу брытвы. Недастараўся – звольнілі. Перастараўся – таксама звольнілі. Трэба вылізваць начальству, але так, каб не перагнуць. Гэта няпроста, ой няпроста!
А калі сур’езна, гэты факт – маркер таго, што міліцыя, хто б што не казаў, парыцца аб сваім іміджы. Бо ім вельмі хочацца выглядаць не бандай а законнай уладай.