Ехаў на аўтобусе Нясвіж-Гарадзея на 06.05 ранку. Разам са мной яшчэ дзясятак людзей. Панурыя, сонныя, злыя, нешчаслівыя. Побач з імі я адчуваю сябе прывілеяваным (што са мной не часта здараецца). Я журналіст, і хоць няшмат зарабляю, але маю ўдосталь вольнага часу, каб паехаць па краіне аўтаспынам і не парыцца што заўтра мне не будзе што есці. Гэты пануры халодны аўтобус для мяне – дасадная выпадковасць, а для іх – штодзённая руціна. Гэтыя людзі, дзеля таго каб на наступныя 8-12 гадзін трапіць на нелюбімыя работы, кожны дзень устаюць у 5 ранку і ў холад, у цемру, пруцца на транспарт, каб яшчэ некалькі гадзін да гэтых месцаў працы даехаць і там карячыцца за 400-500 (у лепшым выпадку) рублёў у месяц.
Я адчуваю боль, гледзячы на іх.
І так па ўсёй краіне, толькі ад’едзь ад Мінску.
Нехта скажа «трэба было атрымоўваць адукацыю, мо яны болей ні на што не здольныя блаблабла» я скажу што стоадсоткава ў многіх с гэтых людзей есць вышэйшая альбо моцная тэхнічная адукацыя. І што ў выніку? На кіроўных пасадах і высокааплатных працоўных месцах – іхнія равеснікі, у якіх аказаліся «патрэбныя» сваякі. Пераважная ж большасць працоўнага насельніцтва ў правінцыі задушаныя побытам і штодзённай патрэбай у выжыванні. У іх няма часу нават на сябе, не кажучы ўжо пра грамадскую актыўнасць, палітычную актыўнасць і адукацыю. Плюс цісне асяроддзе і традыцыі: «усё патрэбна быць у людзей, няма машыны\кватэры – ты не састаяўся ў жыцці». Ня дзіва што цэлыя слаі насельніцтва співаюцца. Не дзіва што там пануе апалітычны, падданніцкі менталітэт і нежаданне нешта змяняць.
Як уцягнуць гэтых людзей у палітыку? Як растлумачыць ім, што яны – вялікая сіла? У мяне пакуль няма простага адказу. Можа гэтыя людзі ўжо згубленыя для перамен, а цікаўнасць прадстаўляюць толькі іхнія дзеці і ўнукі? Я не ведаю.
Comments Off on Назіранні з аўтобусу Нясвіж-Гарадзея
На трасе пад Бабруйскам застопіў нейкі мажорны кросовер. Каб вы разумелі, дарагія машыны ўвогуле вельмі рэдка спыняюцца, гэта выключэнне. Пакуль садзіўся, заўважыў у кіроўцы на лабавым беларускі і расійскі сцяжкі, а на люстэрцы – каларадскую стужку. «Блджад» – толькі і паспеў я падумаць, але потым падумаў, што вязуць і добра )))
Слова за слова, не памятаю ўжо, як ён пераскочыў да палітычнай тэматыкі, але гэта адбылося:
– Вот говорят что в Советском союзе было плохо. А я вообще не понимаю: что было плохого?
Канешне, думаю, табе-та і зараз норм. Паездзіў бы ты ў СССР на такой тачцы.
Ну і панеслася. Я яму прама сказаў, што супраць СССР, супраць Расіі, увогуле сам анархіст і за самакіраванне; да ЕС і ЗША стаўлюся з вялізнай долей крытыкі, але прынамсі там непараўнальна болей грамадзянскіх свабод, таму гэтыя яны ўсяляк лепшыя чым рашка. Узамен буйны кіраўнік з БМЗ (гэта я вывеў з ягоных жа словаў і шэрагу дэталяў) вываліў на мяне цэлы стос штампаў, якія ён, такое адчуванне, што пазычыў з коміксаў пра Квадратнага Ватніка:
– Россия при Путине начала процветать. Это только чиновники воруют, Путин не ворует.
– Американцы только плодят войны
– Крым всегда был российским
і… барабанны дроб…
– В АМЕРИКЕ ВИДЕЛ КАКОЙ ГОСДОЛГ???
Я тактычна, але мякка, спрачаўся, і гэта было вельмі проста, таму што чэл супярэчыў самому сябе на кожным кроку. Спачатку казаў што для яго стабільнасць і мір першая каштоўнасць, а потым, кажа, правільна што Расія ва Украіну ўлезла. Дзе логіка? Калі яму ўказваеш на гэта, ён адразу пераводзіць стрэлкі на тое што: «а вось амерыканцы робяць тое ж самае…». Таксама стандартны выверт ватнай псіхікі.
У самым жары палемікі мне трэба было ўжо выходзіць, дык я шчэ паспрабаваў усунуць яму анархісцкую брашуру, але ён адмовіўся браць 😀
Адпаведна, яго мусілі альбо вывезці на СІЗА, альбо перазатрымаць па новай крымінальнай справе ў якасці падазронага (як рабілі са мной у 2010 годзе).
Што адбылося, інфы пакуль няма. Магчыма, мусара чакаюць заканчэння выходных, каб параіцца з вышэйшым начальствам што рабіць. Бо ўсё што адбываецца зараз – такое відавочнае бязмежжа, што рабіць яго без санкцыі вышэйшага начальства ніяк не выпадае.
Дарэчы, галадоўка Зміцера дала плён – яму далі асадку і дазволілі перапісвацца.
Comments Off on Учора скончылася 10 дзён са дня затрымання Зміцера Паліенкі, якія яго могуць пратрымаць па законе
Урэшце, сёння ў рамках кампаніі “Яэкстрэміст” была адпраўленая напісаная мной петыцыя з патрабаваннем не прымаць папраўкі ў закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму! Вялікі дзякуй усім хто не паленіўся падпісацца!
Нагадаю, папраўкі гэтыя будуць разгледжаныя пасля 4 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў і маюць на ўвазе не толькі падвышэнне штрафаў па 17.11 але і крымінальную адказнасць за “рэабілітацыю нацызма” і ўвядзенне спісу “сімволікі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”, за выкарыстанне якой будуць караць як за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Ці варта казаць што ва ўмовах поўнай непразрыстасці правапрымянення гэтая мера пераўтварыцца ў яшчэ адну заканадаўчую дубінку для прэсінгу нязгоднай моладзі? Тое што ўся анархісцкая сімволіка пападзе пад вызначэнне “экстрэмісцкай і тэрарыстычнай” – можна не сумнявацца.
Петыцыя была напраўленая ў Раду Міністраў і Палату Прадстаўнікоў.
Дзеля праўды, так як збор подпісаў рухаўся не так хутка, як хацелася б, прыйшлося знізіць колькасць запланаваных подпісаў з 500 да 300. Але трыста – гэта таксама нямала. Гэта тая колькасць людзей якая, арганізаваўшыся, зможа дабіцца многага.
Варта таксама адзначыць, што аб з’яўленні петыцыі не напісаў ніхто са СМІ, акрамя НЧ. Так што, лічы, сабраў гэтыя 300 подпісаў сваімі сіламі: праз сяброў, знаёмых, падпісчыкаў, і рассылку паведамленняў у прыват.
Падкрэслю ізноў, што гэтая петыцыя – не “челобитная” ўладзе, а перапіс нязгодных, падлік тых, хто верыць “экстрэмістам” болей, чым дзяржаве. Каб у любой палеміцы мы маглі спаслацца на гэтых 300 чалавек, якія ўлады спрабуюць прадставіць “купкай адмарозкаў”.
Кампанія будзе працягваецца, у яе межах запланавана яшчэ шмат цікавага. У прыватнасці, не спыняецца флэшмоб. Сачыце за навінамі і за хэштэгам #яэкстрэміст , #яэкстремист.
У новым выпуску “Дзіванных навасцей” Вася расказывае, чаму беларускія хамячкі засталіся без корму, і якім органам трэба папраўляць канстытуцыю. Знайшоўся час прыгадаць і пра рэакцыю ГУБАЗіКа на флэшмоб #яэкстрэміст!
в) Спыніць блакаду лістоў (з моманту зняволення яму дайшоў толькі адзін).
Тэарэтычна тэрмін утрымання ў якасці падазронага ў яго сканчаецца 30 сакавіка (па асабліва цяжкіх справах трымаюць да 10 сутак). Пасля гэтага яго альбо перавядуць у СІЗА альбо мусяць выпусціць.
Нагадаю, Зміцера Паліенка арыштавалі спецназаўцы з аўтаматамі 20 сакавіка праз тыдзень пасля таго як ён прыснуў у твар балончыкам п’янаму саседу, які лез да яго біцца. Зараз шыюць ч.3 арт.339, гэта ад 3 да 10 год. Для мяне відавочна, што менты проста вырашылі скарыстацца выпадкам (які можа здарыцца з кожным), каб закрыць аднаго з самых актыўных вядомых ім анархістаў.
Comments Off on Зміцер Паліенка трымае галадоўку ў ІЧУ з 24 сакавіка – ужо тры дні.
Я лічу такія гучныя сцверджанні могуць дазваляць сабе палітолагі і дасведчаныя актывісты, а не пісьменніцы.
Грамадства і так апатычнае і запужанае, дадаваць да ягонай апатыі вось вось такія антырэвалюцыйныя слоганы (нічым не падмацаваныя) – у вышэйшай ступені недальнабачна. Гэта вада на мельніцу Лукі, які з года ў год талдчыць: “МАЙДАНА НИБУДЕТ” з мэтай збіць імпэт да пераменаў. Хацелася б тады пачуць, якія метады з нашай уладай “праходзяць”? Мусіць, эвалюцыйныя? І шмат чаго імі дамагліся за 25 год?
Больш за тое, любы палітолаг вам скажа, што ў аўтарытарнай краіне апазіцыя можа быць толькі рэвалюцыйнай. Бо калі знішчаныя ўсе легальныя шляхі да змены элітаў, застаюцца толькі нелегальныя. Гэта ж відавочна і лагічна. Але не, Алексіевіч лепей ведае…
Comments Off on Алексіевіч выказалася пра рэвалюцыі
Цікавы факт паведаміў Фэйсбук. Відэа атакі Навазеландскага стралка на мячэць у Крайстчёрч глядзела у рэжымі рэальнага часу 200 чалавек. Ні адзін з іх (!!!) не зарэпорціў відэа падчас прагляду.
Першы рэпорт паступіў праз 12 хвілін пасля таго, як стрым з месца падзеяў скончыўся. Падчас 24 гадзін пасля тэракту толькі з Фэйсбуку было выдалена 1,2 млн копій відэа.
Я яшчэ не ведаю, аб чым гэта кажа, але аб нечым кажа.