На трасе пад Бабруйскам застопіў нейкі мажорны кросовер. Каб вы разумелі, дарагія машыны ўвогуле вельмі рэдка спыняюцца, гэта выключэнне. Пакуль садзіўся, заўважыў у кіроўцы на лабавым беларускі і расійскі сцяжкі, а на люстэрцы – каларадскую стужку. «Блджад» – толькі і паспеў я падумаць, але потым падумаў, што вязуць і добра )))
Слова за слова, не памятаю ўжо, як ён пераскочыў да палітычнай тэматыкі, але гэта адбылося:
– Вот говорят что в Советском союзе было плохо. А я вообще не понимаю: что было плохого?
Канешне, думаю, табе-та і зараз норм. Паездзіў бы ты ў СССР на такой тачцы.
Ну і панеслася. Я яму прама сказаў, што супраць СССР, супраць Расіі, увогуле сам анархіст і за самакіраванне; да ЕС і ЗША стаўлюся з вялізнай долей крытыкі, але прынамсі там непараўнальна болей грамадзянскіх свабод, таму гэтыя яны ўсяляк лепшыя чым рашка. Узамен буйны кіраўнік з БМЗ (гэта я вывеў з ягоных жа словаў і шэрагу дэталяў) вываліў на мяне цэлы стос штампаў, якія ён, такое адчуванне, што пазычыў з коміксаў пра Квадратнага Ватніка:
– Россия при Путине начала процветать. Это только чиновники воруют, Путин не ворует.
– Американцы только плодят войны
– Крым всегда был российским
і… барабанны дроб…
– В АМЕРИКЕ ВИДЕЛ КАКОЙ ГОСДОЛГ???
Я тактычна, але мякка, спрачаўся, і гэта было вельмі проста, таму што чэл супярэчыў самому сябе на кожным кроку. Спачатку казаў што для яго стабільнасць і мір першая каштоўнасць, а потым, кажа, правільна што Расія ва Украіну ўлезла. Дзе логіка? Калі яму ўказваеш на гэта, ён адразу пераводзіць стрэлкі на тое што: «а вось амерыканцы робяць тое ж самае…». Таксама стандартны выверт ватнай псіхікі.
У самым жары палемікі мне трэба было ўжо выходзіць, дык я шчэ паспрабаваў усунуць яму анархісцкую брашуру, але ён адмовіўся браць 😀