Парашэнка, як я і чакаў, разыгрываў вайсковую і патрыятычную картку. Папракаў Зяленскага, што той хаваўся ад ваенкамата, двойчы прыгадаў выбачэнне перад Кадыравым і тое што той у адным са сваіх шоў параўнаў Украіну з прастытуткай. Відавочна ціснуў на ratio: Зяленскі – кот у мяху, а краіна ў стане вайны, ня час для эксперыментаў.
Усяляк імкнуўся выставіць сябе гаспадаром становішча і задаць тон. Перакрываў час па рэгламенту (Зяленскі, наадварот, недабіраў), напрыканцы пачаў “самавольна” выхоўваць гімн падчас таго як Зяленскі буськаўся са сваёй жонкай і пасміхаўся ў натоўп.
Ад Зяленскага можна было б чакаць болей, але апынулася што калі ты добры комік, гэта не значыць што ты будзеш добрым трыбунам. Усё ж такі відавочна, што выступаць на стэндапах з жартамі і на стадыёнах – з палітычнымі прамовамі, гэта зусім розныя рэчы.
Сваіх пытанняў Парашэнке амаль не задаў, толькі рэтрансляваў пытанні з Інтэрнэту – эксплуатаваў імідж “народнага абранніка”. Абсалютна чакана папракаў Парашэнка за афшоры і ўзбагачэнне. Шмат казаў пра заканчэнне вайны, Было некалькі яскравых і трапных падколаў, але ад коміка, зноў жа, можна было б чакаць большага. Вельмі ціснуў на сацыялку. Яшчэ сказаў, што калі алігархі (у прыватнасці Каламойскі) пры ім палезуць ва ўладу, ён іх адтуль адсячэ. Ну гэта, канешне, лол.
Вельмі важна – разоў 7 Зяленскі зрываўся на расійскую мову. Гэта выразна кажа, што ўкраінская яму не родная. Думаю, гэта яму яўна не ў плюс пойдзе.
Яшчэ мне вельмі не спадабаліся гэтыя тэатральныя крокі са станаўленнем на калені. Што за азіятычына? Адтаго што на калені станеш, мёртвыя не ўваскрэснуць і Крым не вернецца.
Асабівага шарму і пэўнай іроніі гэтым выбарам надае тое, што абодва, хто сёння так зацята рубіліся – стаўленнікі вялікага капіталу. Толькі адзін – свайго, другі – чужога. Тут на розум прыходзіць аналогія з Трампам. Многія, абараняючы яго казалі “ён і так бізнесмен, грошай у яго хапае, таму ён – самастойная фігура”.
Шкада, што ўкраінцы знаходзяцца ў сітуацыі “абое рабое” і вымушаны абіраць “менш рабое”. Універсальным выхадам з сітуацыі, калі б такі выбар не прыйшлося рабіць, была б максімальная дэлегацыя ўлады на нізавыя ўзроўні – тая самая “федералізацыя”. Самакіраванне. Украіна занадта вялікая краіна, каб кіравацца з цэнтру. Праўда такая дэлегацыя ва ўмовах фактычнай вайны з расійскай імперыяй бачыцца вельмі праблематычнай.
Comments Off on Дэбаты Парашэнка і Зяленскага: кароткі змест для тых хто не глядзеў
Відэа з універсітэта Портланда, ЗША. Падчас свайго выступу вучоная Хізер Хейлінг, аўтарка кніг па эвалюцыйнай біялогіі, сказала, што “відавочна, між мужчынам і жанчынамі ёсць выразныя біялагічныя адрозненні”.
У адказ цэлая група студэнтаў выйшла з аўдыторыі, па дарозе паспрабаваўшы зламаць гукавую апаратуру. Адзін са студэнтаў: “Мы не мусім слухаць фашыстаў! У грамадзянскай супольнасці няма месца нацыстам!”
Мне падаецца, што навука памірае там, дзе пачынае дамінаваць левацкая культура істэрыкі а чыесці пачуцці ставяцца вышэй за факты. Гэта сучаснае цемрашальства пад маскай барацьбы за роўнасць (хаця роўнасцю і не пахне там дзе адны спрабуюць затыкаць рот іншым).
А вось і цікавы факт. БНФ адказалі мне ў каментарах у фэйсбуку – яны ўсе ж такі прымалі ўдзел у тым паседжанні ў ПП НС, дзе абмяркоўваліся папраўкі ў Закон аб экстрэімзме. І выступілі з даволі годнай заявай супраць.
Але ці прыслухаюцца ўлады да гэтай заявы? Думаю, адказ рытарычны. Паўплываць на іхнія рашэнні могуць толькі нашыя дзеянні, толькі нашае ПРАМОЕ непадпарадкаванне. Як любая бандгрупа, беларуская дзяржава баіцца толькі арганізаванай сілы.
Таму далучайцеся да флэшмобу #яэкстрэміст#яэкстремист.
Comments Off on БНФ таксама супраць паправак у закон аб экстрэмізме
Эх, тяжо ныне стало жить богатым. Пока дойдешь до своего лимузина, то крыса под ноги попадётся, то бомж. А негры эти так вообще оборзели – вместо того чтоб служить белым господам, головы поподнимали и теперь равное отношение им подавай. Хорошо, что есть полиция, которая бомжей, негров и прочих голодранцев вовремя на место ставит.
* * *
А потом обижаются что во время очередной революции их на столбах развешивают.
Калі памятаеце, у сакавіку я запусціў петыцыю з патрабаваннем не прымаць папраўкі ў антэкстрэмісцкае заканадаўства, якія маюць на ўвазе
а) Павелічэнне штрафаў за “распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі” у два разы
б) Увядзенне спісу “экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”, за дэманстраванне якіх таксама будуць караць
в) Увядзенне крымінальнага артыкулу за “Рэабілітацыю нацызму”
Па кожным з пунктаў у петыцыі было абгрунтавана, чаму мы супраць. За 1,5 месяцы мы здолелі сабраць 300 подпісаў. Падкрэсліваю – гэта не “челобитная”, а сродак мабілізацыі і перпапіс нязгодных. Таму адказу з Палаты прадстаўнікоў, дзе гэтыя папраўкі будуць разглядаць, я асабліва не чакаў. Але вось ён прыйшоў. Прабягуся па самых выразных месцах:
“Ваша меркаванне аб немэтазгоднасці прыняцця названага праекта і патрабаванне накіраваць яго на дапрацоўку даведзена да ведама членаў Камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы гэтага праекта для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні”.
Дагэтуль не магу вызначыцца, гэта праўда ці не? Проста цікава.
“Інфармуем, што ў дзейнасці рабочай групы на пастаяннай аснове прымаюць удзел прафесійныя гісторыкі”
Наэпўна такія ж гісторыкі як Дзермант і Шпакоўскі.
“Было таксама праведзена пашыранае пасяджэнне рабочай групы, на якое былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Партыі БНФ, Беларускага Хельсінкскага камітэта, кампаніі «Гавары праўду»”
Упс! А чаму мы пра гэта не ведаем? Няўжо ўсе змаўчалі? Прадстаўнікі БНФ, БХК, Гавары Праўду, адзавіцеся – вы там былі?
“Звяртаем вашу ўвагу, што згодна з існуючым праектам павелічэнне ў два разы штрафа плануецца толькі за паўторнае на працягу года ўчыненне правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 17.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.”
Паўторнае парушэнне лепіцца за тры секунды – за той жа самы пост двойчы. Як ужо было не раз. Аднак што нашым “парламентарыям” – гэта ж не ім штрафы плаціць за рэпосты. Яны жывуць зусім у іншых сферах.
“Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, за апошнія чатыры гады колькасць зарэгістраваных фактаў публічнай дэманстрацыі нацысцкай сімволікі вырасла ў 15 разоў і гэты рост працягваецца (2014 – 7, 2015 – 15, 2016 – 50, 2017 – 109, 2018 – 145).”
Паверу. І скажу больш за тое. Калі пасадзіць за гэтую справу яшчэ больш супрацоўнікаў, якія пачнуць шэрсціць кінахроніку, фільмы пра 2-ю сусветную, мемы з гітлерам, альбо, як у маім выпадку, вышукваць скрыншоты з “Маскі-шоу у партызанскім атрадзе” – то там ужо будзе не 145 парушэнняў а ўсе 145 тысяч.
“Пры гэтым прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі не спыняюцца толькі на «зігаванні» і бравіраванні татуіраванымі свастыкамі. У 2016 годзе ў Беларусі за здзяйсненне хуліганстваў, крадзяжоў, рабаванняў, вымагальніцтваў, згвалтаванняў, выкраданняў людзей, супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў і іншых злачынстваў да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 181 удзельнік неанацысцкіх нефармальных аб’яднанняў. У 2017 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягвалася 126, а ў 2018 годзе – 95 лідараў і актыўных удзельнікаў такіх аб’яднанняў.”
Не апраўдваючы неанацыстаў, магу з упэўненасцю сказаць, што большасць такіх выпадкаў “крадзяжоў, вымагальніцтваў і згвалтаванняў” гэта вынік аператыўных распрацовак альбо нацягвання злачынства на пустым месцы. Гэтак у 2012-м экс-палітвязня Аляксандра Малчанава пасадзілі за “крадзеж”, а троху пазней Андрэя Бандарэнка за “хуліганства”. Проста калі за нармальных палітвязняў уступаюцца, за нацыстаў не ўступаецца ніхто (і правільна). Аднак важная сама сутнасць таго, што гэтыя лічбы выкарыстоўваюць для закручвання гаек.
Пры гэтым выклікаюць вялікія пытанні метадалогія, па якой з парушальнікаў выдзяляюць “лідараў і актыўных аб’яднанняў”. У Беларусі проста не можа быць столькі актыўных нацыстаў, бо тады б палітычны ландшафт краіны выглядаў зусім інакш. Аб гэтым я ўжо падрабязна пісаў тут.
“У сувязі з гэтым Камісія лічыць апраўданым прыняцце дадатковых заканадаўчых мер, накіраваных на абарону грамадскага парадку і маральнасці ад распаўсюджвання ідэалогіі нацызму. Работа над законапраектам будзе працягнута.”
Хто б сумняваўся. Натуральна, будзе працягнутая, бо вашыя дзеці не атрымаюць штраф за рэпост і не сядуць за “прапаганду нацызма”. Таму што ім ужо падрыхтаваныя месцы для навучання за мяжой альбо цёплыя пасады ў дзяржтруктурах.
Аднак кампанія #яэкстрэміст, разам з аднайменным флэшмобам, таксама будзе працягнутая, і адказ з нелегітымнага дзяржворгана ніяк на яе не паўплывае. Кропля за кроплей мы даб’емся свайго. Сачыце за навінамі. І дзейнічайце.
Сапраўдным промнем света ў цёмным царстве з’яўляюцца здарэнні ў Брэсце. Сёння там, па розных адзнаках, вышло да 500 чалавек. І гэта прытым што 15 актывістаў было затрымана! На самім мітынгу людзі здолелі адбіць ад шунявак Алеся Абляка. Яго змаглі затрымаць толькі з другой спробы.
Я вельмі рады за берасцейцаў, за іх самаарганізацыю і смеласць. Перамены ў Беларусь прыдуць менавіта такім чынам – калі людзі зразумеюць, што ніхто не здолее здабыць для іх светлую будучыню: ні Захад, ні Статкевіч, не анархісты – а толькі яны самі.
Comments Off on Брест против аккумуляторного завода
Курапаты, крымінальня справы за пасты ў сацсетках, справа Паліенкі, прэсінг актывістаў у Брэсце, узмацненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства…
На сённяшні дзень у Беларусі так шмат бязмежжа што мы не паспяваем на яго рэагаваць. Патрэбная мабілізацыя. У Беларусі вельмі многія супраць улады – як удыхнуць у іх упэўненасць у свае сілы?