Шуневіч схлусіў двойчы

У прынцыпе, хлусіць для мента – як дыхаць. Але тут хлусня была публічнай, на шматміліённую аўдыторыю, таму вартая каментару.

Хлусня нумар раз. “Это я придумал идею с извинением перед памятником, Явчар ушел по выслуге лет».

Па-першае: я ніколі не паверу, што Шуневічу дакладваюць пра кожны шлепок па попе ці па чымсьці яшчэ ягонага улюбёнага гарадавога. Нават у нашай шызафрэнічнай краіне гэта – не ўзровень міністра. Па-другое, я не паверу што нават калі б дакладалі, Шуневіч займаўся бы распрацоўкамі геніяльнага плана помсты. У сферы медыяў ён увогуле ня моцны і наўрацці здольны нешта выдумаць. У-трэціх, калі звольніўся па выслузе год – чаму раптоўна зараз? Чаму не месяцам раней, не месяцам пазней? Зрэшты чацьверты пункт: моцная матывацыя Шуневіча давесці да грамадскасці: “вы тут не прычым ён сам сышоў!”. Бо ён, як сапраўдны дэспат і садыст, не можа ўявіць, што грамадская думка і СМІ ў гэтай краіне могуць на нешта ўплываць насуперак ягонай волі. Ён ненавідзіць незалежныя СМІ. Ён ненавідзіць Інтэрнэт. Ён ненавідзіць сацсеткі. І яму вельмі важна – падкрэсліваю, ВЕЛЬМІ ВАЖНА зрабіць так, каб мы не адчулі сваю моц. Адсюль гэтае: “Да, это была моя идея! А вы там что себе уже возомнили!” Адтуль гэтае хамскае “затем”. Бо калі б гэта была ягоная ідэя – ён бы знайшоўся што адказаць акрамя гэтага “затем”.

Хлусня нумар два. “У Беларусі 3000 нацыстаў. 302 удзельніка і лідара нацыстаў былі прыцягнутыя да адказнасці за апошнія 2 гады”.

Гэта проста такое фантастычнае трызненне, што нават цяжка каментаваць. Але трэба. Дык вось скажу вам як палітычны актывіст з 15-гадовым стажам (прабачце нявольнае самахвальства). Калі б у Беларусі было 3000 актыўных нацыстаў (на 9,5 млн насельніцтва), мы былі б самай неанацысцкай краінай у свеце, пакінуўшы далёка ззаду Румынію, Польшчу, Украіну. Вы разумееце, што такое 3000 актывістаў у любой партыі\арганізацыі\руху? Гэта каласальная сіла. НІ АДНА беларуская палітычная група на сённяшні момант не мае столькі. БНФ, АГП, анархісты – ня маюць. Калі б любая апазіцыйная група мела 3000 актывістаў, лукашысцкая сістэма ўжо б, як мінімум, трашчала па швах. Але гэтага не адбываецца.

Я памятаю яшчэ канец 1990-х пачатак 2000-х, калі субкультурных нацыкаў было сапраўды шмат. У буйных гарадах было ад 50 да 300, па самых шырокіх адзнаках, актыўных дзеячаў нацы-скінехд субкультуры. Нават разам па Беларуси гэта ледзь дацягвае да тысячы. Аднак тады кожны раз выйдзеш на вуліцу – бачыш “па моде” апранутага фашыка, на сценах – свастыкі і вайт пауэр ўсялякія, на слупах налепкі. Групамі па 20-30 чалавек тусаваліся ў парках, ля крамаў, залівалі свае нацыянал-сацыялістычныя лычы арыйскім Крыжачком. Зараз, няцяжка заўважыць, нічога гэтага няма. А нам ўпарваюць за тры тысячы.

Адкуль жа ўзяліся гэтыя тры тысячы? Па дакумантах, цалкам веру, яны ёсць. Па-першае, у нацысты аўтаматам запісваюць літаральна ўсіх футбольных фанатаў. якіх за апошнія 2 гады сапраўды ідэнтыфікавалі і пасадзілі сапраўды дастаткова. Па-другое – усіх асуджаных па 17.11. Такіях як Влад Середа з Гародні, які быў асуджаны за публікацыю свастыкі, выкінутай у сметніцу. Альбо такіх як я – за пасты з крытыкай нацызму. Такіх, хто па-дурасці ці з-за мімалётнага захаплення захаваў у сябе ў ВК нейкую нацысцкую фігню, забыў пра гэта, а праз 2 ці 3 гады да яго ў дзверы пагрукаліся. Па-трэцяе далёка не ўсе выпадкі даходзяць да праваабаронцаў. Можна не сумнявацца, мноства людзей штрафуюць і саджаюць за неіснуючы нацызм, а мы аб гэтым не ведаем.

Астатні палёт фантазіі: пра нацызм, які ідзе да нас з Захаду, пра “нравственные ценності” нават не буду каментаваць. Гэта проста плыня славеснага лайна, разлічаная нават не ведаю на каго. Праўда эмацыйна не магу ўстрымацца: як ты, хлус і крывадушнік, можаш увогуле адкрываць свой рот пра нейкія каштоўнасці, калі апранаешся ў форму забойцы і ганарышся гэтым? Як табе не сорамна гэтым ротам вымаўляць такія словы?

“В интернете распространяются псевдоисторические публикации, искажающие события прошлого, оправдывающие нацистских преступников и их пособников. Европа – источник нацизма и неонацизма, поскольку и извращение результатов Великой Отечественной войны идет именно оттуда”.

Разбору гэтых псеўдамаральных вычварэнняў я б можа і прысвяціў час, але не маю упэўненасці, што ён сам верыць у тое, што кажа. Магчыма гэта проста чарговая мімікрыя пад тренд і думку свайго Пахана, што для “государевых людей” ёсць норма.

Праўда, маецца думка, што пад выбары новай нагодай для “закручвання гаек” зробяць неіснуючых нацыстаў, але яшчэ паглядзім. Калі тэндэнцыя пацвердзіцца – я аб гэтым напішу.

Ён ня вечны. Зло ня вечнае. Змагаемся далей.