Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
September 2nd, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
Запісалі чароўны падкаст з мінскай актывісткай, валанцёркай і дзіцячай аніматаркай Ксюшай Малюковай. Высветлілі, чаму змяняецца Мінск, чаму актывісты не супрацоўнічаюць з дзяржавай, і кім Ксюша хацела стаць у дзяцінстве 🙂
Прэмьера – 10 верасня, ранак.
Каб не прапусціць, не забудзьцеся падпісацца на мае рэсурсы!
youtube.com/ancom1933 – ютуб
soundcloud.com/radioradix – Саўндклаўд
August 31st, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Пра ўдзел у парламенцкіх “выбарах” ужо заявілі Еўрапейская Беларусь і Народная Грамада – тыя самыя, каго ў нас называюць “радыкаламі”.
Атрымоўваецца, з рухаў і арганізацый за байкот зараз будуць адны толькі анархісты?
Тое што за 25 год дыктатуры апазіцыя НІ РАЗУ не арганізавала салідарнага байкоту – выразнае тактычнае дасягненне Лукашэнкі.
Я ўсё разумею: трэба карыстаць легальную мачгымасць для агітацыі, юзаць выбары для сваіх мэтаў і блаблабла. Не разумею аднаго: навошта пасля гэтага казаць пра “злачынны рэжым”? Калі ты граеш са злачынцам па ягоных правілах – ты прызнаеш ягонае права ўсталёўваць гэтыя правілы.
Скажыце ўжо проста: мы за “realpolitk” і пофіг на мараль. Гэта будзе куды больш шчыра.
August 29th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Nexta опубликовал фотки из очередной резиденции Лукашенко. Смотрю, и такое ощущение, что я их где-то уже видел. Потом понял: интерьеры поразительно похожи на резиденцию Януковича в Межигорье.
Почему дизайнерские вкусы шкловского вертухая и донбасского шапкокрада так похожи? Что их роднит? Общность менталитетов? Представления о том, что такое богатство? Комплекс неполноценности?
И кем эти полудеспоты-полужулики представляют себя, восседая царственными задницами на золоченых креслах? Египетскими фараонами? Римскими императорами? Стальными генералиссимусами? Этого мы не узнаем: чужая душа – потёмки. Эту тайну оба унесут с собой в могилу. Но прежде будут силой лишены всей этой блестящей мишуры. развенчаны, осуждены и преданы вечному презрению.
Заслужили.

August 29th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Рэспубліканскі спіс мусарскіх матэрыялаў набраў ужо больш за 1 тыс. Пралядаў. Такім чынам можна ўпэўнена казаць: план ГУБАЗіКа па дыскрэдытацыі анархісцкага руху ў інтэрнэце цалкам праваліўся.
Нагадаю, Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў – табліца з акаўнтамі, старонкамі і каналамі ў сацсетках і месенджерах, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі міліцыі для шпіёнскай і правакатарскай працы супраць актывістаў.
Сёння дададзеныя два акаўнты і адзін канал у тэлеграме.
Я стварыў гэты спіс у сакавіку 2019, і на сёння ў ім больш за 50 пазіцый. Праглядзіце, і калі нехта з іх калісь уступаў з вамі ў кантакт, абавязкова напішыце мне.
August 28th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Сёння Фрунзенскі РУУС прыслаў копію пратакол па 17.11. Прычына – “надпись АСАВ в социальной сети Вконтакте”. Пратакол гэты – ўжо дзевяты па ліку. Справа адпраўленая ў суд. Калі суд, пакуль не вядома.
Весела жывем, карацей 🙂
August 26th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Тым часам перадвыбарныя спробы адмыць імідж беларускай міліцыі не абмяжоўваюцца аднымі толькі «гістарычнымі» нарадамі Лукашэнка. АНТ выпусціла сюжэт у жанры «Адзін дзень з…» дзе расказвае пра нялёгкую працу Івана Кубракова – начальніка ГУУС Мінгарвыканкама. Я не паляніўся, паглядзеў.
Як звычайна, АНТ не абышлося без смешненькіх маніпуляцый. «Праведзены дзень» у іх уціснуўся ў 8-хвілінны сюжэт, што, мякка кажучы, ніяк не можа адлюстраваць рытм жыцця і заняткі асобы. У нармальных тэлеканалаў такі сюжэт займае 30-40 хвілін, а тое і некалькі выпускаў. Таксама не апраўдаліся прэтэнзіі на «спантаннасць» – куды б не паехаў Кубракоў з «раптоўнай інспекцыяй», яго ўжо на пад’ездах сустракалі падначаленыя навыцяжку. Ва ўсіх кабінетах – ідэальны парадак. Ну нічога дзіўнага, пацёмкінскія вёскі будаваць гэта для дзяржТБ справа звычная.
Звярнула ўвагу на сябе форма АМАПаўцаў, якія пад прыцэлам камер дэманстратыўна «адпрацоўвалі тактыку». На абмундзіраванні кожнага трохі нязвычны для нашага вока элемент – трохкутнік з нанесеным нумарам. Відавочна, маркіроўка для аблягчэння ідэнтыфікацыі у баі. Адкуль гэта ўзялося на форме нашых АМАПаўцаў? Хутчэй за ўсё – адаптацыя заходняга вопыту. Такую маркіроўку на сваіх супрацоўніках спецназа, якія займаюцца разгонам масавых акцый, выкарыстоўваюць германскія паліцыянты. І зусім не супадзеннем падаецца, што якраз германскія паліцэйскія у 2008-2011 гадах трэніравалі беларускі АМАП, які потым займаўся разгонам акцый пратэсту ў Мінску. Хацелі, каб Еўрасаюз дапамагаў Беларусі? Вось яна, дапамога, калі ласка.
У кадры быў паказаны супер-новы бронеаўтамабіль «Зубр», такі сакрэтны, што яго нават нельга паказваць знутры. Па словах Кубракова, непасрэдна ўдзельнічаў (!) у распрацоўцы аўтамабіля намеснік Балабы, Аляксей Аляксандравіч Тарасаў (цікава, гэта АМАПавец-аўтамеханік, ці АМАПавец-дызайнер?). Праўда, у рэчаіснасці аказалася што гэта ўсяго толькі адмыты і крыху апгрэйднуты пазадарожнік Ford.
Дзеля справядлівасці варта сказаць што не ўсё паказанае ў гэтым прапагандысцкім роліку – хлусня. Сапраўды, як кажа Кубракоў, нагрузка на шараговага міліцыянта «на нізе» – шалёная. Ну а як яны хацелі, свае 700 рублёў ад дзяржсістэмы трэба адпрацоўваць: цябе выціснуць як лімон. Не дарма там такая шалёная цякучка і такія частыя самазабойствы.
Не схлусіў начальнік мінскай міліцыі, думаю, і наконт таго што сыходзіць дамоў не раней за 21 гадзіну. Праца ў карных ворганах гэта амаль заўсёды развітанне з нармальным асабістым жыццём.
Падсумавалі свой сюжэт АНТшнікі надзвычай удала. «Самое большое достижение нашей милиции – отношение наших граждан» – шчыра прызнаўся Іван Кубракоў.
Сапраўды, лепей і не скажаш.


August 24th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Пачытайце, як для таго каб уручыць павестку, за мной пусцілі цэлую пагоню па горадзе.
Учора, у свой Дзень народзінаў, вырашыў зайсці да маці. Яна жыве ля ст.м. Маладзёжная.
Тут трэба сказаць, што некалькі месяцаў таму ГУБАЗаўцы вынайшлі новы спосаб капаць мне на мазгі і ствараць, як ім падаецца, псіхалагічную напругу. А менавіта, пнулі мой раённы ваенкамат, каб той выдаў мне ваенны білет. І пачалося: на адрас, дзе жыве мая маці, пасыпаліся павесткі, прыходзіць нейкія незразумелыя людзі, прапановы прыйсці туды, сюды, званкі з пагрозамі аб’явіць у вышук, і гэтак далей. Я нічога не атрымоўваў, ні за што не распісываўся, у выніку чаго мяне аднойчы з суда (я тады судзіўся з СК) даставілі прымусовым прывадам у ваенкамат. А там склалі пратакол за неяўку.
Пасля я яшчэ раз прыйшоў туды сам, прайшоў медкамісію. Годзен да службы ў рэзерве, дарэчы 🙂
Дык вось за некалькі гадзінаў да таго, як я ўчора прыйшоў да маці, на гэтую кватэру прыйшоў добра знаёмы мне мент Куранкоў. Гэта інспектар Фрунзенскага РУУС, які загружаны за мной і яшчэ парачкай экстрэмістаў на раёне. Ён даў маці павестку ў ваенкамат (праўда незразумела навошта) і сышоў.
Потым прышоў я, даведаўся ад мамы аб прыходзе мента і падумаў: хм, падазрона, што ён прыйшоў да яе менавіта ў той жа дзень, калі мусіў прыйсці я! Напэўна, на тое і разлічваў, каб са мной сустрэцца. Бо ў дзень народзінаў лагічна прыйсці да маці. І вось, выйшаўшы ад яе, я пайшоў пехатою да прыпынку транспарту, а пасля паехаў на Гарадскі вал на тралейбусе.
Перайшоў на іншы прыпынак, стаю сабе, нікога не чапаю. І тут як з-пад зямлі вырастае… Куранкоў у штацкім, з прапановай паразмаўляць, а заадно распісацца за павестку. Я, канешне, быў здзіўлены: як ён тут апынуўся? Але ў лічаныя секунды зразумеў прыкол: Аляксандр Куранкоў, старэйшы інспектар УУС Фрунзенскага раёна, альбо нехта з ягоных падначаленых, некалькі гадзін караўліў мяне ля месца прапіскі, а потым ехаў за мной на аўто, каб у цэнтры гораду уручыць павестку ў ваенкамат. Трэба прызнацца, гэтыя правярнулі ўсё так, што я і не заўважыў хваста (хаця прыкмеціў у 100 метрах ад хаты ментоўскую машыну, аднак не прыдаў значэння).
За павестку ў гэты раз я ўжо распісаўся. А Куранкоў сеў у сваю службовую Geely і з’ехаў па сваіх ментоўскіх справах.
У ваенкамат мяне выклікалі 8.00 3 верасня. Нібыта, каб атрымаць ваенны білет. Цікава, што яны мне падрыхтавалі на гэты раз?
п.с. я таксама задаваў сабе пытанне, чаму, калі за мной сачылі, то не усунулі павестку прама ля дому. Хутчэй за ўсё, альбо Куранкоў не паспяваў да мяне дабегчы з РУУСа, і “пасвіў” мяне нейкі рандомны мент, ці то проста хацелі прасачыць за мной, паглядзець, куды я хаджу. А можа разлічвалі на эфект нечаканасці, што я спужаюся Куранкова, які выскачыў нібыта чорт з табакеркі, і зараз буду параноіць астатак жыцця. Але гэта дробязі жыцця, і не праз такое праходзілі. Цікава толькі, што будзе заўтра: опер з відэакамерай, які заглядае ў вакно? Квадракоптер з павесткай, што заляціць у фортку?
August 23rd, 2019 — Бягучыя навіны, Відэа, Палітыка
Моё последнее видео «Шесть правил спора с обывателем» стало абсолютным рекордсменом: 2,4 тыс. просмотров за неделю. Скоро подъедет новый контент: 5-й выпуск «Анархія проста» с ответом на вопрос подписчика. А 10 сентября — очередной подкаст. Не забудьте подписаться на канал, чтоб ничего не пропустить! Жмите на ссылку.
August 23rd, 2019 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Nexta апублікаваў службовую інструкцыю МУС, якая ў дробязях інструктуе міліцыянтаў, як правільна, эфектыўна, і галоўнае, па законе, прасаваць іншаземцаў, якія працуюць у Беларусі.
У прыватнасці, пры выдачы наймальнікам спецдазволаў на прыцягненне да працы ў Беларусі грамадзян Узбекістана і Таджыкістана аддзел па грамадзянству і міграцыі МУС зараз абавязаны запытвацца меркавання тэрытарыяльных аддзелаў ГУБАЗіК. Па кожным асобным таджыку ці узбеку!
Тут звяртаюць на сябе ўвагу два моманты:
1. Узмацненне ГУБАЗіК. З цягам часу яны адкусываюць сабе ўсё больш і больш паўнамоцтваў. Судзіце самі: барацьба з карупцыяй (якая заўсёды ў фаворы ў Лукашэнкі), эканамічныя злачынствы, гандаль людзьмі і органамі, буйны наркагандаль, а зараз яшчэ і кантроль працоўнай міграцыі, гульнявы бізнэс.
Думаю, не трэба тлумачыць, якія карупцыйныя магчымасці тут адкрываюцца.
І гэта не лічачы тэмы экстрэмізма (г.зн. кантролю ўсіх палітычных радыкалаў і моладзевых субкультур), якую яны таксама ўзялі на сябе амаль цалкам. А сфера-та звышважная для кіраўніцтва дзяржавы.
Карацей, ГУБАЗіК захапаў сабе самыя пладаносныя дзялянкі, дзе можна нармальна пажывіцца званнямі і пасадамі, а таксама удала даіць людзей, якія варочаюць буйнымі грашыма. А на грошы гэтыя рабяты ох якія падкія: узгадаем ГУБАЗаўцаў Дзенісевіча , які працаваў на наркабарона Вілюгу і Якіменка, які скраў 200к$ і ўцёк у Румынію, ды нават такія дробязі, як кража 500 еўра пры вобшуку у анархістаў у 2017).
2. Як думаеце, чаму менавіта грамадзяне Таджыкістана і Узбекістана апынуліся пад асаблівым кантролем? Усё проста. У кожным грамадзяніне Сярэдняй Азіі ГУБАЗаўцы бачаць ІДІЛаўца ці наркагандляра. Стаўленне да іх як да «чурак» выразна прасочваецца нават у афіцыйных дакументах, што ўжо казаць пра неафіцыйныя паводзіны. Карацей, прычына вельмі трывіяльная: люты расізм, ксенафобія і ісламафобія ментоў. Усё б нічога (сілавікам па ўсім свеце ўласцівы расізм), але ж нашы яшчэ да такой ступені цынічныя што яшчэ корчаць з сябе пры гэтым «змагароў з нацызмам».
Пра ментоўскую ксенафобію і, у прыватнасці, «змагарства з анцызмам» ГУБАЗіка я ўжо казаў з прыкладамі тут і нават зняў аб гэтым асобнае відэа. Паглядзіце і пакажыце тым, хто яшчэ верыць у «добрую міліцыю».

August 21st, 2019 — Бягучыя навіны

Работніцы заводу па перапрацоўцы вустрыц: Джозі, 6 год, Берта, 6 год, Сафі, 10 год. Іх працоўны дзень пачынаўся ў 4 ранку.
Порт-Раял, ЗША, 1912 год.
Але ж мы памятаем, што капіталізм – самая прагрэсіўная сацыяльна-эканамічная сістэма ў свеце і нічога лепш чалавецтва не прыдумала?
Via @ressentiment_channel