Entries Tagged 'Аб усім' ↓

“Нам сапсавалі рэпутацыю” – жаляцца мярзотнікі з барбершопу “Чэкіст”.

Хай скажуць дзякуй, што сапсавалі толькі рэпутацыю а не твары.

 

 

http://novychas.by/hramadstva/za-navedvanne-barberszopa-daszkevicza-asztrafava

Крывавы спорт (Bloodsport) 1988

Якое задавальненне бывае калі пераглядзіш стары фільм, якія ледзь застаўся ў памяці. Як у мінулае вярнуўся.
Вось на такім кінематографе, лічу, мусяць гадавацца мужчыны!
 
p.s. хаця бойкі, канешне, смешныя ))

Параллельные миры Востока \\\ The Parallel Worlds of the East

[ENGLISH FOLLOWS]

Девять тысяч километров с рассказами о Беларуси, тюрьме и анархизме.

Отмывшись от дорожной пыли, отдохнув в ничегонеделании, отоспавшись и отъевшись можно, наконец, вдоволь порефлексировать о прошедшем туре. Первые презентации англоязычной версии “Цветов параллельного мира” (“The colours of the parallel world”) – тюремной аналитики из 16-ти эссе, прошли в странах Востока, а не на традиционном и близком Западе. Правда, в страны арабского мира мне попасть так и не удалось из-за бюрократических и финансовых проблем, но оттого недавнее путешествие не стало менее ценным или насыщенным.

Но обо всем по порядку.

Первоначально запланированный маршрут был таков: Израиль-Иордания-Египет-Турция-Грузия.
По прибытию в Хайфу (Израиль) был тепло встречен соратниками и стал познавать радости израильской зимы. На улице +20, в море вода холодная, и плещутся в ней исключительно русскоязычные (почему-то я не удивлен).

 

Первое что бросается в глаза: в Израиле все супер-дорого. В переводе на валюту, кружка капучино 2-2,5 евро, съесть порцию хумуса в бюджетной кафехе: 7-8 евро и так далее. Это сильно демотивирует есть на улице, хотя практически все, что там подают – очень вкусно.

 

Continue reading →

Новы Час зараз у Тэлеграме! Падпісвайцеся ў мэсэджэры, калі дагэтуль не падпісаліся на газету 🙂

 

Як беларуская прастытутка спаліла на хабары і карупцыі зам.кіраўніка расейскага ўраду.
 
Навальны кажа што гэта дэбілізм, але мне падаецца – хітрая дыверсія і шматхадовачка самі ведаеце каго! А няма чаго было па расейскіх тэлеканалах высмеіваць!
 
Прастытутка сама з Бабруйску, а Бабруйск – Магілёўская вобласць. Ну вы зразумелі…

 

Літоўцы сапраўды так не любяць Беларусь?

 
Цікавыя вынікі апытанкі апублікавала Delfi. Нібыта 18% літоўцаў лічаць Беларусь несяброўскай краінай да Літвы. Гэта – другое месца пасля Расіі, якая набрала 65%.
 
Агулам пражыў у Літве амаль тры гады, аднак адкуль такія вынікі апытанкі – зразумець не магу. Колькі не сустракаў літоўцаў, усе яны да беларусаў настроеныя альбо нейтральна, альбо пазітыўна. Ні разу не сустракаў негатыву (нават самага дробнага, невербальнага) пры паведамленні аб тым, што я – з Беларусі. Мо ў каго з літоўскіх фрэндаў быў іншы досвед?
 
Ды і ўвогуле заўважыў, што, пэўна, няма у свеце краіны, дзе б не любілі беларусаў. Ад Бліжняга ўсходу да той жа Расіі, ад Украіны да Эстоніі. Часам “рахманасць” і “памяркоўнасць” – а яшчэ адсутнасць імперскіх амбіцый выліваюцца ў плюс – ніхто цябе не ненавідзіць 🙂
 

Начныя званкі

Сення у 5.12 ранку у маей кватэры ў Мінску раздаецца званок. Устаю з ложку, бяру слухаўку. Маўчанне. Алё! – кажу. Маўчанне. Потым на тым канцы кідаюць слухаўку.
 
Праз хвіліну тое ж самае ізноў. Пагрозы і наезды на адрас званільшыка не дапамагаюць. Маўчаць. І так тры разы, апошні раз пазванілі ў 5.58.
 
Удзень пачаў прабіваць нумары, з якіх званілі. Апынулася, іх было два. 822-60-30 і 328-46-90. Абодва нумары – мінскія гарадскія (!). Перазваніваю па першым нумары, мне кажа “неправильно набран номер”. Па другім – ніхто не бярэ, але гудкі ідуць нейкія дзіўныя. То доўгія то кароткія, не такія як звычайна звоніш.
 
Тэлефануем у Белтэлекам. Пытаемся наконт першага нумару. Аператарка сказала што зараз адыдзе і адсутнічала ВЕЛЬМІ ДОЎГА. Потым прыйшла і сказала, што гэта – номар юрыдычнай арганізацыі (!?). Наконт другога нумару сказала, што хутчэй за ўсе таксі.
 
Прабівон па гугле вынікаў не даў.
 
Хіба чэкісты вырашылі кравяны ціск падняць, прымусіць нервавацца? Версію “фулюганаў” нават не разглядаю. У каго было падобнае?

Tbilisi: presentation of “The Colours of the Parallel World” gathers more then 20 people in National Library. Online translation was also conducted: wait for a video soon!
 
_____________
 
Тбілісі. Прэзентацыя “Фарбаў паралельнага света” сабрала ў Нацыянальнай бібліятэцы больш за 20 чалавек. Праводзілася анлайн-трансляцыя: чакайце відэа!

Трошкі аб турэмнай сістэме ў Турцыі /// A bit about Turish prison system

[ENGLISH FOLLOWS]

1. У Турцыі гвалтаўнікоў транспартуюць асобна ад астатніх зняволеных. У мэтах іхняй жа бяспекі.

2. Сядзець за агульным сталом забаронена не “пеўням” а тым, хто не мае грошай, каб несці выдаткі камеры.

3. Палітычных зняволеных саджаюць асобна ад крымінальнікаў, і звычайна ў турмах F-тыпу, не больш за 2 чалавекі ў камеры.

4. Па дадзеных на 2016 год, у турмах там знаходзілася 380 000 чалавек (1\205 супраць 1\236 у Беларусі), і з таго часу лічба істотна вырасла. Прытым адных толькі студэнтаў, зняволеных па палітычных прычынах – 70 000.

5. У Турцыі – 8 палітвязняў-анархістаў (“…пра якіх мы ведаем” – дадаюць паплечнікі. Адзін з іх, Асман Эвджан (https://abc-belarus.org/?p=6503), анархіст і веган, правеў у турме ўжо 37 год, і яшчэ 10 у яго наперадзе.

Хто такі Эрдаган – вынікі можаце зрабіць самі.
___________________

A bit about Turkish prison system

1. In Turkey rapists are transferred separately from other inmates for their own safety.

2. Siting by a common table in a cell is prohibited not for “brats” (lower caste of alledged “homosexuals” in post-soviet prisoners), but for inmates who are not able to contribute financially to a needs of a cell collective.

3. Political prisoners are put separeately from criminal ones, and usually in so-called F-type prisons, not more than 2 people per cell.

4. According to 2016 data, there were 380 000 people in Turkish prisons (1\205 againt 1\236 in Belarus), and since this time this number increased significantly. Students, imprisoned for the political reasons alone, compise 70 000 of prison population.

5. There are 8 anarchist prisoners in Turkey (“…which we know about” – comrades add). One of them, Osman Evcan (https://abc-belarus.org/?p=10401&lang=en), anarchist and vegan, spent 37 years in prison, and will have to spend 10 more.

Who is Erdohan you can define by yourself.

Адлічэнне Ганны Смілевіч і сеціўныя цынікі

 
Пасля таго як кіраўніцу Моладзі БНФ (па сумяшчальніцтву другакурсніцу журфаку БДУ) Ганну Смілевіч адлічылі з універу, разам з хорам звычнага сеціўнага ўзбурэння раздаўся хор іншых галасоў. Некаторыя каментатары, якія прытым пагалоўна лічаць сябе людзьмі дэмакратычных поглядаў, настойліва сцвярджаюць што (коратка):
1. Сама вінаватая
2. Нічога не вывучыла
3. Хайп вакол сябе падымае, піярыцца
4. Раз адлічылі значыцца было за што
 
І, ведаеце, мне здаецца, што з кожнай падобнай сітуацыяй у Беларусі, хор такіх галасоў усё гучнейшы.
 
Канешне, можна паспрабаваць адказаць гэтым людзям рацыянальнымі аргументамі. Напрыклад тым, што універсітэты ў нас – даўно не інстытуты адукацыі а фабрыкі па вытворчасці працоўнай сілы для багацеяў, казармы для ідэялагізацыі моладзі і прывучвання яе да пакоры. Фактычна лайтовы варыянт арміі. І выкладчыкі не маюць у іх аніякай самастойнасці, робяць тое што ім загадае начальства, а “людзей у цывільным” баяцца як вагню, бо ктосцьі ледзь пачаў кар’еру (“мне тут еще работать”), а камусці ўжо хутка на пенсію.
 
Можна нагадаць, што ў нашых універах каб атрымаць адлічэнне трэба пастарацца. І звычайна нават самых недалёкіх цягнуць да апошняга. (глядзіце пост Anastasia Boiko )
 
Можна нагадаць, што заваліць у прынцыпе можна ЛЮБОГА – ва ўмовах калі рашэнне выкладчыка аспрэчыць фактычна немагчыма. Выкладчык – ісціна ў апошней інстанцыі, бо студэнт у нас – ніхто, і адносіны з выкладчыкам выбудоўваюцца па прынцыпе “начальнік-падначалены”. Паставіць пытанне належным чынам, выдумаць тое чаго не было ў білетах – ды міліён есць спосабаў зрабіць так каб ты не здаў, нават калі ты ад падручнікаў не адліпаў увесь семестр. І запісвай-не запісвай на дыктафон, усе будзе выглядаць прыгожа і прыстойна.
 
Ну і ўвогуле, дзяўчына адвучылася першы курс, здала ЦТ на 96 балаў, і мела сярдэні бал атэстата 9,2. Плюс, з яе-та пасадай яна стопудова ведала, якая да яе будзе увага і, думаю, рыхтавалася як след. Першы курс адвучылася выдатна, але варта было ей узначаліць апазіцыйную структуру – РАПТОЎНА апынулася глупай, непадрыхтаванай, ды яшчэ і “совпадает” неправільна напісала. Вось жа як САВПАЛО.
 
Можна яшчэ шмат чаго сказаць. Але гэтым ты не праб’еш браню тых, хто ўжо паспеў залезці ей у галаву і даведацца, чаго яна хацела насамрэч (зваліць на захад, папіярыцца, атрымаць статус рэпрэсаванай і г.д.) і тых хто спяшаецца салідарызавацца з карным рэжымам (паўтаруся, ягонай галіной якраз і з’яўляюцца ўніверы).
 
Усе такія галасы – гэта рацыяналазіацыя мамкіных сеціўных цынікаў, якія ніколі нічога не зрабілі ў сваім жыцці. Не тое што не ўзначалілі кволенькую і беззубую апазіцыйную структуру (якой з’яўляецца Моладзь БНФ) а нават на мітынг наўрад ці выйшлі. І для адлічанай за перакананні Смілевіч яны ніколі нічога не зробяць. Усё жыццё сядзелі і будуць сядзець на дупе роўна. І таму ім хочацца прыраўняць усіх навакольных да сябе, каб іхняя ўласная баязлівасць не была так выразна бачная на іх фоне. “Ой, да яна зараз за гранты ў Польшчу паедзе!”, “Ой, да проста вырашыла хайпа вакол сябе падняць!” і гэтак далей. Дробныя людзішкі хочуць усіх навокал бачыць такімі ж дробнымі, як самі.
 
Якога скідання рэжыму, якой арганізаванасці ў барацьбе з уладай чакаць ад людзей, якія і між сабой-та арганізавацца не могуць? Якія замяшчаюць сваё шматгадовае бяссілле і трусіную боязь напускным цынізмам і абвінавачаннем ахвяры? Не, сябры, да рэвалюцыі нам яшчэ вельмі-вельмі далёка. Над свядомасцю грамадства спачатку папрацаваць трэба, а потым аб барыкадах думаць.
 
п.с. Што там у галаве ў Смілевіч, я не ведаю. Многія прафесійныя апазіцыянеры сапраўды імкнуцца жыць на захадзе больш, чым змагацца ў Беларусі. Але верыць прадстаўнікам рэжыму (выкладчыкам) хутчэй, чым ей, казаць што за палітыку ў нас не адлічваюць – гэта дно і брыдота.