Літоўцы сапраўды так не любяць Беларусь?

 
Цікавыя вынікі апытанкі апублікавала Delfi. Нібыта 18% літоўцаў лічаць Беларусь несяброўскай краінай да Літвы. Гэта – другое месца пасля Расіі, якая набрала 65%.
 
Агулам пражыў у Літве амаль тры гады, аднак адкуль такія вынікі апытанкі – зразумець не магу. Колькі не сустракаў літоўцаў, усе яны да беларусаў настроеныя альбо нейтральна, альбо пазітыўна. Ні разу не сустракаў негатыву (нават самага дробнага, невербальнага) пры паведамленні аб тым, што я – з Беларусі. Мо ў каго з літоўскіх фрэндаў быў іншы досвед?
 
Ды і ўвогуле заўважыў, што, пэўна, няма у свеце краіны, дзе б не любілі беларусаў. Ад Бліжняга ўсходу да той жа Расіі, ад Украіны да Эстоніі. Часам “рахманасць” і “памяркоўнасць” – а яшчэ адсутнасць імперскіх амбіцый выліваюцца ў плюс – ніхто цябе не ненавідзіць 🙂