Начныя званкі

Сення у 5.12 ранку у маей кватэры ў Мінску раздаецца званок. Устаю з ложку, бяру слухаўку. Маўчанне. Алё! – кажу. Маўчанне. Потым на тым канцы кідаюць слухаўку.
 
Праз хвіліну тое ж самае ізноў. Пагрозы і наезды на адрас званільшыка не дапамагаюць. Маўчаць. І так тры разы, апошні раз пазванілі ў 5.58.
 
Удзень пачаў прабіваць нумары, з якіх званілі. Апынулася, іх было два. 822-60-30 і 328-46-90. Абодва нумары – мінскія гарадскія (!). Перазваніваю па першым нумары, мне кажа “неправильно набран номер”. Па другім – ніхто не бярэ, але гудкі ідуць нейкія дзіўныя. То доўгія то кароткія, не такія як звычайна звоніш.
 
Тэлефануем у Белтэлекам. Пытаемся наконт першага нумару. Аператарка сказала што зараз адыдзе і адсутнічала ВЕЛЬМІ ДОЎГА. Потым прыйшла і сказала, што гэта – номар юрыдычнай арганізацыі (!?). Наконт другога нумару сказала, што хутчэй за ўсе таксі.
 
Прабівон па гугле вынікаў не даў.
 
Хіба чэкісты вырашылі кравяны ціск падняць, прымусіць нервавацца? Версію “фулюганаў” нават не разглядаю. У каго было падобнае?