Экстрэмісты пачынаюць і выйграюць
March 26th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
И заголовок оригинальный )
March 26th, 2019 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Годная статья об успешных примерах жизни без правительства и центральной власти. Почитайте, уверен, о многих примерах вы узнаете впервые.
Пра манаполію на інфармацыю
March 26th, 2019 — Відэа, Палітыка
Андрэй Павук ужо ачуняў ад затрымання і ізноў раз’язджае па краіне з правакацыйнымі пытаннямі. Троху расказаў яму, у чым прычына ягонага затрымання і што, на мой погляд, трэба рабіць далей.
Проста думкі
March 25th, 2019 — Аб усім, Палітыка
Я вось гляджу на сённяшнія затрыманні і думаю: колькі разоў гэта ўсё мусіць паўтарыцца, каб уся нацыянальна-арыентаваная брація зразумела: ўсе спробы гульні ў легальнасць, пошук кампрамісаў і спробы дамаўляцца з гэтай уладай не працуюць? Яны разумеюць толькі мову сілы.
Любы выхад на вуліцу мусіць несці ў сябе выразны антыўрадавы, пратэстны меседж. Спробы “апалітычна свтякаваць”, калі адны танчаць а другіх кідаюць у аўтазакі – гэта проста агідна.
Не можа быць “проста свята”, якое б “яднала ўсіх беларусаў”. З кім яднацца? З АМАПаўскім быдлам? З чыноўнікамі “ну-вы-ж-самі-все-понімаете”? Усе размовы пра нацыянальнае адзінства – фэйк. Ёсць людзі, а есць НЕлюдзі, давайце пачнем з гэтага.
Проста думкі.
Усім затрыманым жадаю хутчэйшай свабоды. Мусарам – АСАВ.
#Яэкстрэміст – вынікі першага месяцу
March 25th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Сёння месяц, як быў пачаты флэшмоб #яэкстрэміст – нашая вайна ў абарону свабоды слова. Прыйшоў час падлічыць, чаго мы дабіліся, чаго не дабіліся і што атрымалі.
За гэты месяц флэшмоб падтрымалі размяшчэннем забароненых матэрыялаў, рэпостам, сэлфі, пікетам – 33 чалавекі 1. Гэта някепская лічба, але яшчэ недастатковая для дасягення нашых мэтаў.
Аб флэшмобе распавялі Навіны.бай, Вясна, Белсат, Новы Час.
Аб крыміналізацыі іншадумцаў пад нагодай “барацьбы з экстрэмізмам” наўпрост выказаўся прадстаўнік АБСЕ ў Беларусі – Арлем Дэзір.
Але больш за ўсе парадавала рэакцыя на флэшмоб міліцыі. На сёння на 4 ягоных удзельнікаў, уключаючы мяне, складзеныя пратаколы. Суды, безумоўна, будуць асвятляцца прэсай, што дадасць кампаніі яшчэ больш вядомасці і выведзе нашую павестку ў яшчэ больш шырокія колы.
Больш за тое, ГУБАЗіКу так падгарэла ад нашай зацеі, што яны штодзень (!) пішуць у ВК абразлівыя і правакацыйныя пасты з хэштэгамі #яэкстрмэіст, #яэкстремист (размяшчюць фоткі тэрактаў і расійскія прапагандысцкія відэа), з мэтай “забіць” хэштэг гэткім шлакам. Выдатна! Дзякуючы гэтаму мы змаглі скласці спіс міліцэйскіх акаўнтаў.
Адзіны шлях да перамогі над рэпрэсіўным заканадаўствам – гэта адкрытае, прамое, калі хочаце, нахабнае непадпарадкаванне. Памятайце, ад таго, колькі чалавек адважыцца на гэтае непадпарадкаванне сёння, залежыць, у якой краіне мы будзем жыць заўтра. Таму я яшчэ раз заклікаю вас прыняць удзел у флэшмобе. Пакуль карныя меры супраць ягоных удзельнікаў – мізерныя (мусара здолелі ахапіць толькі 4\33 тых хто падключыўся), і нашыя шансы адваяваць сваю прастору свабоды – вялікія. Калі нас будзе нашмат больш, чым карная машына зможа ахапіць – ім прыйдзецца калі не адмяніць закон (каб не ганьбіцца сваей нямогласцю), то спыніць ягонае прымяненне.
Прыняць удзел у флэшмобе можна трыма спосабамі:
1. Выкласці любы матэрыял з Рэспубліканскага спісу экстрэміцкіх матэрыялаў. Рэпосты з забароненых сайтаў таксама падыходзяць!
2. Зрабіць рэпост вось гэтых пастоў: [1], [2].
3. Зрабіць сэлфі ці фота з любым надпісам у абарону свабоды слова ці проста з хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.
І яшчэ – абавязкова падпішыце петыцыю з патрабаваннем не прымаць папраўкі ў антыэкстрэмісцкае заканадаўства, якія паставяць па-за законам цэлы шэраг несістэмных палітычных ініцыятыў.
Флэшмоб працягнецца да 30 жніўня ўключна. Але не чакайце – дзейнічайце зараз!
Месца гэтай фоткі было абрана невыпадкова. Якуб Колас таксама быў палітвязнем!
*Сайт арганізацыі “Анархічны чорны крыж-Беларусь” прызнаны экстрэмісцкім 11 мая 2018 года судом Цэнтральнага раёну г.Мінска і заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.
И снова про Чечню
March 24th, 2019 — Палітыка, Прачытана
Читаю сейчас мемуары генерала Трошева. Того самого, что руководил первой чеченской кампанией. Интереснейший момент вот, где он говорит про недостатки их армии в первые месяцы наступления:
“…офицерский состав, особенно младший – от лейтенанта до капитана, был не подготовлен к управлению в нестандартной обстановке, психологически пасовал перед сложными обстоятельствами. К примеру, скопления людей на дороге офицеры воспринимали как признак борьбы всего местного населения против “агрессоров”.
Перевожу на человеческий: младший офицерский состав ВС РФ в 1994 году ещё не был в должной мере промыт пропагандой и реально понимал, что они вторгаются на враждебную им, независимую территорию, совершают преступление против свободного народа.
А сейчас за 400 баксов в месяц готовы ехать утилизироваться хоть в Сирию, и притом добровольно. Что телевизор делает…
Затрыманы Дашкевіч
March 24th, 2019 — Бягучыя навіны, Відэа, Палітыка
Зміцер Дашкевіч праехаўся па шуняўкам у сваей прамове на мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы.
Яго хутка затрымалі. А “свята” працягнулася як ні ў чым не бывала. Мда…
Скажы мне, хто твой сябра
March 24th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Учора стала вядома што мемарыял у Курапатах (у тым ліку афіцыйна ўсталяваны помнік) быў зноўку размаляваны нейкімі вырадкамі. На гэты раз на ім пакінулі антысеміцкія надпісы.
А дзе ж нашая пільная-адказная-строгая беларуская міліцыя, от которой мы только и слышим что она “нидапустит”, “охраняет” и “бдит”? АУУУУУ!!!
Калі менты вырашылі што гэта Зміцер Паліенка намаляваў на плоце надпіс “Менты убивают людей”, да яго ўжо праз некалькі дзён ламіліся спецназаўцы з аўтаматамі. А ў Курапатах рабі што хочаш: ламай крыжы і лавы, малюй антысеміцкія надпісы, усё будзе ў цябе окей. Адразу бачна, хто мусарам больш сацыяльна блізкі.
Зноўку экстрэмізм
March 24th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Менты самі сябе заганяюць у звыш-тупое становішча. Уяўляю сябе як будзе гучаць абвінавачванне на судзе: “Зрабіў сэлфі насупраць экстрэмісцкага бізнес-цэнтра”…
АСАВ!
#яэкстрэміст
#яэкстремист
March 23rd, 2019 — Аб усім, Палітыка