#Яэкстрэміст – вынікі першага месяцу

Сёння месяц, як быў пачаты флэшмоб #яэкстрэміст – нашая вайна ў абарону свабоды слова. Прыйшоў час падлічыць, чаго мы дабіліся, чаго не дабіліся і што атрымалі.

За гэты месяц флэшмоб падтрымалі размяшчэннем забароненых матэрыялаў, рэпостам, сэлфі, пікетам – 33 чалавекі 1. Гэта някепская лічба, але яшчэ недастатковая для дасягення нашых мэтаў.

Аб флэшмобе распавялі Навіны.бай, Вясна, Белсат, Новы Час.

Аб крыміналізацыі іншадумцаў пад нагодай “барацьбы з экстрэмізмам” наўпрост выказаўся прадстаўнік АБСЕ ў Беларусі – Арлем Дэзір.

Але больш за ўсе парадавала рэакцыя на флэшмоб міліцыі. На сёння на 4 ягоных удзельнікаў, уключаючы мяне, складзеныя пратаколы. Суды, безумоўна, будуць асвятляцца прэсай, што дадасць кампаніі яшчэ больш вядомасці і выведзе нашую павестку ў яшчэ больш шырокія колы.

Больш за тое, ГУБАЗіКу так падгарэла ад нашай зацеі, што яны штодзень (!) пішуць у ВК абразлівыя і правакацыйныя пасты з хэштэгамі #яэкстрмэіст, #яэкстремист (размяшчюць фоткі тэрактаў і расійскія прапагандысцкія відэа), з мэтай “забіць” хэштэг гэткім шлакам. Выдатна! Дзякуючы гэтаму мы змаглі скласці спіс міліцэйскіх акаўнтаў.

Адзіны шлях да перамогі над рэпрэсіўным заканадаўствам – гэта адкрытае, прамое, калі хочаце, нахабнае непадпарадкаванне. Памятайце, ад таго, колькі чалавек адважыцца на гэтае непадпарадкаванне сёння, залежыць, у якой краіне мы будзем жыць заўтра. Таму я яшчэ раз заклікаю вас прыняць удзел у флэшмобе. Пакуль карныя меры супраць ягоных удзельнікаў – мізерныя (мусара здолелі ахапіць толькі 4\33 тых хто падключыўся), і нашыя шансы адваяваць сваю прастору свабоды – вялікія. Калі нас будзе нашмат больш, чым карная машына зможа ахапіць – ім прыйдзецца калі не адмяніць закон (каб не ганьбіцца сваей нямогласцю), то спыніць ягонае прымяненне.

Прыняць удзел у флэшмобе можна трыма спосабамі:

1. Выкласці любы матэрыял з Рэспубліканскага спісу экстрэміцкіх матэрыялаў. Рэпосты з забароненых сайтаў таксама падыходзяць!

2. Зрабіць рэпост вось гэтых пастоў: [1], [2].

3. Зрабіць сэлфі ці фота з любым надпісам у абарону свабоды слова ці проста з хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.

І яшчэ – абавязкова падпішыце петыцыю з патрабаваннем не прымаць папраўкі ў антыэкстрэмісцкае заканадаўства, якія паставяць па-за законам цэлы шэраг несістэмных палітычных ініцыятыў.

Флэшмоб працягнецца да 30 жніўня ўключна. Але не чакайце – дзейнічайце зараз!

Месца гэтай фоткі было абрана невыпадкова. Якуб Колас таксама быў палітвязнем!

*Сайт арганізацыі “Анархічны чорны крыж-Беларусь” прызнаны экстрэмісцкім 11 мая 2018 года судом Цэнтральнага раёну г.Мінска і заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.