Скажы мне, хто твой сябра

Учора стала вядома што мемарыял у Курапатах (у тым ліку афіцыйна ўсталяваны помнік) быў зноўку размаляваны нейкімі вырадкамі. На гэты раз на ім пакінулі антысеміцкія надпісы.
А дзе ж нашая пільная-адказная-строгая беларуская міліцыя, от которой мы только и слышим что она “нидапустит”, “охраняет” и “бдит”? АУУУУУ!!!

Калі менты вырашылі што гэта Зміцер Паліенка намаляваў на плоце надпіс “Менты убивают людей”, да яго ўжо праз некалькі дзён ламіліся спецназаўцы з аўтаматамі. А ў Курапатах рабі што хочаш: ламай крыжы і лавы, малюй антысеміцкія надпісы, усё будзе ў цябе окей. Адразу бачна, хто мусарам больш сацыяльна блізкі.