НОДаўцы, якія на днях выйшлі пікетаваць на Плошчу незалежнасці. Паглядзіце на гэтыя твары. Ужо заўтра яны гатовыя будуць вапець “Пуцін увядзі войскі” і ствараць “Народное ополчение западноруссии”.
February 7th, 2017 — Палітыка
НОДаўцы, якія на днях выйшлі пікетаваць на Плошчу незалежнасці. Паглядзіце на гэтыя твары. Ужо заўтра яны гатовыя будуць вапець “Пуцін увядзі войскі” і ствараць “Народное ополчение западноруссии”.
February 6th, 2017 — Палітыка
February 6th, 2017 — Бягучыя навіны, Палітыка
Назначылі дату суда над Бандарэнка: 9 лютага ў 10.30 у будынку суда Ленінскага р-на г.Магілева. Але назначылі неяк дзіўна – назвалі гэта датай “папярэдняга паседжання”. Што за папярэдняе паседжанне? З якой мэтай яно робіцца? Мо яны зразумелі што большасць жадаючых падтрымаць Андрэя будзе ехаць з Мінску і, расцягнуўшы працэс, хочуць зрабіць так, каб найменш людзей ездзіла?
Нагадаю, праваабаронцу Андрэю Бандарэнка пагражае ДВА ГАДЫ ЗНЯВОЛЕННЯ (у дадатак да 3,5 што ён ужо адсядзеў) за:
1. Пыл на тумбачцы
2. Ляжанне на ложку ва “неўстаноўлены час”
3. “Неўстаўныя” размовы з іншымі арыштантамі
4. За тое што не своечасова прадставіўся менту, калі той зайшоў у камеру
І іншыя “нарушения установленного порядка отбывания наказания” – так яны гэта называюць.
На маю думку, Бандарэнка атрымае 1,5-1,8 гады. І дай Бог каб гэта быў апошні ягоны прысуд, бо артыкул 411 можна прымяняць неабмежаваную колькасць разоў. Асабліва калі грамадства маўчыць.
February 5th, 2017 — Аб усім, Гумар
February 5th, 2017 — Палітыка
Па назіраннях і ўласным досведзе:
Пры “іншых роўных” бяспечнасць пратэсту прама прапарцыянальная колькасці ягоных удзельнікаў. Чым больш шматлікі пратэст, тым меней небяспека для кожнага з іх.
February 4th, 2017 — Палітыка
February 3rd, 2017 — Палітыка
Як і варта было чакаць, уся фрэндлента ў абмеркавннях чарговых перлаў Лукашэнкі.
Мяне заўсёды напружваў нездаровы інтарэс прэсы і блогераў да маналогаў-лекцый прэзідэнта, якія ён называе “прэс-канферэнцыямІ”. Тэатр аднаго акцёра, свята нарцыссызму парад аднаасобнай дзяржаўнасці перад пакорнай аўдыторыяй. Паўлінам выйшаў да аўдыторыі: “Вось ён я!, і зараз будзеце слухаць, нікуды не дзенецеся!” І аніводнага па-сапраўднму вострага пытання ад журналістаў. Пытання аб усіх ягоных злачынствах, хлусні і крывадушшы, аб гвалце над народам і яго лепшымі прадстаўнікамі.
Кожны ягоны выступ гэта дзень сурка. Адное і тое ж. Любы хто чытае навіны апошнія 10 год, можа лёгка прадказаць галоўныя наратывы гэтага мерапрыемства. Не дадзім, не дазволім, не адступім, я з народам, мы рускія людзі але незалежныя, бізнэсмэны казлы, але пра ільготы забудзьце і блаблабла. Усё гэта ў перамежку з закосамі пад “свайго хлопца”, які можа і пажартваць удала і вострае славечка ўвярнуць. Ванітуе глядзець. Гэтыя выступы ніяк не ўплываюць на палітыку Беларусі, і што больш важна, не даюць амаль ніякай карыснай інфармацыі назіральнікам і палітолагам. Па нябачных рухах дзяржмашыны – указах, дэкрэтах і службовых пастановах аб гэтым Левіяфане можна даведацца нашмат болей, чым па ужымках клоўна.
Неінфарматыўна гэта, нецікава, аднастайна і вызывае агіду. Вось чаму я не пішу пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі..
Курва, здаецца я толькі што напісаў пра ягоную прэс-канферэнцыю.
February 3rd, 2017 — Палітыка
February 3rd, 2017 — Бягучыя навіны, Палітыка
Фанатаў “Партызана”, якіх зараз судзяць у Мінску з нейкага перапугу запісалі ў “анархісты”. Цікава, ці пытаюцца аўтары такіх артыкулаў у саміх падсудных, якіх поглядаў яны прытрымліваюцца?
February 3rd, 2017 — Палітыка
Амерыканскія анархісты разграмілі студэнцкі гарадок Каліфарнійскага ўніверсітэта, бо там выступаў правы блогер Майла Янопулос – прыхільнік Трампа, антыфемініст, і, дарэчы, адкрыты гей.
Але цікава не гэта, а спіс грахоў, якія ставяць у віну Янополусу:
“Яннопулос публично критикует третью волну феминизма, ислам, социальную справедливость, политкорректность и другие движения и идеологии, являющиеся, по его мнению, авторитарными и принадлежащими к «регрессивным левым».”
Тры з чатырох пералічаных з’яў я таксама крытыкую. Трэцюю хвалю фемінізму – за сэксісцкую практыку, паліткарэктнасць – за крывадушша і змяшчэнне акцэнтаў у барацьбе, іслам – бо ён спарадзіў, як і любая іншая рэлігія, мноства войнаў, гвалту і няроўнасці.
То мне не зусім зразумела, што такое зрабіў гэты Янопулос, каб граміць месцы правядзення ягоных сустрэч. Канешне, я не сумняюся, што ён кансерватар і, хутчэй за ўсе, ксенафоб. Але гэтага, як і таго што нехта публічна крытыкуе фемінізм і іслам, недастаткова, на мой погляд, каб прымяняць гвалт. З якіх гэта часоў анархісты пачалі біць кагосці за крытыку? Гэта сапраўды аўтарытарна і сапраўды рэгрэсіўна.
Я, канешне, не бяруся навучаць амерыканскіх анархістаў, што ім рабіць, але такі антыфашызм даверу не выклікае. Нешта не чытаў пра 150 анарха-байцоў, што прышлі б падтрымаць працоўных-страйкоўцаў, альбо той жа рух #NODAPL . Затое супраць ультраправага балбатуна збіраецца міліён ахвочых яго пабіць. Па мне, куды большы палітычны профіт можна было б атрымаць, разграміўшы ягоныя аргументы ў публічнай дыскусіі.
Тут мой артыкул на гэтую тэму: https://mikola.noblogs.org/?p=572