Як і варта было чакаць, уся фрэндлента ў абмеркавннях чарговых перлаў Лукашэнкі.
Мяне заўсёды напружваў нездаровы інтарэс прэсы і блогераў да маналогаў-лекцый прэзідэнта, якія ён называе “прэс-канферэнцыямІ”. Тэатр аднаго акцёра, свята нарцыссызму парад аднаасобнай дзяржаўнасці перад пакорнай аўдыторыяй. Паўлінам выйшаў да аўдыторыі: “Вось ён я!, і зараз будзеце слухаць, нікуды не дзенецеся!” І аніводнага па-сапраўднму вострага пытання ад журналістаў. Пытання аб усіх ягоных злачынствах, хлусні і крывадушшы, аб гвалце над народам і яго лепшымі прадстаўнікамі.
Кожны ягоны выступ гэта дзень сурка. Адное і тое ж. Любы хто чытае навіны апошнія 10 год, можа лёгка прадказаць галоўныя наратывы гэтага мерапрыемства. Не дадзім, не дазволім, не адступім, я з народам, мы рускія людзі але незалежныя, бізнэсмэны казлы, але пра ільготы забудзьце і блаблабла. Усё гэта ў перамежку з закосамі пад “свайго хлопца”, які можа і пажартваць удала і вострае славечка ўвярнуць. Ванітуе глядзець. Гэтыя выступы ніяк не ўплываюць на палітыку Беларусі, і што больш важна, не даюць амаль ніякай карыснай інфармацыі назіральнікам і палітолагам. Па нябачных рухах дзяржмашыны – указах, дэкрэтах і службовых пастановах аб гэтым Левіяфане можна даведацца нашмат болей, чым па ужымках клоўна.
Неінфарматыўна гэта, нецікава, аднастайна і вызывае агіду. Вось чаму я не пішу пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі..
Курва, здаецца я толькі што напісаў пра ягоную прэс-канферэнцыю.