(напісаў ў 2014-м годзе па матывах здарэнняў ва Ўкраіне)
Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства, г.зн. у нашыя дні, масавасць (як вынік, і поспех) любога пратэсту можна забяспечыць толькі з дапамогай СМІ. У тых, хто намагаецца змяніць аблічча краіны, павінны быць свае СМІ: для выкладання сваёй версіі здарэнняў, што адбываюцца, і мабілізацыі прыхільнікаў. Без іх любы пратэст, не кажучы ўжо пра рэвалюцыю папросту патоне ў патоках хлусні з СМІ, якія кантралююцца кіруючым класам і, не маючы масавасці, будзе лёгка падаўлены сілавымі метадамі, пры індыфірэнтнасці (а то і пры ўхваленні) такога падаўлення большасцю насельніцтва.
Сёння любыя здарэнні гэта то, што сказана аб іх у СМІ. Любы мітынг\шэсце\забастоўку ўбачаць сваімі вачыма 0,01% (у лепшым выпадку) насельніцтва краіны. А 99,99% убачаць яе вачыма тэлевізара, газет і мэйнстрымавых сайтаў. Таму фарміраванне сваіх медыя – першая вонкавая задача руху.
Здавалась бы, прапісныя ісціны, але да іх усведамлення да іх рэалізацыі на практыцы нам нам увесь час нешта замінае.