Назначылі дату суда над Бандарэнка: 9 лютага ў 10.30 у будынку суда Ленінскага р-на г.Магілева. Але назначылі неяк дзіўна – назвалі гэта датай “папярэдняга паседжання”. Што за папярэдняе паседжанне? З якой мэтай яно робіцца? Мо яны зразумелі што большасць жадаючых падтрымаць Андрэя будзе ехаць з Мінску і, расцягнуўшы працэс, хочуць зрабіць так, каб найменш людзей ездзіла?
Нагадаю, праваабаронцу Андрэю Бандарэнка пагражае ДВА ГАДЫ ЗНЯВОЛЕННЯ (у дадатак да 3,5 што ён ужо адсядзеў) за:
1. Пыл на тумбачцы
2. Ляжанне на ложку ва “неўстаноўлены час”
3. “Неўстаўныя” размовы з іншымі арыштантамі
4. За тое што не своечасова прадставіўся менту, калі той зайшоў у камеру
І іншыя “нарушения установленного порядка отбывания наказания” – так яны гэта называюць.
На маю думку, Бандарэнка атрымае 1,5-1,8 гады. І дай Бог каб гэта быў апошні ягоны прысуд, бо артыкул 411 можна прымяняць неабмежаваную колькасць разоў. Асабліва калі грамадства маўчыць.