Да сутыкненняў у Каліфарнійскім універсітэце

Амерыканскія анархісты разграмілі студэнцкі гарадок Каліфарнійскага ўніверсітэта, бо там выступаў правы блогер Майла Янопулос – прыхільнік Трампа, антыфемініст, і, дарэчы, адкрыты гей.

Але цікава не гэта, а спіс грахоў, якія ставяць у віну Янополусу:

“Яннопулос публично критикует третью волну феминизма, ислам, социальную справедливость, политкорректность и другие движения и идеологии, являющиеся, по его мнению, авторитарными и принадлежащими к «регрессивным левым».”

Тры з чатырох пералічаных з’яў я таксама крытыкую. Трэцюю хвалю фемінізму – за сэксісцкую практыку, паліткарэктнасць – за крывадушша і змяшчэнне акцэнтаў у барацьбе, іслам – бо ён спарадзіў, як і любая іншая рэлігія, мноства войнаў, гвалту і няроўнасці.

То мне не зусім зразумела, што такое зрабіў гэты Янопулос, каб граміць месцы правядзення ягоных сустрэч. Канешне, я не сумняюся, што ён кансерватар і, хутчэй за ўсе, ксенафоб. Але гэтага, як і таго што нехта публічна крытыкуе фемінізм і іслам, недастаткова, на мой погляд, каб прымяняць гвалт. З якіх гэта часоў анархісты пачалі біць кагосці за крытыку? Гэта сапраўды аўтарытарна і сапраўды рэгрэсіўна.

Я, канешне, не бяруся навучаць амерыканскіх анархістаў, што ім рабіць, але такі антыфашызм даверу не выклікае. Нешта не чытаў пра 150 анарха-байцоў, што прышлі б падтрымаць працоўных-страйкоўцаў, альбо той жа рух #NODAPL . Затое супраць ультраправага балбатуна збіраецца міліён ахвочых яго пабіць. Па мне, куды большы палітычны профіт можна было б атрымаць, разграміўшы ягоныя аргументы ў публічнай дыскусіі.

Тут мой артыкул на гэтую тэму: https://mikola.noblogs.org/?p=572