Падзяліўся з сайтам palitviazni.info сваімі думкамі наконт суда над Марынай Золатавай.
Коратка: шыфраваць кампы і мабільныя прылады трэба ўсім, нават тым, хто думае, што не займаецца нічым супрацьзаконным.
Мір, каханне, кактэль молатава.
February 20th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Падзяліўся з сайтам palitviazni.info сваімі думкамі наконт суда над Марынай Золатавай.
Коратка: шыфраваць кампы і мабільныя прылады трэба ўсім, нават тым, хто думае, што не займаецца нічым супрацьзаконным.
February 20th, 2019 — Аб усім, Аналітыка
І яшчэ наздаўгон наконт сітуацыі з правакацыяй мусароў у тэлеграме. Узнікае пытанне – як стаў вядомы тэлефонны нумар, калі ў ТГ яны не бачныя і Дуравым амаль не выдаюцца? Спытаўся абазнанага чалавека, прыводжу тут ягоны адказ:
“Нашы сілавікі, наколькі я сутыкаўся, трымаюцца старой школы. Ім прасцей правесці нейкую агентурную працу, ненавязліва распытаць знаёмых, запрасіць да сябе папіць гарбату за сяброўскай размовай.
Часцей за ўсё людзі самі падстаўляюцца, бо не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы. Свецяць недзе пошту, нік, аватарку – і можна пачынаць раскручваць ланцужок, нават калі ты не следчы. Ад пошты – знаходзіш старыя акаўнты, старыя нікі, выходзіш на старонкі ў сацыяльных сетках…
Заходніх крыпта-ананімаў знаходзілі менавіта так. Кагосьці па старой пошце, кагосьці з-за неўнікальнага нікнэйма раскруцілі, у кагосьці сігнатура актыўнасці ў сеціве супала з падключэннямі да тора і г.д. Вельмі паказальная гісторыя галавы біржы SilkRoad, якога знайшлі з-за таго, што ён у пачатку сваёй дзейнасці неасцярожна засвяціў свой e-mail, якім карыстаўся ў звычайным жыцці – гэта дазволіла звязаць яго рэальную асобу і ананімны акаўнт (больш падрабязна “Пяць памылак, якія каштавалі галаве Silk Road свабоды).
Таксама не трэба забываць, што ўсе тэлефонныя званкі, смс, геалакацыя – апрацоўваюцца СОРМ. Следчаму не трэба быць прасунутым чалавекам, каб звязаць тэлефонны нумар і канкрэтнага чалавека, нават калі сім-картка не беларуская, або аформлена на іншую асобу. Плюс у нашых органаў ёсць шыкоўныя пашпартныя фоткі кожнага з нас. Задача пошуку па фота\аватарцы ў сацсетках вырашана даўно і паспяхова (глядзі FindFace, Searchface).
Менш верагодны і складаны тэхнічна варыянт, гэта калі база беларускіх нумароў загружаецца ў спіс кантактаў і міліцыя парсіць чаты, каб даведацца нумар тэлефона канкрэтнага карыстальніка тэлеграма. На мой погляд, гэта малаверагодны варыянт, бо тэлеграм актыўна змагаецца з гэтай практыкай і “пракруціць” базу ў мільёны беларускіх нумароў – даволі нетрывіяльная тэхнічная задача.
Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць на: trashbox.ru/topics/119524/uznat-nomer-telefona-polzovatelya-telegram-mozhno-v-dva-schyota.
На маю думку ў гэтым выпадку нашы органы хутчэй за ўсё праявілі сябе не нейкімі хакерамі, якім “узламаць тэлеграм” – раз плюнуць, а добрымі псіхолагамі. У следчага, які займаецца анархістамі ўжо павінны быць тэлефоныя нумары, пашпартныя дадзеныя ўсіх вядомых яму анархістаў і спачуваючых ім. Яго задача зводзіцца да таго, каб банальна занесці іх у адрасную кнігу свайго смартфона, падключыцца да тэлеграма ды, папіваючы каву, пратыкаць спіс удзельнікаў чата ў пошуках лёгкай ахвяры.
З гісторыі вынікае, што дзяўчына як мінімум асабліва не “шыфравалася”, выкарыстоўвала беларускі нумар, ахвотна ішла на кантакт, не задумвалася пра магчымыя наступствы. На мой погляд, супрацоўнік міліцыі, справакаваўшы яе на “адміністратыўку”, памыліўся, бо падняў гоман – размяняў невялікі штраф на тое, што цяпер усе будуць у тры разы больш асцярожнымі.
Што рабіць?
Больш уважліва ставіцца да сваёй ананімнасці ў сеціве. Не рабіць нічога сур’ёзнага з-пад акаўнтаў, якія можна лёгка звязаць з рэальнымі асобамі, не выдаваць нейкіх падрабязнасцей з асабістага жыцця невядомым людзям, не паддавацца на правакацыі, не слаць ню-фота, быць трошачку параноікамі – нішто не дае абсалютнай гарантыі ананімнасці, але калі кожны хоць трохі будзе пра яе клапаціцца – у зацікаўленых асобаў чалавека-гадзінаў на ўсіх не хопіць.
З практыкі. Ёсць меркаванне, што нават расійскія сімкі, якія ніколі не завозіліся ў Беларусь – ужо вялікая праблема для нашых спецслужбаў і міліцыі, бо ў іх дрэнна наладжана супрацоўніцтва з рускімі. Той жа ВК не асабліва ахвотна здае нашым праваахоўнікам нават крымінальнікаў – следчым прасцей пачакаць пакуль збёглы ў Сібір злодзей зробіць сэлфі з геаграфічнай прывязкай і выкладзе яго на сваю старонку, чым вазіцца з запытамі.”
February 19th, 2019 — Аб усім, Палітыка
В 2017-м, когда шла массовая облава на анархистов, во время обыска у Игоря забрали 70 единиц печатной продукции (книги, журналы, листовки и т.п) на предмет проверить их на “экстремизм”. Экстремизма не нашли. Зато 70 единиц печатной продукции участковый просто уничтожил. После жалоб участкового лишили премии. Но никакой компенсации, естественно, не дали. Игорь подал в суд, вчера было первое заседание, которое я и посетил.
Так вот, заметки.
Мусора очень любят словосочетания “литература, пропагандирующая экстремизм” или “литература, пропагандирующая анархизм”. Чувствуете коннотацию?
Хотя никто не называет Уголовный кодекс “литературой, пропагандирующей законность”, а журнал “Беларуская думка” – “литературой, пропагандирующей государственность”.
Дискурсивная власть даже здесь.
February 18th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Вот это история! Коротко: девушка сидела в анархистском чате, где незнакомец попросил ее скинуть рецепт взрывчатки. Она скинула. Вскоре к ней пришли, увезли в РОВД, где она добровольно (!) показала ментам свой акк в инстаграме и телеграме, и рассказала что и кому скидывала.
Итог: административка по 17.14 КоАП.
Незнакомец, естественно, был подставным мусором.
Какие выводы можно сделать?
– Никогда не давайте мусорам доступ к своим аккаунтам и не показывайте ничего на своем телефоне
– Если ты анархист и тебя репрессируют, сообщай об этом СРАЗУ ЖЕ, а не через месяц. Благо у анархистов есть своя правозащитная орагнизация (abc-belarus.org)
– Как видим, милиция может узнать ваш номер в ТГ. Так что используйте более защищенные каналы: Jabber, riot.im.
– Я бы посоветовал вообще меньше сидеть, и тем более писать в стремных телеграм-чатиках, которые админят непонятные анонимы. Как видим, это лишь рассадник проблем и провокаций для самих же анархистов.
February 16th, 2019 — Аб усім
February 14th, 2019 — Аналітыка, Палітыка
Ужо некалькі год назіраю за змяшчэннем фокуса ўвагі карных ворганаў у плане палітычных рэпрэсій. Доўгі час слова “экстрэмізм” карысталася рэдка, і не мела выразнага прававога статусу. У цэнтры увагі былі апазіцыйныя партыі і іхняя “маладзёжка”. ЗУБРы, БУНТы, МФ, Моладзь БНФ, “За свабоду” і іншыя. Зараз сітуацыя змянілася кардынальна. Па дзяржСМІ і ад міліцыі толькі і чуваць “экстрэмісты, экстрэмісты, экстрэмісты!” Цэлае ўпраўленне ГУБАЗіК і адчувальная частка КДБ працуе на барацьбу з нефармальнымі моладзевымі рухамі\групоўкамі (анархісты найперш, несістэмныя нацыяналісты, футбольныя фанаты, маргінальныя неанацысты, язычнікі). З чым гэта звязана? Я выдзяляю два галоўных аспекты:
1. Аслабленне апазіцыі. Перш за ўсе з-за міжнароднай кан’юнктуры і рэзкага зніжэння фінансавання. Перастаюць спансаваць нават такіх монстраў як Хартыя-97, то аб чым ужо казаць. Паколькі бОльшая частка сістэмнай апазіцыі прадстаўляе будзь-якую пагрозу толькі пры наяўнасці шчодрага фінансавання, то няма фінансавання – няма пагрозы.
Акрамя таго за 25 год дыктатуры апазіцыя выдатна ўбудавалася ў Сістэму, абстаўленая чырвонымі флажкамі і, збольшага, камфортна ў іх існуе. Інстытуцыяналізавалася ў тых рамках, што есць, і не імкнецца змяніць правілы гульні.
2. Майдан. Вялізную ролю ў ім адыгралі футбольныя фанаты і, увогуле, самаарганізаваныя НЕпалітычныя супольнасці. Аналітыкі з КДБ і ААЦ адразу ж экстрапалявалі сітуацыю на Беларусь. А тут і анархісты з кактэйлем молатава, і сотні фанатаў з накачанымі біцухамі, якім толькі дай нешта штурмануць. І пачалі душыць.
Прааналізаваўшы адкрытыя крыніцы, зараз дакладна магу сцвярджаць: пачынаючы прыкладна з 2015-га году пачалася сістэмная праца па барацьбе з «экстрэмізмам». Праца ідзе па загадзя загатоўленаму плану. Асноўныя высілкі – на моладзь. Гэта і неаднаразовае ўзмацненне “Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, і правядзенне профільных семінараў для педагогаў, і развешванне па інтэрнатах пужалак для студэнтаў. Сайт амаль кожнай навучальнай установы зараз мае старонку, прысвечаную “супрацьдзеянню экстрэмізму”. Некаторыя адпальваюць па поўнай. Напрыклад, на сайце 11-й школы г.Бабруйска да экстрэмізма аднесенае “публичное ложное обвинение лиц, занимающих государственные должности”. Дзяржаўныя “даследчыкі” пішуць цэлыя манаграфіі аб прычынах “моладзевага экстрэмізма” .
Яшчэ была такая смешная «даследчыца» Алла Веруш. Магла б быць нармальнай шэранькай мышкай, але вырашыла напісаць артыкул аб злых беларускіх анархістах (асноўны пасыл: МУС недастаткова нас прасуе) і стала знакамітасцю. Анархісты вырашылі зрабіць расследаванне пра яе, і зараз пры пошуку ў Гугле гэта першае, што аб ёй вылазіць. Пачытайце, вельмі цікава: (спойлер – дачка барацьбіткі з экстрэмізмам посціла свастыкі і жарты пра спаленых габрэяў на сваёй старонцы).
З навуковага пункту гледжання ўсе іхнія даследванні вельмі пасрэдныя і нецікавыя. Навізны – ноль. Што таго, што робіць міліцыя і Мінадукацыі ў навучальных установах, то моладдзю гэта будзе ўспрымацца як яшчэ адна сумная абязалаўка, якую трэба выслухаць і распісацца. Сухая бюракратычная фігня, ніхто такое нават чытаць па сваёй волі не будзе.
Аднак тут важны сам факт таго, што такая праца вядзецца. Бо ёсць і трывожныя званочкі. Напрыклад выпадак у Магілеве, калі ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў супраць экстрэмізму вучняў спрабавалі абавязаць даць логіны і паролі ад сваіх старонак ВК.
Ва ўсім гэтым бачны, вядома, вялікі закос пад Расію. Бо там рэпрэсіўная база ўжо адпрацаваная, трэба толькі пераняць фармулёўкі, адаптаваць пад нашыя рэаліі і можна працаваць.
Барацьбу за моладзь яны прайгралі. Выйграў жа яе інтэрнэт, у якім Мы – экстрэмісты і барацьбіты за свабоду, прадстаўленыя куды лепей, чым сілы рэакцыі. Яны гэта выдатна разумеюць, і адтаго – спробы навярстаць страчанае. Тым не меней, разнявольвацца рана. Наперадзе ў нас вялікая бітва за свабоду слова. Я так думаю.
#яэкстрэміст
#яэкстремист
February 14th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
https://pramen.io/ru/2019/02/polkovnika-sluzhby-sobstvennoj-bezopasnosti-zaderzhali-za-debosh-v-magazine/ – вось такія прыколы адбываюцца.
А я б яшчэ задаўся пытаннем, якое маральнае права указваць нам як жыць і навязваць нейкія законы маюць тыя, хто барыжыць наркатой і напіваецца ў грамадскім месцы?
Заўважым, у абедзьвух выпадках гаворка ідзе аб афіцэрах. Старлей і палкоўнік. То бок гэта не шараговыя патрульныя. Да агульнай карціны пасуюць ГУБАЗавец Денісевіч, які крышэваў бізнес Вілюгі па продажы спайсаў, і супрацоўнік ГУБАЗіК, што скраў са служэбнага сейфа 200 тыс баксаў і зваліў у Еўропу…
Ізноў, гэтыя людзі надзеленыя ўладай караць і саджаць, вось што самае страшнае.
Рыба гніе з галавы, а беларуская міліцыя даўно згніла, як бы не імкнулася выставіць сябе дысцыплінаванай і эфектыўнай структурай. Адзінае з чым яна адносна нядрэнна спраўляецца – гэта барацьба з іншадумцамі. І тое, дзякуючы таму што іншадумцаў гэтых кот наплакаў.
February 12th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Суд над Золатавай і Тутбаем – сапраўдны цырк. БелТА, якая прасіла закрыць судовае паседжанне з-за “сакрэтнай інфармацыі” рассылала паролі факсам, акрамя таго, не забараняла перадаваць іх трэцім асобам. Золатава не прызнае віну – рэспект.
170 чалавек у судзе – добры вынік. Нават на “Справе прафсаюзаў” столькі не было. Гэта паказчык таго, што грамадзянская супольнасць, хай і дыхае на ладан, але жывая.
Адна толькі фраза ў інтэрвью Марыны Золатавай рэзанула вока: “я настроеная на лепшае”. Лепшае гораше зараз мала залежыць ад яе, а залежыць найперш ад палітычнай волі кіраўніка рэпрэсіўнага апарату. Разлічваць на ягоную літасць\здаровы сэнс – вельмі недальнабачна. Калі трапляеш пад жорнавы рэпрэсіўнай машыны – трэба заўседы настройвацца на горшае. Інакш турма стане маральнай катастрофай. Калі ж настроіўся на горшае – цябе нічым не зламаць.
February 9th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
January 30th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны