Entries from March 2020 ↓

Рэпрэсіі танней чым прапаганда

Неяк задумаўся, чаму ў беларускіх уладаў няма сваёй фабрыкі троляў і настолькі слаба працуе дзяржпрапаганда. Так, ёсць у нас і лукаботы і БТ, аднак усё гэта выглядае зусім слаба і квёла, не толькі на фоне кіселёўшчыны, аднак нават і на фоне недзяржаўных СМІ.

А фішка ў тым, што структура кожнага аўтарытарызму моцна залежыць ад ягоных эканамічных магутнасцяў. Беларусь – адносна бедны аўтарытарызм. У распараджэнні Лукашэнка няма нафтавых радовішчаў ці звышсучаснай эканомікі. Таму для падтрымання кантролю прыходзіцца шукаць больш танныя спосабы. Якія?

Вядома, рэпрэсіі.

1. Для прапагандысцкай працы патрэбныя адукаваныя людзі. Нават самая прымітыўная прапаганда патрабуе пэўных інвестыцый у інтэлект. Для тэлебачання гэта рэпарцёры, вядучыя, аператары, сцэнарысты і г.д. Для інтэрнэту: СММшчыкі, капірайтэры, журналісты, маркетолагі і г.д. Вялікую частку з гэтых людзей трэба адпаведна адукоўваць, а яшчэ потым пераадукоўваць, бо інтэрнэт-сфера развіваецца з шалёнай хуткасцю. На гэта патрэбныя грошы. Карніка з дубінкай адукоўваць амаль што не трэба. Дастаткова паказаць, як махаць дубінкай і можна выпускаць на плошчу.

2. Тэхнічнае забеспячэнне карнікаў не вымагае столькі грошаў, колькі ў прапагандыстаў. Вадамёт купіў адзін раз – ён ездзіць. Шалом, шчыт, дручок – будуць працаваць і праз 20 год. Файным прапагандыстам патрэбны хуткасны інтэрнэт, студыі, рэгулярная рэклама, паслугі спадарожнікаў, а таксама і тэхніка, якая будзе састараваць кожныя 2-3 гады. Гэта гіганцкія кошты.

Асобныя групы карнікаў, канешне, забяспечваюцца высокаякаснай тэхнікай. Аднак тыя хто працуе «на зямлі» (АМАП, участковыя, інспектары) – пераважна не. У гэтую сферу робяцца нямалыя грашовыя ўкладанні (звычайна пад уплывам канкрэтных пагроз: так было ў 2006 і ў 2017), аднак жа для якаснай працы прапагандыстаў патрэбна было б куды больш. Рызыкну выказаць здагадку, што вялізарныя траты бюджэту на сілавікоў абумоўленыя перш за ўсё вялікай іх колькасцю а не дарагавізной тэхнікі.

3. Для якаснай прапаганды патрэбная ідэя. Беларускі аўтарытарызм не мае сваёй ідэалогіі. Расія – мае. Імперскі шавінізм гэта ідэалогія з доўгай гісторыяй, сваімі каштоўнасцямі і пантэонам герояў. Яна здольная мабілізаваць людзей. Каго можа мабілізаваць «идеология беолрусского государства», якой, да таго ж, фактычна няма? Дакладней, фактычна ідэалогія беларускай дзяржавы гэта максімальна абстрактны кансерватызм, цэнтраваны на адным чалавеку – Лукашэнка.

Сярод рускіх ёсць тыя, хто гатовы памерці за ідэалы рускага імперыялізму. Такіх хапае. А хто гатовы памерці за пасяўную, вусы рыгорыча і «стабільнасць»? Не ведаю такіх. Адпаведна, без наяўнасці выразнай і пераканаўчай ідэі немагчымая пераканаўчая прапаганда. У такім выпадку, зноў жа, прасцей біць нязгодных, чым спрабаваць пераканаць іх, чаму яны мусяць быць згодныя.

Тое ж самае адносіцца да іншых аўтарытарызмаў, якія маюць свае прапагандысцкія машыны: Турцыя, Іран і інш. Усе яны маюць моцную мабілізацыйную ідэю.

З пункту гледжання эканомікі і фінансаў што танней атрымоўваецца што? Перафармаціраваць свядомасць чалавека, прывіўшы яму пэўныя каштоўнасці? Ці запужаць прамым гвалтам? Вядома, другое. Вось і карыстаюцца яны гэтым спосабам бо ён дае хуткі і бачны эфект. Аднак у даўгатэрміновай перспектыве гэты шлях прыносіць мноства пабочных эфектаў: недавер грамадства да дзяржавы, рост талерантнасці да гвалту, патаемная нянавісць да сістэмы, палярызацыя ў насельніцтве і г.д. Гэта часам можа прывесці і да калапсу рэжыму. Таму для ўладаў гэтыя пабочныя эфекты – страшная небяспека. Для нас жа – грамадзянскай супольнасці і экстрэмістаў – вакно магчымасцяў.

Як мяне знялі на мяжы (у тэксце)

Коратка ў тэкставым выглядзе аб тым, што адбылося сёння ноччу. Для тых, хто любіць чытаць. Але ўсё ж самае цікавае – у відэа (https://youtu.be/mPWv5UVAfNE). Дзякуй Вясне і ўсім СМІ, якія падтрымалі!

https://spring96.org/be/news/96222
https://belaruspartisan.by/politic/494024/
https://novychas.by/hramadstva/raspranuli-da-majtkou-i-szukali-ekstremisckuju-lit

Гісторыя на мяжы

Гэтую ноч я правёў на памежным пункце пропуску ў Берасці. Я ўжо прывык, што пры перасячэнні мяжы мяне здымаюць з транспарту і шманаюць. Але такога, як сёння, яшчэ ніколі не было. Я стараўся расказваць максімальна коратка, але ўсё роўна атрымалася 17 хвілін.

Выбачайце за пэўную сумбурнасць выкладання.

 

Лукашэнка выступае супраць закрыцця межаў і жорсткіх карантынных мераў галоўным чынам таму, што гэта гіганцкія эканамічныя страты, якія зараз, у выбарны год, будуць вельмі недарэчы. Розумам “крэпкага хазяйственніка” ён разумее, што эпідэміі прыходзяць і сыходзяць, а страты застаюцца з табой надоўга.

Падтрымаць можна )

Рабяты, хто не ў курсе, завёў сабе нядаўна патреон, для тых хто хоча мне данаціць на рэгулярнай аснове.

Звычайна ўсе кантэнт-мэйкеры робяць для сваіх патронаў нешта асобнае і эксклюзіўнае. Напрыклад, эксклюзіўныя тэксты і відэа. Альбо надзяляюць іх правам доступу да інфармацыі раней, чым астатніх.

Мне не хацелася б рабіць платны кантэнт, бо мая праца гэта не камерцыя а сацыяльная рэвалюцыя. Аднак у той жа час хацелася б неяк падкрэсліць і падтрымаць унікальнымі плюшкамі тых, хто падтрымлівае мяне матэрыяльна.

І я прыдумаў. Ад сённяшняга дню тыя, хто згодзен патроніць у мяне, будуць атрымліваць:

1. Мой кантэнт-план на бліжэйшы час. То бок быць у курсе якія артыкулы, даследванні і відэа рыхтуюцца да выпуску.

2. Эксклюзіўнае права «замовіць» у мяне аналітыку на любую тэму, якая іх цікавіць (вядома, у межах маіх кампетэнцый, пра посттраўматычныя разлады ў мадагаскарскіх хамячкоў я не гатовы пісаць нават за вялікія грошы).

Ну, то далучайцеся! Нагадаю, пачаць падтрымліваць мяне на патреоне можна ад 5$ у месяц.

 

Паника вокруг коронавируса: причины

Я, наконец, понял, в чем ключевое отличие эпидемии (сейчас уже пандемии) COVID-19 от предыдущих – свиного гриппа, птичьего гриппа, атипичной пневмонии и Эболы. Это медиа-эффект. Никогда раньше мир не был настолько онлайн, как сейчас. Даже во времена вспышки Эболы в Западной Африке, тогда, напомню, погибло 10 500 человек (а смертность колебалась от 25 до 71%, а не три процента, как сейчас) был ещё 2015 год, и социальные сети еще не стали для миллиардов людей основным средством получения информации. Поэтому и паники тогда фактически не было, по крайней мере, в Европе.

Поэтому я по-прежнему считаю, что, хотя бороться с болезнью надо,, сегодняшняя паника объясняется в первую очередь диспропорциональным вниманием СМИ к проблеме и необоснованной постановкой коронавируса на первый план. Почитать СМИ, как будто ничего больше в мире и не происходит. Отдельной новостью делают не только то, что кто-то заболел и выздоровел но даже когда у кого-то коронавирус «не был обнаружен». Представляете, какая новость! У человека нет коронавируса!

Никто столько не пишет про тот же СПИД, хотя от него умирают в сотни раз больше. А смертность в 3% это даже и близко не сравнимо с эпидемиями прошлого, например испанки (до 31% смертности), бубонной чумой (до 60% смертности).

При этом случаи неадекватного и агрессивного поведения людей только множатся. В Польше какой-то китаец кашлянул в автобусе, вызвали полицию, его забрали, в России – тюрьма за несоблюдение карантина. Про Новые Санжары я думаю все слышали, в Иране сожгли больницу с больными коронавирусом. И так далее.

Поэтому шлю лучи презрения и ненависти всем админам телеграм-каналов, кто манипулятивными и паническими заголовками вызывает массовый психоз и расизм. Не буду указывать пальцем, но зашкварились этим и некоторые оппозиционные каналы, в основном в духе ВЛАСТИ НИЧЕГО НЕ ДЕЛАЮТ!, (что как минимум неправда) и едва ли не призывами закрыть границы (ребятам мало контроля, ага).

И ещё немаловажный момент. Как я уже писал выше, смертность от коронавируса в разы выше у людей старше 60 лет, особенно уже имеющих заболевания. А теперь вспомните, кто находится на руководящих должностях. Крайне редко это люди младше 50 лет. Именно они принимают решения об этих карантинах, закрытии границ и принудительной госпитализации. Именно поэтому эти меры настолько избыточны и диспропорциональны. Они переживают не за нас, они переживают за себя.

Завёл себе канал на ЯндексДзене, наслаждаюсь конструктивными интеллектуальными дискуссиями с образованными людьми.

 

 

Крапоткін

Захапляльная гісторыя аб тым, як чалавек, які паўжыцця прапрацаваў на дзяржаўнай службе (і быў нават камер-пажам Аляксандра ІІ) пераканаўся што найлепшая форма арганізацыі грамадства – гэта Анархія.

 

Анархіст Раманаў

Хто глядзеў БТшную прапаганду ў 2017-м падчас пратэстаў. памятае згадку аб “анархісце Раманаве”, які нібыта вёз у Мінск траціл на акцыю пратэста. Трызненне поўнае, вядома, аднак такі чалавек сапраўды існуе і пасля вызвалення з турмы ён ізноў патрапіў пад прэс ворганаў – нібыта за парушэнне надзору. Яшчэ адно сведчанне таго, што стаўшы экстрэмістам адзін раз, выйсці з-пад увагі карнікаў будзе вельмі цяжка. Яны гатовыя зачапіцца за кожны твой промах, каб зламаць табе жыццё.

Анархисту Сергею Романову грозит повторное заключение

Ты не станеш мільянерам

#RadioRadix #Radixbel

Багатымі робяцца самыя разумныя! Быць бедным — таксама выбар! Стаць багатым можа кожны! Трэба больш зарабляць і імкнуцца да поспеху! Колькі раз кожны з вас чуў гэтыя словы? Імі пад завязку набітыя шматлікія трэнінгі асабістага росту, матывацыйныя падкасты, відэа і “бізнес-літаратура”. Ледзь не з кожнага праса нам крычаць, што галоўнае ў жыцці гэта фінансавы поспех і высокі заробак, а найлепшы чалавек гэта той, які мае ўласны бізнес.

Наколькі гэта ўсе адпавядае рэчаіснасці, і каму карысна, каб мы з вамі ў гэта ўсё верылі – слухайце ў новым падкасце #RadioRadix.

Працягласць: 52 хвіліны.

(абавязкова загляніце у апісанне відэа на Youtube альбо Soundcloud – там шмат цікавых спасылак для самастойнага вывучэння).

Слухаць на SoundcloudYoutube | Mixcloud