Entries from April 2019 ↓

Зміцер Паліенка на СІЗА

Зміцера Паліенка перавялі на СІЗА ў Жодзіна. Прытым абвінавачанне так і не прад’явілі – мусяць зрабіць гэта да 9 красавіка.

Зараз ён у вельмі нявызначаным стане. Сам факт знаходжання пад такім цяжкім артыкулам, без усялякай пэўнасці – вялізны псіхалагічны ціск. Вы можаце напісаць яму ліст: г.Жодзіна, вул.Савецкая, 22а. 222163, ці хаця б выслаць паштовачку.

Назіранні з аўтобусу Нясвіж-Гарадзея

Ехаў на аўтобусе Нясвіж-Гарадзея на 06.05 ранку. Разам са мной яшчэ дзясятак людзей. Панурыя, сонныя, злыя, нешчаслівыя. Побач з імі я адчуваю сябе прывілеяваным (што са мной не часта здараецца). Я журналіст, і хоць няшмат зарабляю, але маю ўдосталь вольнага часу, каб паехаць па краіне аўтаспынам і не парыцца што заўтра мне не будзе што есці. Гэты пануры халодны аўтобус для мяне – дасадная выпадковасць, а для іх – штодзённая руціна. Гэтыя людзі, дзеля таго каб на наступныя 8-12 гадзін трапіць на нелюбімыя работы, кожны дзень устаюць у 5 ранку і ў холад, у цемру, пруцца на транспарт, каб яшчэ некалькі гадзін да гэтых месцаў працы даехаць і там карячыцца за 400-500 (у лепшым выпадку) рублёў у месяц.

Я адчуваю боль, гледзячы на іх.

І так па ўсёй краіне, толькі ад’едзь ад Мінску.

Нехта скажа «трэба было атрымоўваць адукацыю, мо яны болей ні на што не здольныя блаблабла» я скажу што стоадсоткава ў многіх с гэтых людзей есць вышэйшая альбо моцная тэхнічная адукацыя. І што ў выніку? На кіроўных пасадах і высокааплатных працоўных месцах – іхнія равеснікі, у якіх аказаліся «патрэбныя» сваякі. Пераважная ж большасць працоўнага насельніцтва ў правінцыі задушаныя побытам і штодзённай патрэбай у выжыванні. У іх няма часу нават на сябе, не кажучы ўжо пра грамадскую актыўнасць, палітычную актыўнасць і адукацыю. Плюс цісне асяроддзе і традыцыі: «усё патрэбна быць у людзей, няма машыны\кватэры – ты не састаяўся ў жыцці». Ня дзіва што цэлыя слаі насельніцтва співаюцца. Не дзіва што там пануе апалітычны, падданніцкі менталітэт і нежаданне нешта змяняць.

Як уцягнуць гэтых людзей у палітыку? Як растлумачыць ім, што яны – вялікая сіла? У мяне пакуль няма простага адказу. Можа гэтыя людзі ўжо згубленыя для перамен, а цікаўнасць прадстаўляюць толькі іхнія дзеці і ўнукі? Я не ведаю.

Ватно-стоп

На трасе пад Бабруйскам застопіў нейкі мажорны кросовер. Каб вы разумелі, дарагія машыны ўвогуле вельмі рэдка спыняюцца, гэта выключэнне. Пакуль садзіўся, заўважыў у кіроўцы на лабавым беларускі і расійскі сцяжкі, а на люстэрцы – каларадскую стужку. «Блджад» – толькі і паспеў я падумаць, але потым падумаў, што вязуць і добра )))

Слова за слова, не памятаю ўжо, як ён пераскочыў да палітычнай тэматыкі, але гэта адбылося:

– Вот говорят что в Советском союзе было плохо. А я вообще не понимаю: что было плохого?

Канешне, думаю, табе-та і зараз норм. Паездзіў бы ты ў СССР на такой тачцы.

Ну і панеслася. Я яму прама сказаў, што супраць СССР, супраць Расіі, увогуле сам анархіст і за самакіраванне; да ЕС і ЗША стаўлюся з вялізнай долей крытыкі, але прынамсі там непараўнальна болей грамадзянскіх свабод, таму гэтыя яны ўсяляк лепшыя чым рашка. Узамен буйны кіраўнік з БМЗ (гэта я вывеў з ягоных жа словаў і шэрагу дэталяў) вываліў на мяне цэлы стос штампаў, якія ён, такое адчуванне, што пазычыў з коміксаў пра Квадратнага Ватніка:

– Россия при Путине начала процветать. Это только чиновники воруют, Путин не ворует.

– Американцы только плодят войны

– Крым всегда был российским

і… барабанны дроб…

– В АМЕРИКЕ ВИДЕЛ КАКОЙ ГОСДОЛГ???

Я тактычна, але мякка, спрачаўся, і гэта было вельмі проста, таму што чэл супярэчыў самому сябе на кожным кроку. Спачатку казаў што для яго стабільнасць і мір першая каштоўнасць, а потым, кажа, правільна што Расія ва Украіну ўлезла. Дзе логіка? Калі яму ўказваеш на гэта, ён адразу пераводзіць стрэлкі на тое што: «а вось амерыканцы робяць тое ж самае…». Таксама стандартны выверт ватнай псіхікі.

У самым жары палемікі мне трэба было ўжо выходзіць, дык я шчэ паспрабаваў усунуць яму анархісцкую брашуру, але ён адмовіўся браць 😀

Хто такія экстрэмісты? Адказваюць мінчане!

Калі паглядзець на высілкі дзяржавы у барацьбе з экстрэмізмам, робіцца ўражанне, што гэтая праблема – нумар адзін у краіне. Наколькі гэта так? Ці падтрымліваюць людзі шалёны імпэт карных ворганаў у барацьбе з “экстрэмістамі”? І ці ведаюць яны ўвогуле, хто такія экстрэмісты?

Менавіта гэта мы вырашылі высветліць, праведшы апытанку на вуліцах Мінска два месяцы таму! Больш за тое, мы вырашылі сумясціць вясёлае відэа з атрыманнем статыстычных дадзеных. Вынікі нашага міні-даследвання чытайце ў апісанні відэа. Ну і глядзіце сам ролік! Працягласць: 9 хвілін.

 

 

Згодзен з напісаным на 100%. (гэта артыкул аб тым чаму Зеленскі ў якасці прэіздэнта для Украіны – гэта катастрофа).