Перад пачаткам акцыі пратэсту прэвентыўна затрымана 300 чалавек. Трыццаць змешчаныя ў ізалятар. На вуліцах – спецтэхніка, паліцыянты ўжываюць сілу, збіваюць людзей.
Беларусь? Не, Францыя. Гэта адбылося сёння, перад пачаткам пратэсту “жоўтых камізэлек”.
Увесь ліберальны лоск, размовы пра правы чалавека і вяршынства права злятаюць у лічаныя секунды, калі гаворка ідзе аб канкрэтнай пагрозе для кіруючага класу. Яны не хочуць уступаць сваю ўладу. Яны не дазваляюць змяніць правілы гульні.
Якраз аб гэтым я казаў у адным са сваіх аналітычных відэа. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.
Comments Off on Пратэсты ў краінах ліберальных дэмакратый
Трэба часцей заглядаць у паштовую скрыню. Вось зараз, прыйшоўшы дадому, даведаўся, што Фрунзенскі РУУС ужо 2 тыдні шле мне лісты шчасця. 25 лістапада на мяне быў складзены пратакол па ч.2 артыкула 17.11 КаАП. Ізноў за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі”. Гэтым разам я прадэманстраваў сімволіку Misantropic Division – чэрап з аўтаматамі. Смутна спрабуючы ўзгадаць, калі і дзе я гэта рабіў, я залез у ФБ і знайшоў. Карцінка за ліпень 2016 – ілюстрацыя да паста, у якім я крытыкую людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі (!!!). Фоткі прыводжу ў абгрунтаванне сваіх словаў. Разумееце шарм сітуацыі? Вось гэты пост.
Зараз яшчэ раз. Выдахніце і засяродзьцесь: менты склалі пратакол за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” у дачыненні да анархіста, за пост у Фэйсбуке, ў якім анархіст наязджае на людзей за тое, што яны фоткаюцца разам з нацыстамі і іх сцягамі.
Пратакол складзены тым жа самым участковым – Куранковым. Ініцыятыва сыходзіць ад ГУБАЗіКа – бясспрэчна.
Дадам, што гэта ўжо другі выпадак, калі на мяне складаюць пратакол за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі”. Першы раз АМАПаўцы прынялі мяне ля дома, завезлі ў РУУС і там прад’явілі за 3 сатырычныя карцінкі 2017 года. Рапарт для справы складаў начальнік 3 аддзела ГУБАЗіК Бедункевіч (той самы што ў Крупках на анархістаў прыгаў). Тады затрыманне і суд былі відавочнай помстай за тое, што я пра гэтага персанажа напісаў пост, апазнаўшы яго з леса, нягледзячы на маску.
Што магло ўзбудзіць гэтых рыцараў мышкі і клавіятуры ў гэты раз? Хіба мой удзел у флэшмобе #СтанемЗаЖурналістаў з анархісцкай налепкай за 7 дзён да таго як было “выяўленае правапарушэнне”? Альбо проста гэтым гультаям з ГУБАЗіКа настолькі мала справы (Беларусь не самае пладароднае месца для тэрарызма і экстрэмізма), што яны вырашылі дагартаць мае захаваныя карцінкі да 2016 года, а тое ў мінулы раз цярпення хапіла толькі да 2017-га. Так, як штат гэтых лайдакоў раздуты, працаваць ім няма над чым, яны займаюцца відавочнай фігней, каб потым было што прадставіць начальству. Бо калі не прадставяць – ёсць рызыка трапіць пад скарачэнне.
Справа была адпраўленая ў суд. Ці было паседжанне, мне пакуль невядома.
Па выніках:
1. ГУБАЗіК адмыслова абірае ўсё той жа агідненькі артыкул. Мэта: дыскрэдытаваць і выставіць мяне ў нацысцкім свеце. Яны лічаць, што грамадзянская супольнасць, чытачы СМІ – дэбілы. І што калі на мяне скласці 20 пратаколаў за нацызм, людзі падумаюць, што я нацыст.
2. З юрыдычнага пункту гледжання гэта справа поўны абсурд. Мала таго, што не ўзяты да ўвагі кантэкст, сама карцінка была прызнаная экстрэмісцкай толькі праз 4 месяцы пасля таго, як я яе апублікаваў.
3. Допіс я выдаляць не буду, прынцыпова.
4. Менты чытаюць мае блогі. А гэта добра. Можа хтось перавыхаваецца і стане чалавекам. Трэба верыць у людзей і быць да іх дабрэйшымі. Інакш можна стаць ментом.
На мяне новая адміністратыўка. Ізноў 17.11 КаАП, ізноў Фэйсбук. Зараз разбіраюсь што да чаго, ўсе падрабязнасці заўтра. Я на свабодзе.
ГУБАЗіК вырашыў што калі адзін і той жа жарт паўтарыць двойчы, ён будзе удвая смяшней. Ну-ну.
Зверствы ЧК і яе нашчадкаў (ОГПУ-НКУС-МДБ-КДБ) не былі асуджаныя ў належнай меры, у выніку чаго мы і бачым зараз усебаковую рэабілітацую сталінізма. Пачытайце артыкул Валерыя Таміліна, як усе пачыналася. А пачыналася далёка не ў 30-х гадах…
Запушчаная дармаедская база ў 0,5 млн чалавек. Якія будуць кароткатэрміновыя і дагатэрміновыя наступствы? Атрымаем рэвалюцыю ці беларусы ізноў сцерпяць? Кароткі аналіз – у маім артыкуле на НЧ.
By now I have not noticed any signs or reports or even mentions of the anarchist presence on the France “yellow jackets” protests.
Seems that antiautoritarians mostly reflecting the fact of a people’s uprising.
Паказчык сутнасці чалавека – тое, як ён паводзіць сябе ў канфлікце. Вельмі проста быць добрым, спачувальным, прыемным, паважлівым і шчырым, калі гэтаксама ж ставяцца да цябе. Прычыні чалавеку самамалейшую непрыемнасць і ты пабачыш, хто ён насамрэч. У канфлікце кожная асоба раскрывае сваю сутнасць. Хто хоча ўкусіць балючэй, а хто моўчкі адварочваецца. Нехта гатовы сажраць цябе, а нехта нават у буры эмоцый тармазіць і спрабуе зразумець. Нехта гатовы зрабіць першы крок да прымірэння, а нехта настолькі не цаніў тое “сяброўства”, што дэманстратыўна адвяргае твае спробы памірыцца. А ў некага павылазяць яшчэ і крыўды, аб якіх ты не здагадваўся. І ты здзіўляешся як ён насіў гэта побач з табой усе гэтыя гады.
Эх, калі б мы ўсе былі крыху дабрэйшыя адзін да аднаго і яшчэ не ўспрымалі дабрыню за слабасць…
Comments Off on Ты не даведаешся, хто ёсць твой сябра, пакуль не пасварышся з ім
Маё відэа “Банда ва ўладзе” за тыдзень сабрала сумарна на ўсіх пляцоўках больш за 11 000 праглядаў. (дзякуй усім добрым людзям, хто актыўна яго піярыў) Калі яшчэ не глядзелі – скарыстайцеся магчымасцю!