Entries from July 2018 ↓
July 19th, 2018 — Аб усім
Асаблівы цынізм
July 18th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Трэба яшчэ ў СОБР напісаць. Калі раптам апынецца то і яны “не прычым”, то ў Крупках тады ў РУУСах самыя крутыя ўчастковыя, якім нічога не каштуе апрануўшы камуфляж, маску, бронекамізэльку і з драбавіком у руках прабегчы некалькі кіламетраў па лесе.
А калі сур’езна, чакаю наступнага кроку: хутка нам пачнуць казаць, што ніякіх затрыманняў\”прафілактычных мерапрыемстваў” увогуле не было, а ўсе гэта мы прыдумалі самі.
July 18th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Ответ на жалобу из ГУБОПиКа доставил неимоверно. Я ожидал чего угодно но только не “ихтамнебыло”. Все-таки трусость у оперов в крови, в самом деле. Нет бы взять, ответственно, по-взрослому, по-мужски признать: “Да это были мы! Выполняли свой служебный долг!” Но даже на это у них смелости не хватает. Нутром чувствуют, что дерьма натворили, и внукам таким не похвастаешься – зато интернет помнит всё. Впрочем, ношение маски Бедункевичем и его мелкая месть за посты в Фейсбуке вполне укладывается в эту канву, удивляться нечего.
А еще понравилось, как ГУБОПиК с особым цинизмом скинул прикуп на своих младших коллег из Крупского РОВД. Типа, мы на вашей территории похозяйничали, а вы теперь отдувайтесь перед СК, прокуратурой и Европейским судом по правам человека (а дело, думаю, дойдет и дотуда, притом с конкретными фамилиями и должностями). Да, с солидарностью у мусоров явно похуже чем у анархистов.
п.с. если у кого-то есть сомнения что там был ГУБОПиК, подумайте как это выглядит: участковые из райцентра в масках и по гражданке щеголяют своим знанием анархистских групп и деталей моей личной жизни попутно командуя СОБРовцами.
July 17th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Аналізую прысуд. Коратка па высновах: грамадзянскай супольнасці і ўсім хто думае што ён супраць улады трэба вучыцца дзейнічаць у новых умовах
July 17th, 2018 — Аб усім
Зміцеру Галко далі 4 гады хіміі. Тры месяцы ён адседзеў у СІЗА. Дзень за два, карацей яму засталося сядзець 3,5 гады. Здаецца б добра, бо не зона, але… сям’я ягоная ў 1,5 тыс км у Марыупалі. Ды і з хіміі ў зону “пераехаць” даволі проста.
Так ці інакш, калі Зміцер выйшаў з будынку суда, грымнуў гром і пачалася залева. Гэта можна расцэніваць як гнеў Бога на мусароў і суддзяў.
July 16th, 2018 — Палітыка
Наведаў суд над Вікай Біран. Парадавала што так шмат людзей прыйшло яе падтрымаць. А вось з журналістам Дзмітрыем Галко такога ажыятажу, нажаль, не назіралася. Чытайце мой рэпорт.
https://novychas.by/palityka/milicyjant-ab-tym-szto-pratakol-jana-atrymala
July 16th, 2018 — Палітыка
Some updates for my English-speaking friends
July 15th, 2018 — English
Shortly about how I survived the recent days.
As all of you know, at 30th of June an informal anarchist meeting in the woods near Krupki (Minsk region) was attacked by Belarusian SWAT and 17 of us spent 5-6 hours on a grass laying face down (some were also handcuffed) when heavy armed cops searched our personal belongings. You can read about it here.
Чорны гей-піяр
July 15th, 2018 — Аб усім, Палітыка, Прачытана
Памятаю, як у 2006-м пад будынак, дзе адбываўся Кангрэс дэмакратычных сіл (вырашалі каго на выбары супраць Лукашэнкі адправіць) падышлі ряженыя хлопцы і дзяўчыны, прадставіўшыся геямі і лесбіянкамі і выказвалі сваю падтрымку Мілінкевічу – такая нягеглая спроба дыскрэдытаваць антылкуашэнкаўскага кандыдата. АНТ задаволена кпіла: “Замест пакрыўджанага рэжымам рабочага клясу, прыціснутай студэнцкай моладзі, падтрымаць ідэйных натхняльнікаў барацьбы за сьветлае будучыню беларускага народу прыбылі прадстаўнікі сэкс мяньшыняў – электаральная падтрымка адзінага кандыдата”
Аднак адзінае што тады зрабілі дэмакраты – адхрысціліся ад іх, маўляў, не ведаем хто такія. Некаторыя нават абурыліся: “Шо, геі за нас?? Правакацыя!”
Зараз адумалася што гэта, атрымоўваецца, быў адзіны ў Беларусі “гей-парад”, які не разагнала міліцыя)))
Ну і вось аказваецца што такім гей-паліттэхналогіям ужо не першы дзясятак лет, але самы смак у тым што ў свой час гэтаксама спрабавалі дыскрэдытаваць самога Лукашэнку.
Увогуле, цікава было б замерыць як ставіліся да ЛГБТ тады і зараз, і ці сапраўды спрацавала б такая “дыскрэдытацыя” у Беларусі ў 2018 годзе, ці грамадства насамрэч стала больш талерантным.
http://novychas.by/poviaz/fotafakt-jak-lhbt-u-mahileve-dyskredytavali-lukas
Помслівасць і баязлівасць – блізнецы
July 13th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Заўважыў у жыцці такую заканамернасць. Чым больш баязлівы і неўпэўнены ў сабе чалавек – тым больш ён помслівы. Імкненне адыграцца, карыстаючыся уладай – заўсёды плод неўпэўненасці ў сябе і страху ўступіць у адкрытае супрацьстаянне. Гэта на словах яны – барацьбіты з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. На справе – гопнікі пры ўладзе.
Але пост не аб гэтым ))
Зацаніце самы_нацысцкі_фільм усіх часоў і народаў, за скрыншот з якога мяне ўчора судзілі. АСЦЯРОЖНА, пасля 11.16 пачынаецца #жоски_экстремизм.