Памятаю, як у 2006-м пад будынак, дзе адбываўся Кангрэс дэмакратычных сіл (вырашалі каго на выбары супраць Лукашэнкі адправіць) падышлі ряженыя хлопцы і дзяўчыны, прадставіўшыся геямі і лесбіянкамі і выказвалі сваю падтрымку Мілінкевічу – такая нягеглая спроба дыскрэдытаваць антылкуашэнкаўскага кандыдата. АНТ задаволена кпіла: “Замест пакрыўджанага рэжымам рабочага клясу, прыціснутай студэнцкай моладзі, падтрымаць ідэйных натхняльнікаў барацьбы за сьветлае будучыню беларускага народу прыбылі прадстаўнікі сэкс мяньшыняў – электаральная падтрымка адзінага кандыдата”
Аднак адзінае што тады зрабілі дэмакраты – адхрысціліся ад іх, маўляў, не ведаем хто такія. Некаторыя нават абурыліся: “Шо, геі за нас?? Правакацыя!”
Зараз адумалася што гэта, атрымоўваецца, быў адзіны ў Беларусі “гей-парад”, які не разагнала міліцыя)))
Ну і вось аказваецца што такім гей-паліттэхналогіям ужо не першы дзясятак лет, але самы смак у тым што ў свой час гэтаксама спрабавалі дыскрэдытаваць самога Лукашэнку.
Увогуле, цікава было б замерыць як ставіліся да ЛГБТ тады і зараз, і ці сапраўды спрацавала б такая “дыскрэдытацыя” у Беларусі ў 2018 годзе, ці грамадства насамрэч стала больш талерантным.
http://novychas.by/poviaz/fotafakt-jak-lhbt-u-mahileve-dyskredytavali-lukas