Я проста пакіну гэта тут. Мінск. Рынак Ждановічы.
via @pureminsk
Мір, каханне, кактэль молатава.
June 6th, 2018 — Аб усім, Гумар
Я проста пакіну гэта тут. Мінск. Рынак Ждановічы.
via @pureminsk
June 6th, 2018 — Палітыка, Прачытана
Неяк прыдбаў у Піцеры кніжку двух амерыканскіх журналістаў пра ІДІЛ. І не пашкадаваў! Даведаўся шмат цікавых рэчаў, такіх як:
1. Бен Ладен не хацеў браць Абу Мусаба Аз-Заркаві ў Аль-Каеду, бо думаў што той – супрацоўнік ярданскіх спецслужб
2. Ісламізм у Іраку і Сірыі – тая ж мода. Сёння моладзь следуе за ей – заўтра адзначае хрысціянскія святы і п’е алкаголь.
3. Рэжым Асада да рэвалюцыі актыўна прэсаваў сунітаў, менавіта па рэлігійным прызнаку. Таму не дзіва што ўсе антырэжымнае мае там ісламісцкую афарбоўку (як у Беларусі апазіцыя асацыюецца з “беларускасцю”).
4. Перыяд, калі амерыканцам атрымалася абярнуць іракскія плямёны супраць ІДІЛ быў самым паспяховым у змаганні з ІДІЛ.
Увогуле лічу, што вывучаць досвед самай радыкальнай (і што немалаважна самай спаспяховай) паўстанцкай групоўкі сучаснасці вельмі важна для тых, хто глядзіць і дзейнічае на далёкую перспектыву.
June 6th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
June 2nd, 2018 — English, Бягучыя навіны
June 2nd, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
June 2nd, 2018 — Аб усім
Я не разумею аднаго, чаму лідарка кансерватыўнай арганізацыі ў Беларусі так заклапочана геямі ў ЗША? І тым больш адкуль у нас перагібы ў паліткарэктнасці, калі мы і да базавай паліткарэктнасці яшчэ не дараслі?
Некаторыя рэчы яна кажа слушна, але ў Беларусі змаганне з фемінізмам і засіллем ЛГБТ гэта змаганне з паветранымі млынамі бо ў нас, паўтаруся, і здаровы фемінізм яшчэ не паспеў прыжыцца.
http://novychas.by/hramadstva/hanna-smilevicz-pra-feminizm-lhbt-perahiby-i-pra
June 1st, 2018 — Аб усім
Трошкі першых павярхоўных уражанняў:
1. У Стакгольме вельмі чыста. Прытым складваецца ўражанне, што гэта не таму, што дворнікі добра працуюць, а таму што людзі проста не кідаюць смецце.
2. ВЕЛЬМІ шмат раварыстаў.
3. Шведы – ветлівыя і прыязныя. Не хамяць, не лаюцца, уступаюць дарогу. Учора жанчына спынілася перада мной і прапанавала сваю дапамоу проста пабачыўшы, што я стаю ў разгубленасці і не ведаю ў які бок ісці.
4. Шмат хто са шведаў ходзіць і адпачывае па аднаму. А арабаў і азіятаў можна пабачыць пераважна невялічкімі купкамі. Гэта пацвярждае стэрэятып аб тым, што шведы – індывідуалістычная нацыя, як і ўсе паўночнаеўрапейцы.
5. Іншаземцаў на вуліцах, дарэчы, не так шмат, як аб гэтым верашчаць правакі. У Парыжы ці Маскве – куды болей.
6. Калі ты не зарабляеш хаця б 700-900 баксаў, у Стакгольм ехаць бессэнсоўна.
А вы ведалі, што ў Швецыі есць ГОМОЛОББІ? І я не ведаў. Зараз буду ведаць!