Неяк прыдбаў у Піцеры кніжку двух амерыканскіх журналістаў пра ІДІЛ. І не пашкадаваў! Даведаўся шмат цікавых рэчаў, такіх як:
1. Бен Ладен не хацеў браць Абу Мусаба Аз-Заркаві ў Аль-Каеду, бо думаў што той – супрацоўнік ярданскіх спецслужб
2. Ісламізм у Іраку і Сірыі – тая ж мода. Сёння моладзь следуе за ей – заўтра адзначае хрысціянскія святы і п’е алкаголь.
3. Рэжым Асада да рэвалюцыі актыўна прэсаваў сунітаў, менавіта па рэлігійным прызнаку. Таму не дзіва што ўсе антырэжымнае мае там ісламісцкую афарбоўку (як у Беларусі апазіцыя асацыюецца з “беларускасцю”).
4. Перыяд, калі амерыканцам атрымалася абярнуць іракскія плямёны супраць ІДІЛ быў самым паспяховым у змаганні з ІДІЛ.
Увогуле лічу, што вывучаць досвед самай радыкальнай (і што немалаважна самай спаспяховай) паўстанцкай групоўкі сучаснасці вельмі важна для тых, хто глядзіць і дзейнічае на далёкую перспектыву.