Калонія адклікала свой запыт на перавод Міхаіла Жамчужнага ў турму. Так што Міхаіл застаецца ў зоне. Беспрэцэдэнтнае рашэння для нашай карнай сістэмы, я такога не сустракаў за 5 год ніколі. Калі завялі справу аб адпраўцы ў крытую – значыцца адправяць, так бывае заўжды, калі палітыка не ўмешваецца ў справы турэмшчыкаў.
У агульным тое. што адбылося – добрая навіна, і я схільны ставіць яе ў адзін шэраг з апраўданнем Бандарэнка па 411-й. Робіцца відавочна што ўлада пакуль пазбягае рэзкіх крокаў у дачыненні да палітвязняў. Для вызвалення Жамчужнага, каб не згубіць твар, можа быць прадпрыняты “элегантны крок”: калі я ўсе правільна падлічыў, у лістападзе 2017-га Міхаілу падыходзіць тэрмін замены пакарання больш мяккім (1\2 тэрміну па ягоным артыкулу). І яго могуць проста вызваліць на звычайную ці хатнюю хімію.
Аднак лічыць гэта вялікай перамогай таксама не варта. Міхаіл па-ранейшаму ў ПКТ, ды і знешнепалітычная кан’юнктура можа ў любы момант змяніцца. Таму не палянуецеся напісаць палітвязню:
ПК-14, атрад 15, ст. Навасады,
Барысаўскі р-н, Мінская вобл. 222125
Жамчужны Міхаіл
Паглядзеў гэты відос і падумаў, як яшчэ ў нашай Рэспубліцы Всёпозаконіі не дадумаліся саджаць хакеістаў за бойкі на льду. Гэта ж відавочнае хуліганства! Усе прызнакі арт. 339 ч.2: а) група асоб, б) цялесныя пашкоджанні б) публічнасць, а значыцца – в) асаблівы цынізм.
Сёння, 21 красавіка, спаўняецца 21 год са дня забойства Джахара Дудаева – першага прэзідэнта незалежнай Ічкерыі. З гэтай нагоды чытайце, напэўна, самы антыімперыялістычны мой артыкул на Новым Часе:
Мяне заўсёды бянтэжылі і ўводзілі ў ступар усе гэтыя статусы і ранжыроўкі: “самая прыгожая жанчына года”, “Міс Сусвет”, “самая сэксуальная жанчына Еўропы”, як і ўсе конкурсы, на якіх выбудоваецца гэтая іерархія (бо калі есць першая па прыгажосці, то есць і другая і трэцяя). І справа нават не ў тым што такія конкурсы навязваюць стандарты знешнасці (гэта таксама не вельмі добра, але непазбежна, такія стандарты будуць у любым грамадстве – адное што яны могуць быць больш ці менш шырокімі), а ў тым, што такі падзел несправядлівы ў прынцыпе, бо як можна сярод 1 000 000 жанчын выбраць “самую прыгожую”? Вы што, увесь міліён ацанілі і праверылі? Ну добра, дапусцім сярод 1 млн есць 300 000 “умоўна прыгожых”. З іх вы выдзялілі 1 “найлепшую”, але чым яна лепшая за астатніх 299 999? Да я па вуліцы іду, кожныя 5 хвілін бачу дзяўчыну, не горшую чым гэтыя прыўзнесеныя “эталоны”. Чаму яны не трапляюць на вяршыню гэтага п’едэсталу?
І тут мы падыходзім да іншага – такія конкурсы яшчэ і замацоўваюць класавую іерархію. Вы дзе-небудзь бачылі, каб “самай прыгожай жанчынай краіны” абралі нікому невядомую настаўніцу, касіршу, аператарку машыннага даення? Можа і есць такія выпадкі, але нешта я не чуў. Прынамсі, калі гэта адбываецца, то не без фінансавай падтрымкі збоку. Так і тут – самая прыгожая гэта Джулія Робертс. Вядомая, багатая, у яе есць грошы каб сачыць за сваей знешнасцю. Адкрыйце любы гламурны журнал – там вялічаюць “самымі-самымі” выключна акторак, бізнесвумен, жонак палітыкаў, на худы канец якіх-небудзь адвакатак ці пісьменніц. Карацей, калі ў цябе няма грошай ці сувязяў, каб прабіцца на ТБ, то і прыгажосць твая ў капіталістычным грамадстве нікому не патрэбная.
Цалкам салідарны з гэтай пазіцыяй. Быць анархістам – перш за ўсё адказнасць. Тыя, хто паводзяць сябе насуперак анархісцкай і агульначалавечай этыцы, не вартыя падтрымцы супольнасці (хаця і могуць па-чалавечы вызываць спачуванне).
Літаральна недаўна пісаў аб тым, што амаль ніхто з мусароў не працуе за ідэю – ва ўсіх у іх у галаве адны грошы. І тут на табе – такое жывое пацверджанне.
Тым часам, як і варта было чакаць, падчас сакавіцкіх пратэстаў актывізавалася вата. Вось які артыкул знайшоў на сайце ў даменнай зоне .by
“Быть может, этот черный десант из молодежи с промытыми мозгами – это что-то вроде пушечного мяса, живой мишени, террористов-смертников с политической бомбой в кулаках, которые бросаются на милицию/полицию/жандармов и доводят градус возмущения толпы до предела, облегчая дальнейшее продвижение к власти более реалистичным политическим течениям…”
Карысны артыкул (праўда, са смешнымі вынікамі ад былога начальніка “Валадаркі”). Сапраўды, без стукачоў і агентаў нельга сабе прадставіць не тое што турэмную, а ўвогуле дзяржаўную сістэму.
Цікава, мне за ўсе 5 гадоў ніводнага разу не прапаноўвалі сталага супрацоўніцтва. На следстве прапаноўвалі выдаць паплечнікаў – ну і на Жодзіна адзін раз опер чамусці вырашыў спытаць “есть в хате какой запрет”? На гэтым усё. Пра сённяшнія ж зоны магу сказаць, што там стукачамі – сталымі ці эпізадычнымі з’яўляецца нашмат больш за палову вязняў. Да гэтага спрычыніўся як упадак крымінальных паняццяў (па якіх за стукацтва жорстка каралі) так і агульны ўпадак маралі і салідарнасці ў людзей.
На “крытай” (турма №4) іншая спецыфіка – у сітуацыя дваеўладдзя, калі там кіравалі адначасова менты і крымінальныя аўтарытэты (блатныя), у апошніх таксама была свая агентура, якая даносіла размовы і настроі мужыкоў да “смотрящего”. Вось і вярціся як хочаш, між двух агнёў.