Дзялюся навіной, пра якую вы, мусіць, і так ужо ведаеце.
http://www.svaboda.org/a/28444529.html
Калонія адклікала свой запыт на перавод Міхаіла Жамчужнага ў турму. Так што Міхаіл застаецца ў зоне. Беспрэцэдэнтнае рашэння для нашай карнай сістэмы, я такога не сустракаў за 5 год ніколі. Калі завялі справу аб адпраўцы ў крытую – значыцца адправяць, так бывае заўжды, калі палітыка не ўмешваецца ў справы турэмшчыкаў.
У агульным тое. што адбылося – добрая навіна, і я схільны ставіць яе ў адзін шэраг з апраўданнем Бандарэнка па 411-й. Робіцца відавочна што ўлада пакуль пазбягае рэзкіх крокаў у дачыненні да палітвязняў. Для вызвалення Жамчужнага, каб не згубіць твар, можа быць прадпрыняты “элегантны крок”: калі я ўсе правільна падлічыў, у лістападзе 2017-га Міхаілу падыходзіць тэрмін замены пакарання больш мяккім (1\2 тэрміну па ягоным артыкулу). І яго могуць проста вызваліць на звычайную ці хатнюю хімію.
Аднак лічыць гэта вялікай перамогай таксама не варта. Міхаіл па-ранейшаму ў ПКТ, ды і знешнепалітычная кан’юнктура можа ў любы момант змяніцца. Таму не палянуецеся напісаць палітвязню:
ПК-14, атрад 15, ст. Навасады,
Барысаўскі р-н, Мінская вобл. 222125
Жамчужны Міхаіл