Карысны артыкул (праўда, са смешнымі вынікамі ад былога начальніка “Валадаркі”). Сапраўды, без стукачоў і агентаў нельга сабе прадставіць не тое што турэмную, а ўвогуле дзяржаўную сістэму.
Цікава, мне за ўсе 5 гадоў ніводнага разу не прапаноўвалі сталага супрацоўніцтва. На следстве прапаноўвалі выдаць паплечнікаў – ну і на Жодзіна адзін раз опер чамусці вырашыў спытаць “есть в хате какой запрет”? На гэтым усё. Пра сённяшнія ж зоны магу сказаць, што там стукачамі – сталымі ці эпізадычнымі з’яўляецца нашмат больш за палову вязняў. Да гэтага спрычыніўся як упадак крымінальных паняццяў (па якіх за стукацтва жорстка каралі) так і агульны ўпадак маралі і салідарнасці ў людзей.
На “крытай” (турма №4) іншая спецыфіка – у сітуацыя дваеўладдзя, калі там кіравалі адначасова менты і крымінальныя аўтарытэты (блатныя), у апошніх таксама была свая агентура, якая даносіла размовы і настроі мужыкоў да “смотрящего”. Вось і вярціся як хочаш, між двух агнёў.