http://naviny.by/new/20170419/1492610564-fotofakt-zhurnal-people-nazval-samuyu-krasivuyu-zhenshchinu-2017-goda – Журнал “People” назваў самую прыгожую жанчыну 2017 года.
Мяне заўсёды бянтэжылі і ўводзілі ў ступар усе гэтыя статусы і ранжыроўкі: “самая прыгожая жанчына года”, “Міс Сусвет”, “самая сэксуальная жанчына Еўропы”, як і ўсе конкурсы, на якіх выбудоваецца гэтая іерархія (бо калі есць першая па прыгажосці, то есць і другая і трэцяя). І справа нават не ў тым што такія конкурсы навязваюць стандарты знешнасці (гэта таксама не вельмі добра, але непазбежна, такія стандарты будуць у любым грамадстве – адное што яны могуць быць больш ці менш шырокімі), а ў тым, што такі падзел несправядлівы ў прынцыпе, бо як можна сярод 1 000 000 жанчын выбраць “самую прыгожую”? Вы што, увесь міліён ацанілі і праверылі? Ну добра, дапусцім сярод 1 млн есць 300 000 “умоўна прыгожых”. З іх вы выдзялілі 1 “найлепшую”, але чым яна лепшая за астатніх 299 999? Да я па вуліцы іду, кожныя 5 хвілін бачу дзяўчыну, не горшую чым гэтыя прыўзнесеныя “эталоны”. Чаму яны не трапляюць на вяршыню гэтага п’едэсталу?
І тут мы падыходзім да іншага – такія конкурсы яшчэ і замацоўваюць класавую іерархію. Вы дзе-небудзь бачылі, каб “самай прыгожай жанчынай краіны” абралі нікому невядомую настаўніцу, касіршу, аператарку машыннага даення? Можа і есць такія выпадкі, але нешта я не чуў. Прынамсі, калі гэта адбываецца, то не без фінансавай падтрымкі збоку. Так і тут – самая прыгожая гэта Джулія Робертс. Вядомая, багатая, у яе есць грошы каб сачыць за сваей знешнасцю. Адкрыйце любы гламурны журнал – там вялічаюць “самымі-самымі” выключна акторак, бізнесвумен, жонак палітыкаў, на худы канец якіх-небудзь адвакатак ці пісьменніц. Карацей, калі ў цябе няма грошай ці сувязяў, каб прабіцца на ТБ, то і прыгажосць твая ў капіталістычным грамадстве нікому не патрэбная.