Entries from November 2016 ↓

Дзякуй тым СМІ, якія падтрымалі.

_____

Thanks to media who supported.

411

https://spring96.org/be/news/85471
У мяне проста няма словаў. Долбаныя вырадкі! Па той жа сістэме, як і мяне – за чатыры месяцы да вызвалення. Спецом чакалі! Упэўнены нават, што гэтым займаліся тыя ж самыя супрацоўнікі Турмы №4: Ліхута, Габ’еў, Дзмітроў.

Пару разоў не зашпіліў гузік, не заслаў ложак – атрымлівай новую крымінальную справу!
А ў артыкула 411 няма абмежаванняў па колькасці прымянення. Людзі, вы хоць разумееце, што ў нашай краіне з КОЖНАГА можна зрабіць пажыццёвіка???

І галоўнае – у каго пасля гэтага яшчэ ёсць сумневы ў тым, што Бандарэнка – палітычны зняволены?

Аб ланцугах і мусарах

Даў каментар Еўрарадыё з нагоды справы Барбашынскага і прываду яго ў суд на ланцугу.

““Калі мяне судзілі, то на ланцугу не вадзілі. Але такое аднойчы было, калі ездзіў у з крытай магілёўскай турмы ў звычайную “вольную” бальніцу, ”

Цалкам: http://euroradio.fm/byly-kanvair-tlumachyc-kali-abvinavachanaga-moguc-pryvesci-u-sud-na-lancugu

Дзимакрация!/ Dziamokracy!

IN ENGLISH – LOOK BELOW

Только что из полиции. Составили протокол за слишком_близкое_к_российскому_посольству_пикетирование. 20 декабря в Вильнюсе суд. По этой административной статье мне грозит штраф до 570 евро или до 1 месяца тюрьмы.

Не хочется делать глобальные геополитические выводы, но почему-то меня не покидает уверенность что без давления из российского посольства на полицию тут не обошлось.

По делу я единственный обвиняемый. Двум другим товарищам ничего не предъявили. И то радует.

Вот вам видосик с того экшена:

_____

Just came from the police station. They composed a protocol for staying_too_close_to_Russian_embassy. The trial will be at December 20th in Vilnius. According to this administrative article I may get a fine up to 570 euro or up to 1 month in prison.

I do not want to make a global geopolitical conclusions, but for unknown reason I have a feeling that Russian embassy definitely managed to make pressure on the police.

I am an only convict in this case. The two other comrades were not convicted in anything – the only thing that makes me happy.

Here is the video from this action:

Назавтра на 16.00 вызвали в полицейский комиссариат на Zirmunu, 139A по делу о преступлении века – пикете у российского посольства.
Если я не вернусь – считайте меня к̶о̶м̶м̶у̶н̶и̶с̶т̶о̶м̶ анархистом.

Тралейбусны расіст

Учора наш выкладчык па прадмеце Geopolitics распавядаў нам, што ў сучаснага сярэдняга еўрапейца (асабліва з усходняй еўропы) іслам асацыюецца з тэрарызмам, неразвітай культурай і тэхналогіямі, грамадскай адсталасцю. Але ж, кажа, насамрэч у часы, калі ў Еўропе панавалі “Цёмныя часы”, разруха і рэлігійнае цемрашальства, у арабскім халіфаце квітнелі прагрэс і навукі: матэматыка, медыцына, астралогія і г.д., і многім з гэтых ведаў Еўропа абавязана менавіта ісламскім навукоўцам.

І вось не прайшло і 8 гадзін з таго як ён нам гэта распавёў, едзем мы з Georgii Baryshnikov у тралейбусе. Ядзім сабе кебаб, нікому не перашкаджаем. Насупраць нас сядзіць стары беззубы дзед у пінжаке, кірзавых ботах і кепцы а-ля “калгаснік з савецкага плаката”. А збоку – два маладых хлопца, што размаўляюць па-французску, трохі чарнаватыя знешне падобныя на арабаў.

Дзед пачаў наступ з нас. Спачатку бубнеў сабе пад нос нешта неўцямнае (як потым аказалася – гнаў на нас за тое што мы елі ў траліку). Потым, ужо гучней, пераключыўся на араба-французаў: пачаў перадражніваць іхнюю мову (думаў, пэўна, што яны па-арабску размаўляюць), а потым сумессю літоўскай мовы і расейскага мату крычаў каб яны убіраліся з Літвы.

Мы на яго прыкрыкнулі, ён сціх, але ненадоўга. Падышоў да нас адзін з гэтых хлопцы:
– What does he says? – пацікавіўся з усмешкай
– Don’t pay attention. He’s just a rasist. He says you to get out of Lithuania.

Дзед працягнуў сваю лаянку а хлопцы тым часам саступалі месца жанчынам, што ўваходзілі у тралейбус. Хутка яны таксама выйшлі, і акурат за імі на тым жа прыпынку, хістаючыся, выйшаў віленскі электарат Трампа.

Майдан

21 лістапада – першы дзень Майдану. З аднаго боку, першы дзень народнага паўстання, з іншага – дзень траўру па больш чым сотні загінулых.

Акрамя таго, усё ідзе да таго, што ўкраінцам хутка прыйдзецца ўстаць ізноў – каб абараніць заваяванні Майдану, якія сучасная ўлада актыўна спрабуе вынішчыць.

15192789_382015418816156_698288128453088560_n

Новы Год

Калі ў дзяцінстве любіў Новы год, то ў апошні час гэтае свята ўсе болей мяне раздражняе. Пераважна спажывецкай гістэрыяй вакол яго.

15032674_381085798909118_5523300090164105971_n

Снова об Ильдаре Дадине

Написано, я считаю, крайне метко.

https://meduza.io/feature/2016/11/17/v-pisme-ildara-vse-pravda-i-eto-messedzh-ot-vlasti?utm_source=facebook.com&utm_medium=share_fb&utm_campaign=share

Ігаль Левін пра рэвалюцыю ў Ражаве

 Ужо сёння многія называюць Ражаву (Сірыйскі Курдыстан) адным з прыкладаў анархісцкага грамадства і паспяховай рэалізацыі анархісцкіх прынцыпаў на практыцы, ставячы яе ў адзін шэраг з камунамі Арагона 1936-39і Махноўскай рэспублікай 1918-21.

Але ідэальнага, “сферычнага ў вакууме” палітычнага ладу, не бывае. Ніколі не існавала ані ідэальнай ліберальнай дэмакратыі, што дзейнічала б згодна з усімі канонамі сваіх канстытуцый, ані ідэальнага дзяржаўнага сацыялізму, які б дакладна выконваў усе запаветы Леніна-Сталіна.

Тое ж самае датычыцца і анархісцкага ладу.

Глядзім відэа пра вынікі 4х год сацыяльных пераўтварэнняў у Ражаве: дасягненні і недахопы.

https://www.youtube.com/watch?v=OYHMuO7HWVE