https://spring96.org/be/news/85471
У мяне проста няма словаў. Долбаныя вырадкі! Па той жа сістэме, як і мяне – за чатыры месяцы да вызвалення. Спецом чакалі! Упэўнены нават, што гэтым займаліся тыя ж самыя супрацоўнікі Турмы №4: Ліхута, Габ’еў, Дзмітроў.
Пару разоў не зашпіліў гузік, не заслаў ложак – атрымлівай новую крымінальную справу!
А ў артыкула 411 няма абмежаванняў па колькасці прымянення. Людзі, вы хоць разумееце, што ў нашай краіне з КОЖНАГА можна зрабіць пажыццёвіка???
І галоўнае – у каго пасля гэтага яшчэ ёсць сумневы ў тым, што Бандарэнка – палітычны зняволены?