Ужо сёння многія называюць Ражаву (Сірыйскі Курдыстан) адным з прыкладаў анархісцкага грамадства і паспяховай рэалізацыі анархісцкіх прынцыпаў на практыцы, ставячы яе ў адзін шэраг з камунамі Арагона 1936-39і Махноўскай рэспублікай 1918-21.
Але ідэальнага, “сферычнага ў вакууме” палітычнага ладу, не бывае. Ніколі не існавала ані ідэальнай ліберальнай дэмакратыі, што дзейнічала б згодна з усімі канонамі сваіх канстытуцый, ані ідэальнага дзяржаўнага сацыялізму, які б дакладна выконваў усе запаветы Леніна-Сталіна.
Тое ж самае датычыцца і анархісцкага ладу.
Глядзім відэа пра вынікі 4х год сацыяльных пераўтварэнняў у Ражаве: дасягненні і недахопы.