Entries from September 2016 ↓

Сумма всех моих частей (2011)

Гісторыя пра паспяховага германскага матэматыка, які пачаў даўншыфціць на глебе псіхічнага разладу, амаль што знайшоў уласнае шчасце але быў брутальна выдзернуты з яго кляшчамі дзяржаўнай сістэмы.

Карціна адначасова сацыяльная і экзестынцыяльная. З незвычайнага ракурсу рэжысёр узняў праблему духоўнай галечы капіталістычнага грамадства і атамізацыі асобы, з іншага боку – жабрацтва і карнай псіхіатрыі.

Праўда, з жыццёвага пункту гледжання ёсць і відавочныя хібы. Напрыклад, маладыя прыгожыя дзяўчыны не ўлюбляюцца ў бамжэй, што збіраюць бутэлькі. Але такому добраму фільму можна і прабачыць.

https://www.youtube.com/watch?v=qxWPy98Uido

Усім барацьбітам з нелегальнай эміграцыяй прысвячаецца

Выдатна напісана


https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1183121995060460&set=a.191148167591186.46750.100000880122325&type=3

Эльфійская песнь

Зняты па матывам футурыстычнай мангі, 13 серый – адзін з лепшых аніме-серыялаў якія я глядзеў.

Падзеі развіваюцца вакол Люсі, яна ж Ню – дзяўчынкі-дыклонеўса (раса мутантаў) выведзенай у лабараторыі, і хлопца Кота. (з націскам на о 😉 Дыклонеўсы маюць уласцівасць знішчаюць ледзь не ўсё жывое, што трапляецца ім на шляху, і забіць іх амаль не магчыма. Але ўсё не так проста – яны таксама могуць адчуваць боль, любіць і сябраваць…

Мне спадабалася якасная анімацыя і незатасканы сюжэт з нечаканымі паваротамі. Нават шэраг даволі нацягнутых сітуацый і прадказальных дыялогаў не сапсуюць агульнае ўражанне.

Калі вам захочацца заняць 2-3 вечары праглядам фантастычнай драмы, аб адносінах, каханні, гвалце і спачуванні – паглядзіце “Эльфійскую песнь”. Я месцамі нават расчуліўся.

https://rutube.ru/play/embed/5122138?ref=window&bmstart=2&autoStart=true&isFullTab=true

4 month as a private prison guard

http://www.motherjones.com/politics/2016/06/cca-private-prisons-corrections-corporation-inmates-investigation-bauer

Just finished reading about the investigation that the American journalist made about private prison system in USA.

For us “private prison” sounds like weird and dangerous. But for US it is a reality. By the way, while reading about mistereatment, unconcern and ways prison staff avoid rules which are set in favor of inmates, I realized that it all corellates with situation in Belorussian prisons a lot.

Справа Лапіцкага

http://belprauda.org/v-belarusi-poyavilsya-novyj-politzaklyuchennyj-80-letnego-invalida-aleksandra-lapitskogo-otpravlyayut-na-prinuditelnoe-lechenie-v-psihushku/

Тым часам у Беларусі 80-гадовага пенсіянера, які ў сваіх скаргах аблаял дзяржаўную сістэму і яе кіраўнікоў, адправілі ў псіхушку – на прымусовае лячэнне.

Чаму аб гэтым пішуць паўтара партала???

Вельмі добра сказана: узброенае грамадства – гэта ветлівае грамадства.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=750142788471481&id=100004272993501

Недзе ў кніжцы па біялогіі нават чытаў, што нашмат радзей фізычна варагуюць паміж сабой біялагічныя віды, якія прыродай добра “узброеныя”, бо такія канфлікты прывялі б да іх абаюднай смерці і, у выніку, знікнення віду. Напрыклад, ядавітыя змеі падчас канфлікту толькі шыпяць і круцяцца адна вакол адной, у той час як шымпанзе, у якіх зброі акрамя тупых зубоў і лап, няма – ледзь не разрываюць адзін адную на часткі. Чалавек, нажаль пацверджанне гэтаму тэзісу.

 
То задумайцеся, чаму ў дыктатарскіх краінах самае жорсткае заканадаўства аб зброі.

Крык душы

http://nn.by/?c=ar&i=177759 – У ЦУМе ўжо адкрыўся Навагодні базар.
 
Мяне заўсёды бесіла што навагодняя рэклама, спажывецкая гістырэыя і заклікі “купі!” пачынаюцца яшчэ задоўга да самога Новага году, калі нават зімой яшчэ не пахне – звычайна яшчэ ў лістападзе.
 
У гэты раз гандляры ў жаданні выцягнуць з нас грошы пайшлі яшчэ далей, адкрыўшы навагодні кірмаш У ВЕРАСНІ. Блін, яшчэ і лета-та толкам не скончылася, а ўжо, аказваецца, Новы год на насу! Што за лухта? Давайце ўжо тады ў жніўні рыхтавацца да Новага Году, да што ўжо на дробязі разменівацца – з 1 сакавіка трэба пачынаць думаць, што каму падарыць і што на стол паставіць. Як быццам Новы год гэта сэнс жыцця, Галоўная Дата Сусвету. Гэта ж адна святочная ноч толькі. Адна! Адну ноч абажрацца, паглядзець тэлік і легці спаць не так як звычайна. Усё! Навошта рабіць з гэтага такі фетыш? Капіталісты паганыя…

Топ-20 нелепых заявлений Лукашенко

Прытым працягвае кожны дзень новыя падкідываць.

http://pramen.io/2016/09/top-20-nelepyh-zayavlenij-prezidenta-belarusi/

Anarchist lesson #1

Anarchist lesson #1 – how to cover your face in few seconds

Via itsgoingdown.org

Перамога над антыфашызмам (і ўсім што вытыркаецца з агульнай масы)

Артыкул Уладзіміра Валодзіна ў газэце “Новы Час”: http://novychas.by/hramadstva/peramoha-nad-antyfaszyzmam

Да артыкулу хацелася б яшчэ дадаць што не менш інтэнсіўна прасуюць і ультраправых футбольных хуліганаў.

У прыватнасці, я ведаю пра крымінальныя справы супраць фанатаў ФК Слуцк, ФК Магілёў, ну а пра фанатаў Дынама, якіх закрылі на 10 гадоў, думаю, ведаюць многія. Але большасць гэтых выпадкаў не трапляюць у прэсу, бо грамадскасць у агульным не падтрымлівае неанацыстаў (нават праўкраінскіх) – і правільна робіць.

У зонах яшчэ ў мой час прыходзілася сустракаць мноства “скінхедаў” і правых фанатаў, што сядзелі за рознага кшталту крымінал, у тым ліку з палітычным адценнем. Ім ніхто не пісаў лісты салідарнасці і не падтрымліваў з волі (акрамя бацькоў), не асвячаў іхнія справы ў інтэрнэце, ды і самі яны не пазіцыянавалі як ідэйныя. Карацей, кантраст з нармальнымі палітвязнямі быў навідавоку. Але што здзіўляцца? Пачынаеш ненавідзець людзей – няма чаго чакаць што цябе будуць любіць у адказ.