Зняты па матывам футурыстычнай мангі, 13 серый – адзін з лепшых аніме-серыялаў якія я глядзеў.
Падзеі развіваюцца вакол Люсі, яна ж Ню – дзяўчынкі-дыклонеўса (раса мутантаў) выведзенай у лабараторыі, і хлопца Кота. (з націскам на о 😉 Дыклонеўсы маюць уласцівасць знішчаюць ледзь не ўсё жывое, што трапляецца ім на шляху, і забіць іх амаль не магчыма. Але ўсё не так проста – яны таксама могуць адчуваць боль, любіць і сябраваць…
Мне спадабалася якасная анімацыя і незатасканы сюжэт з нечаканымі паваротамі. Нават шэраг даволі нацягнутых сітуацый і прадказальных дыялогаў не сапсуюць агульнае ўражанне.
Калі вам захочацца заняць 2-3 вечары праглядам фантастычнай драмы, аб адносінах, каханні, гвалце і спачуванні – паглядзіце “Эльфійскую песнь”. Я месцамі нават расчуліўся.
https://rutube.ru/play/embed/5122138?ref=window&bmstart=2&autoStart=true&isFullTab=true