Гісторыя пра паспяховага германскага матэматыка, які пачаў даўншыфціць на глебе псіхічнага разладу, амаль што знайшоў уласнае шчасце але быў брутальна выдзернуты з яго кляшчамі дзяржаўнай сістэмы.
Карціна адначасова сацыяльная і экзестынцыяльная. З незвычайнага ракурсу рэжысёр узняў праблему духоўнай галечы капіталістычнага грамадства і атамізацыі асобы, з іншага боку – жабрацтва і карнай псіхіатрыі.
Праўда, з жыццёвага пункту гледжання ёсць і відавочныя хібы. Напрыклад, маладыя прыгожыя дзяўчыны не ўлюбляюцца ў бамжэй, што збіраюць бутэлькі. Але такому добраму фільму можна і прабачыць.