Entries Tagged 'Палітыка' ↓

Мужчынай быць сорамна?

Кампанія Gilette выкаціла рэкламны ролік супраць “таксічнай маскуліннасці” з галоўным пасылам “Мужчыны могуць быць лепей!” На працягу роліка мужчыны дэманструюць “кепскія” паводзіны: бьюцца, заляцаюцца да жанчын, глядзяць сексісцкую рэкламу па тэлевізару. Але Джылет верыць, што не такія ўжо мы і безнадзейныя ёлупні, і з нас можа атрымацца нешта лепшае. І мужчыны пачынаюць выпраўляцца. Мірацца, не б’юцца і больш не пяляцца на дзяўчын у кароткіх шортах.

 

https://youtu.be/koPmuEyP3a0

Пасля прагляду роліка я не задаўся пытаннем: чаму карпарацыя Gilette вырашыла што можа вызнача вучыць мужчын, як яны мусяць сябе паводзіць? Я не задаўся пытаннем: хто яны такія каб вырашаць, якая маскуліннасць таксічная, а якая – дазволеная? Я не задаўся пытаннем: што дрэннага ў тым каб мужчыны глядзелі на жанчын? Я не задаўся пытаннем: навошта мужчынам старана прывіваюць комплекс віны за маскуліннасць?

Я задаўся іншым пытаннем. Суаднясенне лайкаў\дызлайкаў да гэтага відэа ужо ўчора было 1\5. 100 тысяч дызлайкаў супраць 20 тысячы лайкаў. Скажыце, новыя культурныя нормы па перакройцы гендерных адрозненняў – наступаюць самі, як аб’ектыўны сацыякультурны працэс, ці ўсе ж з’яўляюцца вынікам штучнай мэтанакіраванай працы?

Пад відэа было шмат добрых каментаў. Я знайшоў лепшы, на мой погляд:

“So if we make negative generalizeations about women it’s sexism. But we make them about men it’s fine, because men should be ashamed for just being born ”

п.с. я з радасцю раскрытыкую аналагічную рэкламу, у якойм жанчынам будуць даводзіць што яны абавязааныя быць услужлівымі хатнімі гаспадынямі. Вось толькі такое не выпускаюць. Цікава, чаму?

На палях апошней сечы аб капіталізме, наёмнай працы і прыватнай уласнасці на маёй старонцы ў ФБ

На палях апошней сечы аб капіталізме, наёмнай працы і прыватнай уласнасці
 
Нажаль працягваю бачыць вялізную палітычную непісьменнасць нават у палітызваных людзей. Людзі працягваюць думаць што анархізм – гэта забарона грошай, забарона мець нешта сваё, забарона быць багатым. Не разумеюць розніцу між ПРЫВАТНАЙ УЛАСНАСЦЮ (якой не будзе месца ў анархісцкім грамадстве) і АСАБІСТАЙ УЛАСНАСЦЮ (якая есць неабходнай умовай чалавечага жыцця). Прыходзіцца тлумачыць, што анархізм – гэта не пра “забарону” чагосці, што нам падаецца несправядлівым, гэта пра змену тыпу адносінаў між людзьмі. Гэта не знайсці таго, хто наймае людзей\мае прыватную ўласнасць і расстраляць яго, а зрабіць так, каб у людзей НЕ БЫЛО ПАТРЭБЫ прадаваць сваю працу (лічы, самога сябе) іншаму чалавеку за грошы. Аднак некаторыя замест гэтага працягваюць бачыць анархістаў з наганамі якія будуць хадзіць і вышукваць у буржуяў лішнюю пару шкарпэтак.
 
Цікава і тое, як людзі, якія спакойна глядзяць на тое, як сотні тысяч паміраюць ад вылечных хваробаў (бо лекі стояць задорага), як міліёны жывуць на вуліцы, як тысячы гінуць на вытворчасці, каб зарабіць сабе на паесці, пазбаўляюцца рук, ног, вачэй у пагоні за ЧУЖЫМ прыбыткам, гэтыя ж самыя людзі дэманструюць каласальныя здольнасці вынайсці гіпатэтычную сітуацыю, калі ў анархісцкім грамадстве можа адбыцца нейкая дробная несправядлівасць. І носяцца з гэтай уяўнай сітуацыяй, як з пісанай торбай: “А! Глядзі! Вось ён твой анархізм!”
 
А яшчэ вельмі смешна, што пераважная большасць людзей, якія з пенай у рота адстойваюць прыватную ўласнасць і права людзей эксплуатаваць людзей, самі ніколі не мелі і не будуць мець прыватнай уласнасці, і ніколі не былі ў ролі эксплуататараў – толькі эксплуатаваных наёмных рабоў. Стакгольмскі сіндром? Падспуднае жаданне стаць самому панам?
 
Я веру і ўпэўнены, што вытворчасць і рэсурсы грамадства мусяць служыць не мэце атрымання прыбыткаў нямногімі, а мэце задавальнення патрэбаў усіх. Спачатку – базавых патрэбаў. Потым – усіх астатніх. Прыхільнікі капіталізма вераць, што калі адзін ездзіць на Бэнтлі а другі гадамі абірае ў супермаркеце самую танную ежу – гэта норм. І знаходзяць тысячу і адно апраўданне такой несправядлівасці, звычайна ў ключы “сам вінаваты” (кепска працаваў, лайдак, тупы, не прыстасаваўся, і г.д.) Дык вось, спяшаюсь вам паведаміць – гэта не норм. Так быць не мусіць, і кропка. Іншы свет магчымы.

Молодец против овец

Ва Украіне быў “распяты рускі хлопчык”. У Беларусі – “пабітая руская дзяўчынка”. Крэмль падцягнуў цяжкую артылерыю, і пачаў мачыць “”братский народ” з усіх ствалоў. Рэпартаж па НТВ пра “збіццё рускіх на вуліцах Мінска”, а зараз і вось такі фэйк па сацсетках гуляе.

А як рэагуе Лукашэнка? Баязліва маўчыць, наклаўшы ў штаны, як і ўся ягоная прапагандысцкая машына. “Адмарозкаў” і “пятую калону” бэсціць, гэта вы ўмееце. А тут за лішняе ляпнутае слова можа асіметрычны адказ прыляцець. Страшненька калгаснаму мачо.

У гэтым ўвесь Лука. “Молодец против овец. А против молодца и сам овца”.

 

Мала хто заўважыў, але Брэст паставіў рэкорд па самай доўгай пратэстнай акцыі ў гісторыі незалежнай Беларусі. Падбіў ход і вынікі гэтай акцыі ў сваім арыткуле.

Беларуси просто не будет

Последний вскукарек Киселёва о том что “Беларуси просто не будет” навёл на мысль, что ничто так не укрепляет у людей осознание того, что от России нужно держаться подальше, как такие высказывание. Парадоксально, но чем больше их будет, тем меньше (в долгосрочной перспективе) русская угроза.

“Слушай, чмо, пидар, у тебя своей истории нет и языка нет и нация ваша выдумана. Давай объединяться! Подожди, как это не хочешь? Мы же братья!”

Скрины в тему.

Революция умерла – да здравствует революция!

Книга Юрия Глушакова об анархистском движении Беларуси 1902-1927. Всем рекомендую! СКАЧАТЬ

Адураюшчы ЧК (выпуск з анархістам)

Андрэй Павук так актыўна заклікае рудабельцаў да аднаднеўнага страйку што я вырашыў падарыць яму кнігу з інструкцыямі па выжыванні ў турме 🙂
Карацей падпісвайцеся на канал “Рудабельская паказуха”, там шмат цікавага.

Як таварышы арганізоўвалі анархісцкую групу ў невялікім горадзе. Гэта ўжо гісторыя!

Шкада мала было пададзена побытавых дэталяў, мясцовай спецыфікі, праблемаў, з якімі сутыкаліся. Бо ў гэтым увесь смак.

Але ўсе роўна цікава.

Данілы Сердзіча, 12

Канфлікт вакол будынку па Данілы Сердзіча, 12 – проста квінтэссэнцыя паліцэйскай дзяржавы. Знеслі дзіцячы садок і вырубілі дрэвы, каб пабудаваць пракуратуру і гарадскі аддзел міліцыі – з двумя трэнажорнымі заламі і пакоем для настольнага тэнісу (для супрацоўнікаў), камерамі для затрыманых умяшчальнасцю да 100 чалавек (для народца).
Частку зялёных насаждэнняў жыхары змаглі абараніць: не далі спілаваць дрэвы, проста абняўшы іх. Барацьба працягваецца. Прыемна было чуць, што казаў мясцовы жыхар: “туды прыходзілі анархісты, малявалі графіці, раілі рубіць чыноўнікаў а не дрэвы”. Кажа, цалкам падтрымливае такія дзеянні 🙂

А мне ўчора, як заўжды, прыйшлося адваёўваць у ментоў і сакратаркі сваё права фатаграфаваць у будынку суда (чытайце рэпартаж з суду у НЧ)

 

Школа экстрэмізма

Калі казаць праўду і не саромецца змагацца з несправядлівасцю гэта экстрэмізм – окей, мы экстрэмісты!

Запусцілі з Андрэем Павуком новы цыкл перадач: “Школа экстрэмзіма”. Разбіраем азы палітычнай навукі, грамадскага ўдзелу і вызваленчых практык. Лайк-рэпост. Вернем беларусаў у палітыку!