Ва Украіне быў “распяты рускі хлопчык”. У Беларусі – “пабітая руская дзяўчынка”. Крэмль падцягнуў цяжкую артылерыю, і пачаў мачыць “”братский народ” з усіх ствалоў. Рэпартаж па НТВ пра “збіццё рускіх на вуліцах Мінска”, а зараз і вось такі фэйк па сацсетках гуляе.
А як рэагуе Лукашэнка? Баязліва маўчыць, наклаўшы ў штаны, як і ўся ягоная прапагандысцкая машына. “Адмарозкаў” і “пятую калону” бэсціць, гэта вы ўмееце. А тут за лішняе ляпнутае слова можа асіметрычны адказ прыляцець. Страшненька калгаснаму мачо.
У гэтым ўвесь Лука. “Молодец против овец. А против молодца и сам овца”.