Entries Tagged 'Відэа' ↓

Што чытаць рэвалюцыянеру? Частка 2

#radixbel

А вы любіце чытаць? Калі так, давайце чытаць тое, што небяспечна для дзяржавы! У другім выпуску “Што чытаць рэвалюцыянеру?” раблю агляд літаратуры, якая вызваляе.

Нататкі даследчыкаў аб сацыяльных рухах сучаснага Курдыстана, пафасны і захапляльны раман Дэвіда Мітчела, аўтабіяграфія амерыканскай анарха-феміністкі, класік марксізма-ленінізма і летапіс антыбальшавісцкіх паўстанняў ад бліжэйшага паплечніка Махно. Глядзіце відэа! Працягласць – 16 хвілін.

 

Школа экстрэмізма #3

А мы з Рудабельскай Паказухай тым часам пераходзім у фармат паўнавартасных адукацыйных перадач! У трэцяй “Школе экстрэмізма” тлумачым нашым глядачам што ёсць капіталізм і падлічваем міліёны ягоных ахвяраў; высвятляем у чыіх інтарэсах працуе беларуская эканоміка і які працэнт з нашых пакупак ідзе ў кішэню буржуям. Калі вы прыхільнік свабоднага рынку, вас чакае шок-кантэнт!

 

Племя (2014)

А вось вам кіношка на выходныя.
Мабыць многія чулі, што ў людзей з інваліднасцю на слых “ёсць свая мафія”. Унікальны ўкраіна-нідэрландскі фільм “Племя” рэжысёра Міраслава Слабапшыцкага дае магчымасць прыадкрыць тыя нішы жыцця, якія для абсалютнай большасці з нас былі, ёсць, і будуць закрытыя. Вельмі хутка пачынаеш разумець, што “мафія” гэта, зачастую, адзіная трывалая форма сацыяльнай арганізацыі ва ўмовах, калі за межамі твайго асяроддзя ўсім на цябе напляваць і ніхто – ніхто! – не падставіць табе плячо ў агрэсіўным свеце.

Падзеі фільма разгортваюцца ва ўкраінскай школе-інтэрнаце для дзяцей з інваліднасцю слыху. Фільм цягнецца 2 гадзіны 12 хвілін, і за гэты час ў ім не вымаўлена НІВОДНАГА слова. Але драма такая, што я даглядзеў на адным дыханні.

 

Рубанаў на Белсаце

Глеб Рубанаў разагнаў за экстрэмізм і аўтарытарную палітыку дзяржавы ў эфіры Белсата. Вельмі слушныя і разумныя думкі, праўда я б дадаў усё ж троху аптымізму: грамадскую актыўнасць і задаволенасць у сённяшніх умовах Беларусі нельга задушыць, яе толькі можна загнаць у больш бяспечныя для ўлады формы.

Ну і не пагаджуся з Міхаілам Мацкевічам: ён сцвярджае што, маўляў, анархісцкі рух такі ўжо дробны і нямоглы што куды там яму да палітычных партый і грамадскіх лідараў, за якімі, нібыта, вялікі рэсурс. Тыя, аднак, хто ў гэтых рухах і партыях (напр. “За свабоду”), сам выдатна ведае, які там “рэсурс”. Па колькасці рэальных актывістаў (не спісачных), анархісты могуць параўнацца з любым грамадскім рухам і партыяй. А датычна рэальнай вулічанй актыўнасці – абганяюць большасць з іх.

https://youtu.be/xaQf0yBOUbQ

Дзяўчынка, якая перамагла час (2006. рэж. Мамору Хасода)

Фантастычны, цудоўны, дзіўны ў сваёй прыгажосці фільм. Калі вы засумавалі па карцінах, якія прымусяць вас спачуваць, стаміліся ад шаблонных сюжэтаў – проста паглядзіце, не пашкадуеце. Разумнае, добрае, вечнае прыкладаецца.

Интервью Игаля Левина

Интервью военного аналитика и анархиста Игаля Левина о сегодняшних раскладах на Ближнем востоке и взаимоотношениях России с Израилем. Все кому интересны ИГИЛы и прочие злые бородачи в пустыне – обязательно посмотрите.

 

Не забудзьцеся падпісацца

Пакуль фрэндстужка віруе рубкамі з нагоды 9 мая, я пахвастаюсь перад вамі сваімі відэаблогерскімі поспехамі. Апошняе відэа “Асуджаныя за экстрэмізм” сабрала сукупна на ўсіх платформах больш за 4,2 тысячы праглядаў. Ура! Значыцца, тэма для людзей важная. Наступнае відэа будзе хутка. Але ў сацсетках яно можа прайсці міма вас. Таму падпісвайцеся на канал Radix, калі дагэтуль гэтага не зрабілі!

Дзіванныя новасці №19

Самыя топавыя навіны Беларусі вы пабачыце толькі тут.
Глядзіце 19-ы выпуск Дзіванных Навасцей з Васілем Качэней – вам раскажуць чаму брацья-расіяне мусяць павучыцца ў беларусаў і на што згадзіцца мантыя беларускага суддзі.

 

Анархисты в Рожаве

Отличное видео о воинах-добровольцах из США и Европы, которые сражаются в Сирийском Курдистане (Рожаве) на стороне SDF (Сирийских демократических сил). С начала войны в Рожаве, в боях против ИГИЛ и турецкой армии погибло не менее десятка анархистов. Последним, в марте, был итальянец Лоренцо Орсетти.

У видео есть русские субтитры, не забудьте включить.

У лес, дзе мільгацяць светлячкі (2012)

Я з тых людзей, якім заломна глядзець доўгі фільмы, за рэдкімі выключэннямі. Таму кароткаметражкі заходзяць лепей, чым што іншае.

Паглядзіце і вы 45-хвілінную аніму “У лес, дзе мільгацяць светлячкі”. Яна пранізлівая, тонкая і магічная – ды яшчэ з беларускім перакладам ад каманды AniBel.