А вось вам кіношка на выходныя.
Мабыць многія чулі, што ў людзей з інваліднасцю на слых “ёсць свая мафія”. Унікальны ўкраіна-нідэрландскі фільм “Племя” рэжысёра Міраслава Слабапшыцкага дае магчымасць прыадкрыць тыя нішы жыцця, якія для абсалютнай большасці з нас былі, ёсць, і будуць закрытыя. Вельмі хутка пачынаеш разумець, што “мафія” гэта, зачастую, адзіная трывалая форма сацыяльнай арганізацыі ва ўмовах, калі за межамі твайго асяроддзя ўсім на цябе напляваць і ніхто – ніхто! – не падставіць табе плячо ў агрэсіўным свеце.
Падзеі фільма разгортваюцца ва ўкраінскай школе-інтэрнаце для дзяцей з інваліднасцю слыху. Фільм цягнецца 2 гадзіны 12 хвілін, і за гэты час ў ім не вымаўлена НІВОДНАГА слова. Але драма такая, што я даглядзеў на адным дыханні.