А вы ўжо чулі пра іх? Гэтыя людзі заяўляюць, што СССР дагэтуль існуе, таму Беларусь – нелегітымная дзяржава. Заклікаюць супраціўляцца рэжыму Лукашэнка, называючы яго стаўленнікам англасаксаў. Крытыкуюць дзяржаву і капіталізм, і называюць сябе “людзьмі-суверэнамі”.
Каб разабрацца ў тым, што гэта за навінка ў нас з’явілася і адкуль, я ўзяў інтэрвью ў прадстаўніка руху “жывых людзей” Аляксея. Бярыце куфаль кубак кавы і ўстрайвайцеся ў крэсле! Працягласць – 1 гадзіна 17 хвілін.
п.с. абавязкова загляніце ў апісанне відэа, там шмат цікавага!
Адным з найлепшых уражанняў адыходзячага году для мяне стала вандроўка ў Акцябрскі некалькі дзён таму. А ехаў я туды не проста так, а падводзіць вынікі году з Рудабельскай Паказухай. Пасля афіцыйнай часткі (хто падпісаны на канал, пабачыце хутка) пайшла неафіцыйная, а менавіта навагодні блакітны аганёк з групай «За Беларусь — за Уругвай», з паралельным стрымам. Упершыню паспрабаваў сябе ў ролі вядоўцы забаўляльнай перадачы!
Стрым выдаўся круцейшым — на піке глядзела болей за 100 чалавек (на самім канцэрце ў прыватным доме ў Акцябрскім насбыло ўсяго 7 :), было мега-атмасферна, весела, нязмушана і па-мужыцку проста!
Хто хоча расслабіцца, паржаць і паглядзець як мы аттапырываліся (я нават заспяваў, хаха) — праходзьце па спасылцы. Напачатку відэа троху лагае але потым норм.
Паглядзеў “Рэмба. Апошняя кроў”. Зашыбенная стужка, і каштоўнасці правільныя. У стылі старых “Рэмбо”, да таго ж лагічна завяршае гісторыю. Якраз такіх фільмаў мне апошні час не хапала.
Беспантовыя “кінакрытыкі” з The Hollywood Reporter уключылі чамусь гэты фільм у дзесятку горшых карцін года, але пофіг абсалютна на іх меркаванне.
А вы ведалі, што не толькі Кінаконг перакладае фільмы на беларускую? У гэтую і наступную нядзелі каманда Анібел ладзіць афлайн-паказы анімэ Макото Сінкая “Тваё імя”. Стужка агучаная 8 галасоў!
Прагляд адбудзецца на сяброўскай пляцоўцы Задзіночання беларускіх студэнтаў 22 і 29 снежня а 14:00 па адрасе г. Мінск вул. Кастрычніцкая д. 16 корпус 20, паверх 4, уваход бясплатны.
Наўрацці хтось будзе спрачацца, што пераважная большасць людзей успрымае інфармацыю з медыя павярхоўна і выключна праз прызму ўласных стэрэатыпаў.
Гэта добра бачна, калі пачынаеш падымаць у сацсетках новыя, нязручныя тэмы. Чытаеш рэакцыі, каментары і робіцца бачна, што вялізная колькасць людзей не ведае самых базавых рэчаў, неабходных для разумення грамадска-палітычнай рэчаіснасці: як уладкаванае грамадства? Як працуе эканоміка? Хто ёсць эліты і хто ёсць кіруючы клас? Якую ролю выконваем у гэтай сістэме мы.
Увесь час бачыш, як людзі жывуць у змане ці ў сусвеце ідэй і дыскурсу, адмыслова пабудаваных для іх. Напрыклад, на поўным сур’ёзе даказваюць, што капіталізм гэта «справядлівая сістэма» і яна «карысная бедным», што апрыёры з’яўляецца поўным абсурдам.
Гэта ўжо не лічачы таго, што пераважная большасць людзей схільная ігнараваць ці папросту абыходзіць інфармацыю, якая не пасуе да іх ужо сфармаванай карціны свету.
Менавіта для выпраўлення сітуацыі амаль год таму разам з Рудабельскай Паказухай мы запусцілі праект «Школа экстрэмізма» – палітычную адукацыя ад самых азоў.
Да кожнага выпуску я рыхтаваўся максімальна грунтоўна, правяраў інфармацыю, супастаўляў факты, каб даць глядачам ладную і цэльную карціну. Сёння хачу параіць вам (тым, хто яшчэ не глядзеў 😉 гэтыя выпускі. Няхай яны дапамогуць вам больш крытычна аналізаваць рэчаіснасць, а тым, хто мае цвёрдыя перакананні — магчыма, дапоўніць іх новымі важнымі фактамі.
Настоящая бомба против Лукашенко. Бывший боец СОБРа рассказал, как участвовал в убийстве оппозиционеров 20 лет назад.
Сегодня дам аналитику о том, что значит эта информация и почему она появлиась прямо сейчас. Пока глядите видео. Знаю, среди моих читателей много молодежи 16-20 лет, которые тогда еще не родились – вы посмотрите обязательно, чтобы понимать, в какой системе мы все живем и на что они способны.
Comments Off on Боец СОБРа об убийствах оппонентов Лукашенко
А за колькі часу вы здолееце прачытаць 800 старонак англамоўнага тэксту?
У мяне на гэта сышло чатыры гады. Чаму так доўга? Глядзіце ў відэа: даўно абяцаны агляд кнігі французскага эканаміста Тама Пікецці “Капітал у ХХІ стагоддзі”.
У сённяшнім падкасце #RadioRadix мы размаўляем з Дзянісам Лаўнікевічам: эканамічным аналітыкам і стваральнікам першай беларускай крыптавалюты. Размова прыадкрые кой-якія тайны беларускай палітэканоміі: навошта Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №8, які мусіў зрабіць Беларусь “айці-страной”? Якія рэзервы засталіся ў рэжыма каб працягнуць сваё існаванне? Ці дапаможа Лукашэнцы сяброўства з Кітаем?
Аб гэтым і многім іншым слухайце ў новым выпуску. Працгяласць: 48 хвілін.
Выдатна паразмаўлялі ўчора ў студыі Белсата. Меў мажлівасць выказацца але з-за фармату, як заўсёды, многае і важнае сказаць не паспеў. А менавіта:
1. Зараз многія элементы інфавайны, напрыклад маніпулятыўныя апытанкі з высновамі “90% за інтэграцыю”, маюць сваёй мэтай не расійскую аўдыторыю, і нават не беларускіх ватнікаў. Іхняя мэтавая аўдыторыя якраз прыхільнікі незалежнасці ў Беларусі. Задача – стварыць у нас адчуванне што ўсё прапала, што супраціў беспалезны, што народ нас не падтрымлівае, што мы ў меншасці, што сітуацыя безнадзейная. Яны хочуць увесці нам у галаву што АД НАС УЖО НІЧОГА НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ.
Не давайце ім гэтага рабіць. Не вядзіцеся на ўкіды (пры гэтым захоўваючы пільнасць), баньце правакатараў і панікёраў, адзёргвайце сваіх сяброў і таварышаў, якія несвядома распаўсюджваюць упадніцкія настроі.
2. Пасля заявы беларускай тэлеграм-супольнасці (ужо 150 тыс праглядаў, калі што) і форса тэмы незалежнасці ў СМІ пачалі актывізоўвацца крэмлеботы і пятая калона РФ. Стала вельмі шмат правакатараў у чатах, каментарах на ютубе і ў сацсетках. Напруга будзе расці, актыўнасць троляў будзе павялічвацца. Што рабіць вы ведаеце.
Адпачатку вызначыў тэматыку: палітычная аналітыка ў рэвалюцыйным накірунку. Падрыўная адукацыя і радыкальныя веды. А яшчэ – беларускамоўнасць. Чаму беларускамоўнасць? Таму што на Ютубе надзвычай мала палітычнага кантэнту на беларускай мове (калі не браць буйныя СМІ). Можна сказаць, што акрамя асобных відэа Рудабельскай Паказухі, яго і не было увогуле. Прыйшлося прабіваць гэтую сцяну адным з першых.
Першым відосам стаў аналіз антыэкстрэмісцкага заканадаўства і дыскурса, зняты ажно ў студзені 2018. Зараз ён падаецца даволі каравым: абы-які гук, дзіўны ракурс, а я ўвесь час “кідаю касяка” на паперку са сцэнарам. Аднак час ішоў, досвед набіраўся, падпісчыкі дадаваліся. Добрыя сябры і паплечнікі дапамагалі з мантажом, вучылі і падказвалі, дапамагалі з тэхнікай на першых этапах.
Вы не ўяўляеце, колькі часу займае рабіць якасны відэа-кантэнт. Каб зрабіць якасны ролік, патрэбна быць троху сцэнарыстам, троху гукарэжысёрам, троху аператарам, троху мантажорам, троху вядучым, троху акторам. А каб распаўсюдзіць яго – яшчэ і нетроху СММшчыкам. Неяк падлічваў і атрымоўвалася што на якаснае 20-30 хвіліннае адукацыйнае відэа сыходзіць у сярэднім не меней за 10 гадзін працы.
Зараз вы разумееце, чаму для мяне так важная гэтая лічба на лічыльніку. На Ютубе падпісчыкі набіраюцца цяжэй, чым дзе б то не было. Асабліва калі ты прыхільнік анархізму, радыкал, ды яшчэ піліш кантэнт на беларускай мове. Насуперак трэндам, неспрыяльным пошукавым алгарытмам і варожым сілам, я ўзяў гэтую вершяню. Але не стаім на месцы, рухаемся далей – з вашай дапамогай і падтрымкай. Толькі наперад!