Што засталося за кадрам

Выдатна паразмаўлялі ўчора ў студыі Белсата. Меў мажлівасць выказацца але з-за фармату, як заўсёды, многае і важнае сказаць не паспеў. А менавіта:

1. Зараз многія элементы інфавайны, напрыклад маніпулятыўныя апытанкі з высновамі “90% за інтэграцыю”, маюць сваёй мэтай не расійскую аўдыторыю, і нават не беларускіх ватнікаў. Іхняя мэтавая аўдыторыя якраз прыхільнікі незалежнасці ў Беларусі. Задача – стварыць у нас адчуванне што ўсё прапала, што супраціў беспалезны, што народ нас не падтрымлівае, што мы ў меншасці, што сітуацыя безнадзейная. Яны хочуць увесці нам у галаву што АД НАС УЖО НІЧОГА НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ.

Не давайце ім гэтага рабіць. Не вядзіцеся на ўкіды (пры гэтым захоўваючы пільнасць), баньце правакатараў і панікёраў, адзёргвайце сваіх сяброў і таварышаў, якія несвядома распаўсюджваюць упадніцкія настроі.

2. Пасля заявы беларускай тэлеграм-супольнасці (ужо 150 тыс праглядаў, калі што) і форса тэмы незалежнасці ў СМІ пачалі актывізоўвацца крэмлеботы і пятая калона РФ. Стала вельмі шмат правакатараў у чатах, каментарах на ютубе і ў сацсетках. Напруга будзе расці, актыўнасць троляў будзе павялічвацца. Што рабіць вы ведаеце.

https://youtu.be/p6CTrA_JfBk