Пашыраем кругагляд!

Наўрацці хтось будзе спрачацца, што пераважная большасць людзей успрымае інфармацыю з медыя павярхоўна і выключна праз прызму ўласных стэрэатыпаў.

Гэта добра бачна, калі пачынаеш падымаць у сацсетках новыя, нязручныя тэмы. Чытаеш рэакцыі, каментары і робіцца бачна, што вялізная колькасць людзей не ведае самых базавых рэчаў, неабходных для разумення грамадска-палітычнай рэчаіснасці: як уладкаванае грамадства? Як працуе эканоміка? Хто ёсць эліты і хто ёсць кіруючы клас? Якую ролю выконваем у гэтай сістэме мы.

Увесь час бачыш, як людзі жывуць у змане ці ў сусвеце ідэй і дыскурсу, адмыслова пабудаваных для іх. Напрыклад, на поўным сур’ёзе даказваюць, што капіталізм гэта «справядлівая сістэма» і яна «карысная бедным», што апрыёры з’яўляецца поўным абсурдам.

Гэта ўжо не лічачы таго, што пераважная большасць людзей схільная ігнараваць ці папросту абыходзіць інфармацыю, якая не пасуе да іх ужо сфармаванай карціны свету.

Менавіта для выпраўлення сітуацыі амаль год таму разам з Рудабельскай Паказухай мы запусцілі праект «Школа экстрэмізма» – палітычную адукацыя ад самых азоў.

Да кожнага выпуску я рыхтаваўся максімальна грунтоўна, правяраў інфармацыю, супастаўляў факты, каб даць глядачам ладную і цэльную карціну. Сёння хачу параіць вам (тым, хто яшчэ не глядзеў 😉 гэтыя выпускі. Няхай яны дапамогуць вам больш крытычна аналізаваць рэчаіснасць, а тым, хто мае цвёрдыя перакананні — магчыма, дапоўніць іх новымі важнымі фактамі.

Глядзіце, рэагуйце і дзяліцеся з сябрамі!

https://youtu.be/mjgwIHeikZk?list=PLw1dJnzbK0QSfHhll7rSA2z8hnHq7eky8 — Якія бываюць палітычныя ідэалогіі? (13 хв)

https://youtu.be/CIbG9ghSgnk?list=PLw1dJnzbK0QSfHhll7rSA2z8hnHq7eky8 — Што такое дзяржава і як яна з’явілася? (14 хв)

https://youtu.be/3mmYPv3YOQ0?list=PLw1dJnzbK0QSfHhll7rSA2z8hnHq7eky8 — Што такое капіталізм і як ён працуе? (21 хв)

https://youtu.be/B180UAe4UC8?list=PLw1dJnzbK0QSfHhll7rSA2z8hnHq7eky8 — Міжнародныя фінансавыя інстытуты і іх роля ў сусветнай палітыцы. (28 хв)