У гэтую нядзелю – наш рэгулярны стрым. Галоўная тэма – рэпрэсіі супраць анархістаў у Расіі і Беларусі, тое што хвалюе зараз найбольш мяне і маіх паплечнікаў.
Пагаварым аб тым, чаму анархістаў, якіх і так мала, на волі робіцца ўсё меней, і што трэба ПАЧАЦЬ УЖО УРЭШЦЕ РАБІЦЬ каб не трапляць за краты (прынамсі ў такой колькасці).
Вельмі раю прысутнічаць падчас стрыму ўсім маладым таварышам, анархістам з розных груп і ініцыятываў – буду дзяліцца досведам і сваім разуменнем таго што адбываецца. А вы зможаце падзяліцца сваім.
У другой частцы стрыма пагаворым пра “выбары” – чаго даб’ецца на іх апазіцыя і якія могуць быць альтэрнатывы заплесневелым стратэгіям 25-гадовай даўніны.
The Athens Exarchia dictrict considered to be a stronghold of the anarchists. It is a space, where squats are standing one by one, and cops try to avoid getting there. It used to be like that for decades, but last few month a government started a large-scale attack on this ungoverned enclave.
On a video Greek comrade says briefly, what is the case, and shows that the spirit of the Athens anarchists is far from being broken.
/ / / / /
Афінскі раён «Экзархія» лічыцца аплотам анархістаў. Гэта месца, дзе сквот стаіць на сквоце, а паліцыя стараецца лішні раз туды не заглядаць. Так было дзесяцігоддзямі, але апошнія некалькі месяц урад пачаў буйнамаштабную атаку на гэты непадкантрольны анклаў. На відэа таварыш з Грэцыі коратка кажа, у чым справа і сведчыць аб тым, што дух афінскіх анархістаў — не зламаць.
Ня так даўно напісаў пра ганебныя “праймерыз”, якія задумала нашая апазіцыя. Вось яшчэ адзін якасны разбор гэтай зацеі, і файныя пытанні зададзеныя па фактах. Вельмі раю паглядзець. Працягласць – 11 хвілін. Толькі байкот гэтага ўбогаг спектаклю пад назвай “прэзідэнцкія выбары” можна назваць імкненнем да пераменаў. Усё остатняе – калабаранцтва і падман людзей.
На апошнім стрыме мяне прасілі каб рабіў болей аглядаў анімэ. Я б з радасцю, але нажаль няма столькі часу, каб глядзець анімэ ў жаданай колькасці 🙂
Апошняе што я зацаніў – вышэйназваны серыял. Сюжэт – дужа нешаблонны. 16-гадовы хікан з Японіі выпадкова гіне на вуліцы. Трапляючы ў загробны мір, сустракае багіню, якая прапануе яго перарадзіць і адправіць у іншы сусвет. З сабой ён можа ўзяць толькі адну рэч. У якасці гэтай рэчы ён абірае ўзяць… тую самую багіню. Яны адпраўляюцца ў сусвет, які па факту зьяўляецца RPG-шкай і там пачынаюцца іхнія прыгоды.
Можа і не самае глыбокадумнае анімэ якое я глядзеў, але дакладна самае вясёлае. Два сезоны паглядзеў на адным дыханні.
А трапіўся мне на вочы серыял, таму што яго пераклаў AniBel. Вельмі раю зацаніць, выдатна разгружае мозг 🙂
Comments Off on Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! (Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!, альбо проста Канасуба), 2016
На адной з перадач Рудабельскай паказухі распавёў пра акцыю Глеба Ціханчука (гэта той які падпаліў міліцыю ў Верхнедвінску ў навагоднюю ноч). Якой была матывацыя хлопца і што давяло яго да такога ўчынку.
Ну і ўсім раю падпісацца на Рудабельскую паказуху, калі што, я там даволі часта 🙂
Каковы три главных врага арестанта? Как вести себя на следствии? Как проводится оперативные разработки в камерах? Какие СИЗО в Беларуси лучше, какие хуже? Как собрать передачу в тюрьму? Об этом и многом другом – в небольшой видеонарезке с первого из моих летних семинаров “Родные в тюрьмах”.
Семинар шел 2,5 часа но из-за ограничений камеры нормально удалось снять только 36 минут, так что ниже по ссылке скорее тизер. Но и в нём очень много полезного!
Comments Off on Родные в тюрьмах (нарезка семинара)
Вельмі грунтоўна паразмаўлялі, і народу было някепска – 33 чалавекі на піку.
Адзін раз стрым абарваўся, прыйшлося запусціь новы. Таму зараз я склеіў два стрыма разам, выразаў усё лішняе і заліў на ютуб нанова. Глядзіце (ці можаце нават не глядзець і слухаць), хто яшчэ не бачыў:
Паднялі наступныя пытанні:
1. Прагноз па эканамічным становічшы і сацыяльных пратэстах
2. Выбары, рэпрэсіі і хто пад іх патрапіць.
3. Прагноз на адносіны з захадам
4. Здароў’е Лукашэнкі
5. Ці зменіцца палітычная мадэль?
6. Рынкавыя рэформы – ці будуць?
7. Ад чаго будзе залежыць інтэграцыйны ціск
8. Палітычныя забойствы 90-х – як адгукнуцца ў 2020-м.
Таксама каля дзесяці хвілін прысвяціў таму як нам гуртавацца і змагацца ў бягучых умовах.
Comments Off on Учора, думаю, быў адзін з лепшых маіх стрымаў
Зараз кожныя два тыдні, у вечар нядзелі я буду імкнуцца рабіць стрым, у якім буду абмякроўваць з вамі палітычныя падзеі апошняга часу, даваць парады і разам разважаць над складанымі пытаннямі.
Раней было час ад часу, зараз рэгулярна – два разы на месяц!
Бліжэйшы стрым будзе ўжо заўтра. Раскажу вам, што нас чакае ў 2020 годзе і што варта ў сувязі з гэтым рабіць. Далучайцеся!
(увага – могуць быць розныя тэхнічныя непаладкі ў першыя хвіліны стрыма, ад гэтага не застрахаваны ніхто. Калі раптам так будзе, не сыходзьце адразу, глядзіце чат стрыма і тэлеграм, усё будзе выпраўлена і стрым адбудзецца).
Comments Off on Сябры, з Новага Году жывем па-новаму!