Учора, думаю, быў адзін з лепшых маіх стрымаў

#radixbel

Вельмі грунтоўна паразмаўлялі, і народу было някепска – 33 чалавекі на піку.

Адзін раз стрым абарваўся, прыйшлося запусціь новы. Таму зараз я склеіў два стрыма разам, выразаў усё лішняе і заліў на ютуб нанова. Глядзіце (ці можаце нават не глядзець і слухаць), хто яшчэ не бачыў:

Паднялі наступныя пытанні:
1. Прагноз па эканамічным становічшы і сацыяльных пратэстах
2. Выбары, рэпрэсіі і хто пад іх патрапіць.
3. Прагноз на адносіны з захадам
4. Здароў’е Лукашэнкі
5. Ці зменіцца палітычная мадэль?
6. Рынкавыя рэформы – ці будуць?
7. Ад чаго будзе залежыць інтэграцыйны ціск
8. Палітычныя забойствы 90-х – як адгукнуцца ў 2020-м.

Таксама каля дзесяці хвілін прысвяціў таму як нам гуртавацца і змагацца ў бягучых умовах.