Стрым 16.02.2020

#radixbel

У гэтую нядзелю – наш рэгулярны стрым. Галоўная тэма – рэпрэсіі супраць анархістаў у Расіі і Беларусі, тое што хвалюе зараз найбольш мяне і маіх паплечнікаў.
Пагаварым аб тым, чаму анархістаў, якіх і так мала, на волі робіцца ўсё меней, і што трэба ПАЧАЦЬ УЖО УРЭШЦЕ РАБІЦЬ каб не трапляць за краты (прынамсі ў такой колькасці).
Вельмі раю прысутнічаць падчас стрыму ўсім маладым таварышам, анархістам з розных груп і ініцыятываў – буду дзяліцца досведам і сваім разуменнем таго што адбываецца. А вы зможаце падзяліцца сваім.

У другой частцы стрыма пагаворым пра “выбары” – чаго даб’ецца на іх апазіцыя і якія могуць быць альтэрнатывы заплесневелым стратэгіям 25-гадовай даўніны.