Entries Tagged 'Аналітыка' ↓

Памятка анарха-актывісту

Апошні час толькі і чуваць, што кагосьці з анархістаў вылічылі, затрымалі, справакавалі і асудзілі.
Вельмі часта такое здараецца з-за неведання элементарных правілаў бяспекі. Анархісцкі рух – у масе падпольны. А гэта значыць што культура бяспекі (альбо канспірацыя) мусіць стаць для ягоных актывістаў жыццёвай звычкай.

Таму вось гэтая інструкцыя ад таварышаў паспела вельмі сваечасова.

Памятка анархо-активисту

За тыдзень маё відэа “Што чытаць рэвалюцыянеру” сабрала на ўсіх платформах больш за 1,2 тыс праглядаў.
 
Так што спяшайцеся ўцягваць падрыўныя веды і вызваляцца!
 
І абавязкова падпісвайцеся на youtube-канал Radix, калі дагэтуль не падпісаліся!

Попробовал себя в новом жанре: экономическая аналитика. Решил начать с самого интересного: цены на нефть, т.к. это еще и мощнейший политический фактор.

Школа экстрэмізма!

У гэтым выпуску высвятляем з Андрэем Павуком, адкуль узялася дзяржава, што ў ёй добрага і чаму больш за ўсё любіць караць.
 

Інфармацыйная бяспека

І яшчэ наздаўгон наконт сітуацыі з правакацыяй мусароў у тэлеграме. Узнікае пытанне – як стаў вядомы тэлефонны нумар, калі ў ТГ яны не бачныя і Дуравым амаль не выдаюцца? Спытаўся абазнанага чалавека, прыводжу тут ягоны адказ:

“Нашы сілавікі, наколькі я сутыкаўся, трымаюцца старой школы. Ім прасцей правесці нейкую агентурную працу, ненавязліва распытаць знаёмых, запрасіць да сябе папіць гарбату за сяброўскай размовай.

Часцей за ўсё людзі самі падстаўляюцца, бо не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы. Свецяць недзе пошту, нік, аватарку – і можна пачынаць раскручваць ланцужок, нават калі ты не следчы. Ад пошты – знаходзіш старыя акаўнты, старыя нікі, выходзіш на старонкі ў сацыяльных сетках…

Заходніх крыпта-ананімаў знаходзілі менавіта так. Кагосьці па старой пошце, кагосьці з-за неўнікальнага нікнэйма раскруцілі, у кагосьці сігнатура актыўнасці ў сеціве супала з падключэннямі да тора і г.д. Вельмі паказальная гісторыя галавы біржы SilkRoad, якога знайшлі з-за таго, што ён у пачатку сваёй дзейнасці неасцярожна засвяціў свой e-mail, якім карыстаўся ў звычайным жыцці – гэта дазволіла звязаць яго рэальную асобу і ананімны акаўнт (больш падрабязна “Пяць памылак, якія каштавалі галаве Silk Road свабоды).

Таксама не трэба забываць, што ўсе тэлефонныя званкі, смс, геалакацыя – апрацоўваюцца СОРМ. Следчаму не трэба быць прасунутым чалавекам, каб звязаць тэлефонны нумар і канкрэтнага чалавека, нават калі сім-картка не беларуская, або аформлена на іншую асобу. Плюс у нашых органаў ёсць шыкоўныя пашпартныя фоткі кожнага з нас. Задача пошуку па фота\аватарцы ў сацсетках вырашана даўно і паспяхова (глядзі FindFace, Searchface).

Менш верагодны і складаны тэхнічна варыянт, гэта калі база беларускіх нумароў загружаецца ў спіс кантактаў і міліцыя парсіць чаты, каб даведацца нумар тэлефона канкрэтнага карыстальніка тэлеграма. На мой погляд, гэта малаверагодны варыянт, бо тэлеграм актыўна змагаецца з гэтай практыкай і “пракруціць” базу ў мільёны беларускіх нумароў – даволі нетрывіяльная тэхнічная задача.

Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць на: trashbox.ru/topics/119524/uznat-nomer-telefona-polzovatelya-telegram-mozhno-v-dva-schyota.

На маю думку ў гэтым выпадку нашы органы хутчэй за ўсё праявілі сябе не нейкімі хакерамі, якім “узламаць тэлеграм” – раз плюнуць, а добрымі псіхолагамі. У следчага, які займаецца анархістамі ўжо павінны быць тэлефоныя нумары, пашпартныя дадзеныя ўсіх вядомых яму анархістаў і спачуваючых ім. Яго задача зводзіцца да таго, каб банальна занесці іх у адрасную кнігу свайго смартфона, падключыцца да тэлеграма ды, папіваючы каву, пратыкаць спіс удзельнікаў чата ў пошуках лёгкай ахвяры.

З гісторыі вынікае, што дзяўчына як мінімум асабліва не “шыфравалася”, выкарыстоўвала беларускі нумар, ахвотна ішла на кантакт, не задумвалася пра магчымыя наступствы. На мой погляд, супрацоўнік міліцыі, справакаваўшы яе на “адміністратыўку”, памыліўся, бо падняў гоман – размяняў невялікі штраф на тое, што цяпер усе будуць у тры разы больш асцярожнымі.

Што рабіць?

Больш уважліва ставіцца да сваёй ананімнасці ў сеціве. Не рабіць нічога сур’ёзнага з-пад акаўнтаў, якія можна лёгка звязаць з рэальнымі асобамі, не выдаваць нейкіх падрабязнасцей з асабістага жыцця невядомым людзям, не паддавацца на правакацыі, не слаць ню-фота, быць трошачку параноікамі – нішто не дае абсалютнай гарантыі ананімнасці, але калі кожны хоць трохі будзе пра яе клапаціцца – у зацікаўленых асобаў чалавека-гадзінаў на ўсіх не хопіць.

З практыкі. Ёсць меркаванне, што нават расійскія сімкі, якія ніколі не завозіліся ў Беларусь – ужо вялікая праблема для нашых спецслужбаў і міліцыі, бо ў іх дрэнна наладжана супрацоўніцтва з рускімі. Той жа ВК не асабліва ахвотна здае нашым праваахоўнікам нават крымінальнікаў – следчым прасцей пачакаць пакуль збёглы ў Сібір злодзей зробіць сэлфі з геаграфічнай прывязкай і выкладзе яго на сваю старонку, чым вазіцца з запытамі.”

Што чытаць рэвалюцыянеру?

Чаму беларускі суд забараніў кнігу амерыканскага анархіста? Чым жылі баевікі рэвалюцыйных арганізацый стагоддзе таму? Дзе ў Мінску знайсці падрыўныя кніжкі ў легальным продажы? Аб гэтым у новым відэа! Працягласць: 13 хвілін.

 

Міліцэйскія трэнды і што нам рабіць

Ужо некалькі год назіраю за змяшчэннем фокуса ўвагі карных ворганаў у плане палітычных рэпрэсій. Доўгі час слова “экстрэмізм” карысталася рэдка, і не мела выразнага прававога статусу. У цэнтры увагі былі апазіцыйныя партыі і іхняя “маладзёжка”. ЗУБРы, БУНТы, МФ, Моладзь БНФ, “За свабоду” і іншыя. Зараз сітуацыя змянілася кардынальна. Па дзяржСМІ і ад міліцыі толькі і чуваць “экстрэмісты, экстрэмісты, экстрэмісты!” Цэлае ўпраўленне ГУБАЗіК і адчувальная частка КДБ працуе на барацьбу з нефармальнымі моладзевымі рухамі\групоўкамі (анархісты найперш, несістэмныя нацыяналісты, футбольныя фанаты, маргінальныя неанацысты, язычнікі). З чым гэта звязана? Я выдзяляю два галоўных аспекты:

1. Аслабленне апазіцыі. Перш за ўсе з-за міжнароднай кан’юнктуры і рэзкага зніжэння фінансавання. Перастаюць спансаваць нават такіх монстраў як Хартыя-97, то аб чым ужо казаць. Паколькі бОльшая частка сістэмнай апазіцыі прадстаўляе будзь-якую пагрозу толькі пры наяўнасці шчодрага фінансавання, то няма фінансавання – няма пагрозы.
Акрамя таго за 25 год дыктатуры апазіцыя выдатна ўбудавалася ў Сістэму, абстаўленая чырвонымі флажкамі і, збольшага, камфортна ў іх існуе. Інстытуцыяналізавалася ў тых рамках, што есць, і не імкнецца змяніць правілы гульні.

2. Майдан. Вялізную ролю ў ім адыгралі футбольныя фанаты і, увогуле, самаарганізаваныя НЕпалітычныя супольнасці. Аналітыкі з КДБ і ААЦ адразу ж экстрапалявалі сітуацыю на Беларусь. А тут і анархісты з кактэйлем молатава, і сотні фанатаў з накачанымі біцухамі, якім толькі дай нешта штурмануць. І пачалі душыць.

Прааналізаваўшы адкрытыя крыніцы, зараз дакладна магу сцвярджаць: пачынаючы прыкладна з 2015-га году пачалася сістэмная праца па барацьбе з «экстрэмізмам». Праца ідзе па загадзя загатоўленаму плану. Асноўныя высілкі – на моладзь. Гэта і неаднаразовае ўзмацненне “Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, і правядзенне профільных семінараў для педагогаў, і развешванне па інтэрнатах пужалак для студэнтаў. Сайт амаль кожнай навучальнай установы зараз мае старонку, прысвечаную “супрацьдзеянню экстрэмізму”. Некаторыя адпальваюць па поўнай. Напрыклад, на сайце 11-й школы г.Бабруйска да экстрэмізма аднесенае  “публичное ложное обвинение лиц, занимающих государственные должности”. Дзяржаўныя “даследчыкі” пішуць цэлыя манаграфіі  аб прычынах “моладзевага экстрэмізма” .

Яшчэ была такая смешная «даследчыца» Алла Веруш. Магла б быць нармальнай шэранькай мышкай, але вырашыла напісаць артыкул аб злых беларускіх анархістах (асноўны пасыл: МУС недастаткова нас прасуе) і стала знакамітасцю. Анархісты вырашылі зрабіць расследаванне пра яе, і зараз пры пошуку ў Гугле гэта першае, што аб ёй вылазіць. Пачытайце, вельмі цікава: (спойлер – дачка барацьбіткі з экстрэмізмам посціла свастыкі і жарты пра спаленых габрэяў на сваёй старонцы).

З навуковага пункту гледжання ўсе іхнія даследванні вельмі пасрэдныя і нецікавыя. Навізны – ноль. Што таго, што робіць міліцыя і Мінадукацыі ў навучальных установах, то моладдзю гэта будзе ўспрымацца як яшчэ адна сумная абязалаўка, якую трэба выслухаць і распісацца. Сухая бюракратычная фігня, ніхто такое нават чытаць па сваёй волі не будзе.
Аднак тут важны сам факт таго, што такая праца вядзецца. Бо ёсць і трывожныя званочкі. Напрыклад выпадак у Магілеве, калі ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў супраць экстрэмізму вучняў спрабавалі абавязаць  даць логіны і паролі ад сваіх старонак ВК.

Ва ўсім гэтым бачны, вядома, вялікі закос пад Расію. Бо там рэпрэсіўная база ўжо адпрацаваная, трэба толькі пераняць фармулёўкі, адаптаваць пад нашыя рэаліі і можна працаваць.

Барацьбу за моладзь яны прайгралі. Выйграў жа яе інтэрнэт, у якім Мы – экстрэмісты і барацьбіты за свабоду, прадстаўленыя куды лепей, чым сілы рэакцыі. Яны гэта выдатна разумеюць, і адтаго – спробы навярстаць страчанае. Тым не меней, разнявольвацца рана. Наперадзе ў нас вялікая бітва за свабоду слова. Я так думаю.

#яэкстрэміст
#яэкстремист

А читали, Владислав Сурков статью выпустил?

Все очень обсуждают (http://bit.ly/2Dx1Lyt)

“Иллюзия выбора является важнейшей из иллюзий, коронным трюком западного образа жизни вообще и западной демократии в частности”.

“С тех пор как после провальных 90-х наша страна отказалась от идеологических займов, начала сама производить смыслы и перешла в информационное контрнаступление на Запад, европейские и американские эксперты стали все чаще ошибаться в прогнозах.”

Интеллектуально топчет Запад, высокоумно признается в преданности Путину, рассуждает о “глубинном государстве”, даёт изящные оправдания полицейскому государству. Так филигранно звучит, аж хочется попросить “врежьте мне дубинкой, товарищ майор”. Евразийским интеллектуалам, думаю, замечательно зашло, прям со свистом.

А вообще, конечно, это просто шедевр политического лицемерия и элитарной имперскости. Он грамотный демагог, этого не отнять. И, скажу я вам, один такой Сурков, да еще при деньгах и должностях, опаснее для абстрактных свободы и прогресса, чем 500 ОМОНовцев.

 

Дзяржава-грантасмок і яе абаронцы

Беларускі пагранічны камітэт за 2015-2017 гады атрымаў ад ЕС грантаў на 2 млн даляраў для абсталявання мяжы: экіпіроўка салдатаў, транспарт, сістэмы відэаназірання і г.д. Аб гэтым піша рэсурс OCCRP. Усе гэтае абсталяванне потым прама ці ўскосна было ўжыта ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Адзін тэлеграм-канал, які некаторыя асацыюць з Нашай Нівай, напісаў разгромны адказ на гэты артыкул. Маўляў: ЕС спансуе Дзяржпагранткамітэт, каб у ЕС не хлынулі мігранты (о, гэтыя агідныя мігранты!), а таксама кажа, што лепш хай фінансуе ЕС чым ФСБ. І называе артыкул “прямым саботажем государства” (як быццам нешта дрэннае, сабатаж дзяржавы – адзіна дзейсны метад барацьбы ва ўмовах аўтарытарызма). І падсмоўвае: “статья написана за грант!”, пры гэтым прыплёўшы да аўтарства артыкулу Human Constanta.

Тут жа аўтары самі сабе супярэчаць: беларускай дзяржаве атрымоўваць гранты можна, а праваабаронцам – не?

То бок аўтары лічаць, што дзеля нацыянальных інтарэсаў (чытай, інтарэсаў набліжаных да Лукі эліт) можна і пацярпець палітычныя рэпрэсіі. Не страшна, што пастаўленае ЕС абсталяванне будзе выкарыстована супраць уласных жа грамадзян (я ўжо не кажу пра рэпрэсіі супраць мігрантаў, якія, калі што, таксама людзі), галоўнае каб гэтае месца не заняло ФСБ.

Карацей яшчэ раз упэўніўся, што нацыяналісты, якія мысляць у такім накірунку, не сёння заўтра стануць побач з АМАПам для падаўлення беларускага Майдану. Бо Лука ж “гарант незалежнасці Беларусі”, як сказаў адзін журналіст усё той жа Нашай Нівы.

Што рабіць, калі не хочам быць рускімі

Агульны хайп аб пагрозе незалежнасці ў СМІ мінуў, але сама пагроза нікуды не знікла. Хачу падзяліцца з вамі, бадай, найлепшым тэкстам, які чытаў на гэтую тэму. Згодны з усім, акрамя “партызаншчына ў 21 стагоддзі ў Еўропе неэфектыўная”. Ніхто не спрабаваў яшчэ як след, каб аб гэта казаць. Чытайце і дзяліцеся.