Сёння тэлефанаваў у суд, дзе пацвердзілі дату і час разбіральніцтва.
Такім чынам, 20 снежня (аўторак), у 08.30 мяне будуць судзіць за тое што, на думку літоўскай паліцыі, падчас пікету ў абарону Ільдара Дадзіна мы стаялі занадта блізка да расейскай амбасады. За гэтае “злачынства” мне пагражае да 570 еўра штрафу ці да 1 месяцу арышту.
Суд адбудзецца па адрасе Vilnius, Laisves pr., 79A.
Сегодня звонил в суд, где подтвердили дату и время разбирательства.
Таким образом, 20 декабря (вторник), в 8.30 меня будут судить за то, что, по мнению литовской полиции во время пикета в поддержку Ильдара Дадина мы стояли слишком близко к российскому посольству. За это “преступление” мне грозит до 570 евро штрафа или до 1 месяца ареста.
Today I called to a court, where date and time of a trial was approved.
So, in December, 20 (tuesday), at 8.30 I will be judged for, as Lithuanian police asumes, staying too close to Russian embassy during the picket in support of Ildar Dadin. For this “crime” I face a fine up to 570 euro or arrest up to 1 month.
Всем доносчикам и цензорам, заметно актизировавшимся в последнее время среди нашей оппозиции, посвящается. #БутыркаЖиви!
Ещё хотел сказать, то я систематически создаю негативный образ сотрудников правоохранительных органов. Граждане защитники национальных ценностей, может и на меня кляузу настрочите?
Новы трэнд: сярод апазыці расце і квітнее пакаленне стукачоў. Усё больш вылазіць гісторый аб тым як чарговы дзеяч нечага там дабіўся, закідаўшы скаргамі ўсе магчымыя інстанцыі.
І ладна б яны дабіваліся чаго добрага. Не. Звычайна яны дабіваюцца забаронаў і пасадак. Тых жа рускамірцаў пасадзілі, як мінімум, зрабіўшы нагодай данос апазіцыйнага актывіста.
Канцэрт ужо Бутыркі закрылі пасля шэрагу скаргаў яшчэ аднаго “барацьбіта за нацыянальныя каштоўнасці”. У ягоных скаргах, у прыватнасці, было напісана: “…творчество группы «Бутырка» создает негативный образ работников правоохранительных органов. ” Ох ты ж ё-маё! А калі АМАПаўцы сцалі на галаву падлетку – гэта не стварала негатыўны вобраз працоўнікаў праваахоўных органаў? А калі забівалі людзей у турмах? То дзе ж ты быў тады, пісака?
Я не аматар крымінальнай субкультуры, лічу яе шкоднай і рэакцыйнай, і тым больш актыўна супрацьстаю мярзотнаму рускаму міру.
Але калі да вас, спадарства. дойдзе, што супрацьстаяць шкодным ідэям трэба, высоўваючы сваю альтэрнатыву, а не падбухторваючы дручок дзяржаўнай машыны апусціцца на спіну апанента? У гэтым палягае розніца паміж барацьбітам – які выступае сам, і шакалам, які падбухторвае больш моцнага: “урэж яму!”
Гэтыя дзеячы, лічачы сабе праціўнікамі саўка, ўвесь час спасылаюцца на традыцыю даносаў 30-х гадоў, але чым яны лепш? Гэта людзі той жа самай ментальнасці, складу розуму і каштоўнасцяў. Толькі замест “кодэксу будаўніка камунізму” у іх у галаве – “нацыянальныя каштоўнасці”. Людзі-ябеды, людзі-халуі. “А знаеце, гражднанін міліціонер, оні создают вам негатівный імідж! Я бы посоветовал вам запретіть!” Як быццам мала што забаронена ў гэтай краіне. Як быццам замнога ў нас свабоды!
Памятаю, годзе ў 2009-м, анархісты раз за разам выходзілі на апазіцыйныя вулічныя шэсці калонамі па 80-100 чалавек, што выклікала феерычны шал у горшай часткі апазіцыі. Вынікам гэтага стала цэлая петыцыя ў тады яшчэ жывой ЖЧ-супольнасці by_politics, у якой такія вось “актывісты”, раз’юшчаныя “правакатарствам” (г.зн. прысутнасцю) анархістаў на ІХНІХ мерапрыемствах0 хацелі скласці калектыўную скаргу на анархістаў за АНТЫДЗЯРЖАЗЎНЫЯ ЛОЗУНГІ. Яны называюць сябе дэмакратамі, нават лібераламі.
Зараз разумею, што права была Калінкіна, калі пісала пра бчб-халіфат. Пакуль ён не развярнуўся ў поўную сілу, але тэндэнцыя вельмі яўная. І таму няма чаго здзіўляцца, калі праз пару-тройку год ад бчб-актывістаў пасыплюцца скаргі ў КДБ і МВД з патрабаваннем наказаць “анархісцкіх правакатараў”. А нагода знойдзецца: “адмаўленне беларускай дзяржаўнасці”, “заклікі да сацыяльнай розні” ды што заўгодна. А так як рускамірцы будуць ужо не ў трэндзе, Наша Ніва будзе піліць расследванні пра “левых экстрэмістаў”.
Такі хайп падняўся вакол гэтых арыштаваных “палітолагаў”, што я не магу не падтрымаць здаровую пазіцыю рэпостам.
Дадам толькі, што ў які раз беларуская грамадзянская супольнасць падзялілася па лініі “каму важнейшая дэмакратыя” супраць “каму важнеяшая дзяржаўная моц”. Думаю, у пэўных абставінах гэты падзел можа стаць фатальным.
Второй пошел (Алкимов). Я, конечно, против любых государственных репрессий но тут трудно не позлорадствовать. imhoclub.by – чего молчите-то, за братулек своих не вступаетесь? Непривычно, да?
Кстати, заметьте, рашкоСМИ оперативно молчат. Значит, методичек на такой случай просто не было.
Comments Off on Задержан третий “рускомирец” за месяц
Заўсёды здзіўляла ў людзей адсутнасць мозгу, неразуменне таго, што сення ты, заўтра – цябе, няздольнасць паглядзець далей свайго носу. Сёння далі грошай – ну і выдатна, а пасля нас хоць патоп! Як да такіх дагрукацца? – я не ведаю.
http://www.belaruspartisan.org/politic/364273/
Пасадка Юрыя Паўлаўца – паходу, выразны сігнал беларускім рускамірцам і Маскве. Зараз рашка яшчэ больш стане на дыбы, можна не сумнявацца. А чыноўнікі яшчэ лепш зразумеюць “куды вецер дзьмуе” і пачнуць паварочваць на новыя рэйкі. Усё больш схіляюся да пункту гледжання Севярына Квяткоўскага на гэтую тэму: ідуць працэсы ідэалагічнай перабудовы нацыянальнай парадыгмы.
Паглядзім, канешне, што з гэтага будзе, можа яшчэ і адпусцяць яго, але крок для Беларусі беспрецэдзентны.
Па закліку Кірыл Атаманчык пазаўчора паўдзельнічаў у адкрыцці фотавыставы Максіма Сарычава “Скрадзеныя дні” – фотапраект аб беларускіх хлопцах, якія адсядзелі свае 10-15 і болей сутак за грамадскую (нават не заўсёды палітычную) актыўнасць.
Калі далі слова, выказаўся аб тым, што 22 жніўня 2015-га, калі вызвалілі нас 6-х, эпоха палітвязняў не скончылася, рэпрэсіі не тое што не аслаблі – яны ўзмацніліся, але набылі іншыя формы, каб “лібералізацыяй” пускаць пыл у вочы заходнім палітыкам. Прыгадаў пра сенняшніх палітвязняў: Жамчужнага, Бандарэнку (Кондруся і Лапіцкага запамятаваў назваць, нажаль).
Самі фоткі на выставе, як па мне – вельмі выразныя і драматычныя. Спадзяюся, у іх хопіць сваіх гледачоў. І радуе, што пра палітвязняў, сённяшніх і былых, памятаюць людзі не толькі з праваабарончай і палітычнай тусовак. Дзякуй Максіму за праект.