Скрадзеныя дні

http://spring96.org/ru/news/85553

Па закліку Кірыл Атаманчык пазаўчора паўдзельнічаў у адкрыцці фотавыставы Максіма Сарычава “Скрадзеныя дні” – фотапраект аб беларускіх хлопцах, якія адсядзелі свае 10-15 і болей сутак за грамадскую (нават не заўсёды палітычную) актыўнасць.

Калі далі слова, выказаўся аб тым, што 22 жніўня 2015-га, калі вызвалілі нас 6-х, эпоха палітвязняў не скончылася, рэпрэсіі не тое што не аслаблі – яны ўзмацніліся, але набылі іншыя формы, каб “лібералізацыяй” пускаць пыл у вочы заходнім палітыкам. Прыгадаў пра сенняшніх палітвязняў: Жамчужнага, Бандарэнку (Кондруся і Лапіцкага запамятаваў назваць, нажаль).

Самі фоткі на выставе, як па мне – вельмі выразныя і драматычныя. Спадзяюся, у іх хопіць сваіх гледачоў. І радуе, што пра палітвязняў, сённяшніх і былых, памятаюць людзі не толькі з праваабарончай і палітычнай тусовак. Дзякуй Максіму за праект.